ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Касмічнае Дрэва як мадэль свету.Гара – мадэль свету надзвычай старажытная. У далейшым многія народы Еўразіі сфарміравалі іншую мадэль – СУСВЕТНАЕ (КАСМИЧНАЕ) ДРЭВА, або ПРАДРЭВА, або ДРЭВА ЖЫЦЦЯ. Сімволіка Сусветнага Дрэва надзвычай глыбокая, багатая і шматгранная. Яно ўвасабляла Цэнтр свету і сам гэты свет, чалавека і яго шлях да духоўных вышынь; цыклы жыцця, смерці і адраджэння; Космас і яго працэсы вечнага абнаўлення; мудрасць і таямнічыя законы быцця, магчыма, нават n-мерныя яго межы з вялікай колькасцю каардынат. Прадрэва злучае тры вертыкальныя сферы: Неба, Зямлю, Падзем’е. Карані Касмічнага Дрэва – глыбока ў падземным свеце, свеце ісціны і патаемных ісцін. Яго камель, быццам мост, цягнецца да неба, да самых высокіх сфер, вытокаў усяго існага, дзе жывуць багі, зоркі, высокія мары і ідэалы, дзе пануе вечная вясна. Тут, на вяршыні, месца яднання неба і зямлі, вечнасці і часу. Сок Дрэва Жыцця – нябесная раса, што дорыць адраджэнне, а плады – бессмяротнасць. Прадрэва – стрыжань, вакол якога адбываецца бачнае і нябачнае жыццё Космасу, што не мае ні пачатку ні канца. Найбольш яркае ўяўленне пра Сусветнае Дрэва захавалася ў германа-скандынаўскай міфалогіі. У Эдзе Старэйшай свяшчэнны ясень Ігдрасіль звязвае тры светы: Асгард (горад багоў), Мідгард (горад людзей) і Хель (горад мёртвых). Дрэва паліваюць НОРНЫ – тры багіні Лёсу, што ўвасабляюць Мінулае, Сучаснае і Будучае. Пад ясенем цячэ крыніца Урд з жывой вадою. Тут жа збіраюцца багі, каб вырашаць лёс свету. У час вялікіх касмічных катаклізмаў, калі гіне літаральна ўсё, Ігдрасіль вытрымлівае ўсе выпрабаванні і не памірае, захоўвае зерне для новага жыцця. Ні агонь, ні лёд, ні цемра не могуць яго знішчыць. Высока ў небе, на вяршыні ясеня, сядзіць мудры АРОЛ. Свяшчэнны вобраз АРЛА, што вянчае сабою Сусвет, – адзін з самых патаемных і магічных у традыцыях індаеўрапейцаў. Адсюль бяруць пачатак і дзяржаўныя арлы арыйцаў, многіх еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў, пачынаючы ад сімвалаў імперскай Персіі і імперскага Рыма. Аднак вяршыню Прадрэва могуць засяляць і міфалагічныя аналагі арла – воран, Гамаюн, Феникс, Сирын, Жар-птушка. У славян не захаваліся свяшчэнныя кнігі, падобныя да Эды, але вобраз Сусветнага Дрэва адлюстраваны ў гістарычных паданнях, у «Слове аб палку Ігаравым», у багаслоўскай паэзіі, у «Галубінай кнізе» (існуе яе беларускі варыянт), але найбольш поўна – у замовах. У тысячах замоў Сусветнае Дрэва расце пасярод «мора-кіяна, на востраве Буяні». У «Галубінай кнізе» і ў духоўных вершах «кіян-мора» называецца «ўсім марам маці». Магчыма, таму, што яно акружае ўсю Зямлю. У той жа час востраў Буян, які знаходзіцца пасярод мора, з’яўляецца цэнтрам Зямлі. Часцей за ўсё Сусветнае Дрэва ў іх – дуб. Тое, што дуб не толькі ў славян, а і ў іншых індаеўрапейскіх народаў разумеўся як свяшчэннае Прадрэва, архетып усіх іншых дрэў, надзейна пацвярджаецца як пісьмовымі, так і археалагічнымі крыніцамі. Вядомы беларускі даследчык А. Ненадавецзгадвае, што ў 1975 г. у Дняпры быў знойдзены дуб з дзевяццю вепруковымі сківіцамі, увагнанымі ў камель. Ніжнаяя яго частка несла сляды агню, што гаворыць пра гарэнне свяшчэннага ЗНІЧА каля яго каранёў. Такія знаходкі не адзінкавыя. Ва ўсіх міфалагічных сістэмах назіраецца абавязковая, звязаная з Прадрэвам, апазіцыя – на вяршыні арол ці воран, ці феникс, каля каранёў – змяя, дракон, іншая хтанічная істота. Цэнтральнай міфалагемай многіх народаў Зямлі з’яўляецца двубой паміж птушкай і змяёй ці паміж богам-грымотнікам і богам падземным, звычайна змеепадобным, – у славянаў паміж Перуном і Вялесам. Гэты бой супраціўнікаў адбываецца заўсёды, кожнае імгненне, і ніколі не канчаецца: дзякуючы яму рухаюцца ўсе працэсы ў жыцці, ён – сімвал любога руху ўвогуле. Заўважым, што міфалагічныя арол ці воран – зусім не рэальныя арол ці воран. Увогуле птушка на вяршыні Прадрэва – яго плод – гэта, бясспрэчна, сонца. У розных міфалагічных і рэлігійных сістэмах узнікаюць шматлікія аналагі Прадрэва. Гэта, напрыклад, свяшчэннае дрэва будыстаў Бо, пад якім Буда дасягнуў вышэйшай мудрасці. У Бібліі згадваецца не толькі Дрэва Пазнання, але і Дрэва Жыцця: яны растуць, як можна меркаваць, з аднаго кораня. У казках сінонім Прадрэва – гарох, па якім герой узбіраецца на неба, дзе знаходзіць чароўныя рэчы. Прадрэва як Вось Свету ўсё фармуе, усё арганізоўвае вакол сябе. Гэта дамінанта: па вертыкалі яна складаецца з трох частак, па гарызанталі – з чатырох, бо, знаходзячыся ў цэнтры, мае па баках чатыры асноўныя напрамкі. Чатырохбаковая схема ляжыць у аснове многіх культавых збудаванняў: пірамідаў, зікуратаў, пагадаў, ступаў, хрысціянскіх храмаў, нават шаманскіх чумаў. Усе яны арыентаваны па баках свету. Ідэя Дрэва была настолькі магутная, жыццядзейсная ў нас, славянаў, што першыя хрысціянскія храмы на Беларусі будаваліся як імітацыя дрэва-ялінкі – з шатровымі стрэхамі. Толькі пасля рэлігійнай рэформы патрыярха Ніканаў ХVІІ ст. у праваслаўных храмах Русі пачалі пераважаць купалы-лукаўкі. Але ў драўлянай архітэктуры Беларусі (Палесся) так і застаўся шацёр. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|