ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Крыж як варыянт Прадрэва.Біблейскімі варыянтамі Прадрэва з’яўляюцца Дрэва Жыцця і Дрэва Пазнання, якія, як было сказана, растуць з аднаго кораня. Цікава, што ў некаторых рэлігійных тэкстах Крыж Хрыстаназываюць Дрэвам Жыцця. У адным з апокрыфаў (свяшчэнных тэкстаў, што не ўвайшлі ў Біблію) гаворыцца, што Хрыстосбыў раскрыжаваны менавіта на Дрэве Жыцця. Адбылося гэта такім чынам. Трэцяму бязгрэшнаму сыну Адама і Евы СифуУ было дазволена наведаць Рай, з якога ён вынес галінку Прадрэва і пасадзіў яе на магіле свайго бацькі. З дрэва, што вырасла на магіле Адама, цар Саламон зрабіў калоны (яны называліся Вааз і Іахін) ля ўвахода ў свой знакаміты храм. Калі вавілонскі цар Навухаданосарразбурыў храм, калоны кінулі ў ваду ракі Кедрон. Там яны і знаходзіліся больш за паўтысячы гадоў, пакуль рымскія ваяры не ўзялі іх для таго, каб зрабіць Крыж для Хрыста. Крыж – сімвал надзвычай шматзначны. Усе промні і касмічныя палі перакрыжоўваюцца ў Космасе. Перакрыжоўваецца мінулае, сучаснае і будучае; прастора і час; прырода і гісторыя; культура і цывілізацыя; перакрыжоўваюцца лёсы народаў і асобных людзей. Сам чалавек, стаўшы з разнятымі рукамі, падобны да крыжа. Крыж з’яўляецца і мадыфікацыяй дрэва. Існуе два напрамкі чалавечых імкненняў: гарызантальны – у «свет дольні» (напрыклад, да падарожжаў), і вертыкальны – у «свет горні» (духоўныя парыванні і самаўдасканаленне). Сімвалам «дольняга» шляху (ад старажытнаславянскага слова «дол» – поле) з’яўляецца дарога і рака як дарога, сімвалам «горняга» – дрэва і храм. Іх перасячэнне – крыж. Праўда, крыж (ламаны, які як бы імкнецца ўпісацца ў круг) і да хрысціянізацыі існаваў у арыйскай культуры ў выглядзе свастыкі, што сімвалізавала рух сонца па небе, чатыры бакі свету з цэнтрам пасярэдзіне і шмат што іншае. У нашых еўрапейскіх продкаў крыж азначаў агонь, яднанне мужчынскага і жаночага пачаткаў, злучэнне зямлі і неба, увогуле быў знакам жыцця і любові, вечнага кругазвароту існага. Відаў крыжа шмат. У першыя стагоддзі нашай эры крыж спалучаўся з манаграмай Хрыста. Чатырохканцовы крыж прыйшоў да нас разам з прыняццем хрысціянства. Шасціканцовы замацаваўся ў Вялікім княстве Літоўскім, што і адлюстраваў герб «Пагоня». Шасціканцовая форма крыжа (крыж Еўфрасінні Полацкай) – самы дасканалы першавобраз Сусвету, сімвал прасторы і часу, шэсць промняў якога – шэсць дзён Тварэння. На Х-падобным крыжы раскрыжавалі Святога апостала Андрэя, пад апякунствам якога знаходзяцца ўсходнеславянскія землі. Існуюць і васьміканцовыя крыжы – папскі (каталіцкі) і патрыяршы (праваслаўны). Крыж – сімвал ахвяры Хрыста, сімвал Новага Запавету, сімвал перамогі над смерцю. Крыж любой формы (акрамя Т-падобнага) прызнаецца Царквою. Увогуле, першай мадэллю свету была жывёльная. Яна і сёння захавалася ў многіх сібірскіх народаў. Але ў індаеўрапейцаў была заменена расліннай (часта разам з гарою) як больш прагрэсіўнай. У некаторых народаў Прадрэва было і Дрэвам Лёсу, на кожным лісце якога зафіксаваны лёс усіх людзей планеты. Усе багі і героі арыйцаў імкнуліся да Касмічнага Дрэва, бо на яго лістах у выглядзе рун запісана ўся мудрасць свету. Але на шляху светлых, сонечных багоў заўсёды ляжыць Змей (Цмок), які сцеражэ Мудрасць рун. Багі індаеўрапейцаў – Одзин, Апалон, Індра, Пярун, Георгий Пераможца – змагаюцца з пачварамі і перамагаюць. Толькі ў Бібліі перамог сатана, і людзей прагналі з Раю, пазбавілі Божаскай мудрасці. У гэтай міфалагеме заключаны глыбокі сэнс: людзі на нейкім этапе сваёй гісторыі згубілі адчуванне сваёй адзінасутнасці з Сусветам (гэта і ёсць Божаская мудрасць), а накіравалі прагу пазнання на іншае – на драбязу, знешняе, нязначнае. Для іх выратавання праз даволі працяглы час і быў накіраваны Сын Божы – Хрыстос. Ён быў раскрыжаваны на крыжы – Дрэве Жыцця. Крыж пасля таго стаў сімвалам як смерці, так і Уваскрэсення. Гэта адзін з самых багатых паводле зместу сімвалаў чалавецтва.
Лекцыя 5. Беларуская міфалогія ў сістэме гуманітарных ведаў.
План. 1. Класіфікацыя міфаў. 2. Крыніцы па вывучэнню міфалогіі. 3. Спецыфічныя рысы беларускай міфалогіі. Літаратура. 1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.: іл. 2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя ў 2 т. – Т. 1. – Мінск: БелЭн, 2005. – 768 с.:іл. Т. 2. –Мінск: БелЭн, 2006. – 832 с.: іл. 3. Рыбаков, Б. А. Язычество Древней Руси / Б. А. Рыбаков. – М.: Наука, 1988. – 784 с.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|