ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа.У працах нямецкага псіхолага В. Вундв у сувязі з генэзісам міфаў асабліва падкрэслівалася роля афектыўнага стану і снабачанняў, а таксама асацыятыўных ланцужкоў. Афектыўныя станы і сны як прадукты фантазіі, падобныя міфам, займаюць яшчэ большае месца ў прадстаўнікой псіхааналітычнай школы, у З. Фрэйда і яго паслядоўнікаў. Для Фрэйда размова ідзе галоўным чынам пра выціснутых ў падсвядомасць сэксуальных комплексах, перш-на-перш «эдыпавым комплексе» (цікавасць да бацькоў супрацьлеглага полу). Міфы разглядаюцца фрэйдзістамі як адлюстраванне менавіта гэтай псіхалагічнай сітуацыі. Швейцарскі вучоны К. Г. Юнг спрабаваў звязаць міфы з несвядомым пачаткам чалавечай псіхікі. Але ў адрозненні ад Фрэйда, н зыходзіў з калектыўных уяўленняў і з сімвалічнай інтэрпрэтацыі міфа. Юнг звярнуў увагу на адзінасць у розных відах чалавечай фантазіі (міф, паэзія, сны) і суаднёс гэта адзінства з архетыпамі – калектыўна-падсвядомым псіхалагічным міфападобным сімвалам. Міфалагічная мысленне абумоўлена самой структурай нашага мозгу, яго раздзяленнем на дзве палавіны: левае паўшар’е, якое адказвае за логіку, рацыянальнае пазнанне, мову, і правае, адказнае за прасторава-часавае, музычнае, вобразнае ўспрыняцце, фантазію. І больш за тое: ёсць свядомасць і ёсць падсвядомасць. Свядомасць звязана з асабістым вопытам чалавека, падсвядомасць – з калектыўным, які нейкім дзіўным чынам перадаецца нам ад нашчадкаў і назапашваецца. ад нашчадкаў і назапашваецца. У падсвядомасці захоўваюцца і асабістыя ўражанні чалавека, якія звычайна выкідваюцца з аператыўнай памяці. Ні адзін псіхічны акт не праходзіць без удзелу падсвядомасці. Яно і нараджае з сябе сімвалы (у снах, у фантазіях), якія маюць, як высветлілі карыфеі псіхааналітычнай школы, нейкае дзіўнае падабенства да міфаў. Сімвалы-матрыцы К.Г. Юнг назваў архетыпамі. Важная заўвага: з пункту гледжання псіхааналітычнай школы, усе літаратурныя творы ў аснове сваёй міфалагічныя, бо ў любым з іх знаходзяць сваё выяўленне архетыпы (напрыклад, архетып маці ці архетып крыві), прадстаўленыя ў розных вобразах, сімвалах. Так жа шырока тлумачыць міфалогію і апошняя па часе ўзнікнення структуралісцкая школа. Яе заснавальнік вядомы французскі этнограф К. Леві-Строс. Міф, на думку структуралістаў, – гэта лагічны інструмент вырашэння любых супярэчнасцей. Сапраўды, аснову міфалагем складаюць так званыя бінарныя апазіцыі: час-прастора, дабро-зло, зямля-неба, дзень-ноч, прырода-культура, чалавек-жывёла, мужчына-жанчына і пад. Пры дапамозе апазіцый, а таксама сімвалаў і сістэмы лейтматываў міфалагізм з’яўляецца інструментам структуравання тэксту. Структуралісты сцвярджаюць, што міфам можа быць літаральна ўсё. Кожны прадмет нашага свету можа перайсці ў знак і, значыць, зрабіцца міфам. Праўда, у эпоху архаікі міфалагізаваліся ў асноўным з’явы і аб’екты прыроды, у наш час – сацыяльнае жыццё. Напрыклад, ідэалогія і палітыка кожнай дзяржавы амаль цалкам грунтуецца на міфах. Ёсць сярод іх шкодныя, з дапамогай якіх намі кіруюць, але ёсць і надзвычай каштоўныя. Жыццё насычана міфалагічнымі сімваламі і сэнсамі, і ўсе яны – найбольш важкая частка чалавечай культуры. Некаторыя міфы знікаюць і замяняюцца новымі, але сам прынцып міфалагічнага мыслення застаецца нязменна дзейсным. Часам яго выкарыстоўваюць у карыслівых мэтах несумленныя палітыкі і гандляры, але нярэдка яно працуе і на дабро людзям і прыродзе. Адзін з апошніх прыкладаў: у ЗША ёсць унікальны прыродны запаведнік акамянелых дрэў – сучаснікаў дыназаўраў. Запаведнік наведваюць тысячы турыстаў, і кожны да нядаўняга часу імкнуўся адсекчы кавалачак такога дрэва. Супрацоўнікі запаведніка што толькі ні рабілі: і арыштоўвалі, і бралі вялікі штраф – нічога не дапамагала. Тады ў бліжэйшых вёсках яны распаўсюдзілі чутку, што акамянеласці прыносяць няшчасце, і тут жа знішчэнне унікальных прыродных рэдкасцяў спынілася; больш за тое, поштай папрысылалі тое, што да таго ўкралі. Значыць, забабоннасць аказалася мацней за пісаныя законы – і гэта ў заходняй краіне, дзе грамадзяне такія законапаслухмяныя! Але тое, што мы называем забабоннасцю, і ёсць праяўленне міфалагічнага мыслення.
Лекцыя 3. Формы старажытных вераванняў.
План. 1. Анімізм. 2. Татэмізм і фетышызм. 3. Магія як з’ява культуры. Літаратура. 1. Леви-Стросс, К. Структурная антропология / К. Леви-Стросс. – М.: Наука, 1989. 2. Ненадавец, А. М. Святло таямнічага вогнішча / А. М. Ненадавец. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 3. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура: пер. с англ. / Э. Б. Тайлор. – М.: Политиздат, 1989. – 573 с. 4. Элиаде, М. Космос и история / М. Элиаде. М.: Наука, 1998.
Анімізм. Глебай, на якой узрасла міфалогія, з’яўляюцца старажытныя вераванні людзей эпохі палеаліту і неаліту – татэмізм, анімізм, магія. Часавы абсяг нашага даследавання – пачынаючы прыкладна з Х тыс. да н.э. Чаму менавіта дванаццаць тысяч гадоў? Справа ў тым, што з Х тыс. да н.э. пачаўся новы этап у гісторыі чалавецтва пасля глабальнага катаклізму, у выніку якога нават змясцілася зямная вось. Мяркуюць, што да ўсепланетнай катастрофы на нашай планеце існавала Суперцывілізацыя, якая загінула, і веды пра якую часткова захаваліся ў міфах. Міфы можна разглядаць як зашыфраваныя веды, што засталіся ад ранейшай – хутчэй за ўсё, біялагічнай – цывілізацыі і набылі казачную форму. Анімізм – вера ў існаванне духаў, адухаўленне сілаў прыроды, жывёл, раслінаў, прыпісванне ім розуму. Анімізм фарміраваўся паралельна з татэмізмам, арганічна вырастаў з яго, хоць некаторыя даследчыкі лічаць анімізм больш позняй з’явай. Першабытныя людзі адухаўлялі літаральна ўсё: не толькі магутныя касмічныя сілы, прыродныя стыхіі, але і адметнасці рэльефу, дробныя прыродныя аб’екты – раўчукі, валуны, дрэвы. Усё мела душу, магло адчуваць і дзейнічаць – нават знешне нежывыя, нерухомыя аб’екты. Рэшткі такіх уяўленняў трывала захаваліся ў фальклоры, напрыклад, вера ў тое, што на Купалле дрэвы размаўляюць і перамяшчаюцца. Нашы продкі ставіліся да ўсіх праяў прыроднага жыцця з павагай, бераглі і ахоўвалі іх. Кожны аб’ект прыроды мае душу – гэтым ён падобны да чалавека. У анімістычных уяўленнях рэалізуецца прынцып усеагульнай гармоніі, людзі адчуваюць сваю роднасць, скажам, з дрэвамі. Дрэвы, дарэчы, былі таксама татэмамі, напрыклад, у індзейцаў Амерыкі, у аўстралійскіх абарыгенаў. Сувязь паміж чалавекам і дрэвам ярка адбілася ў народнай культуры. У беларусаў быў звычай: калі бацькі аддавалі дачку замуж далёка ад дому, маці каля хаты саджала каліну і па яе росту, квітненню меркавала, як жывецца дачцы ў далёкай старонцы. У народных казках і ў побыце нашых продкаў павялыя дрэвы, кветкі сведчылі, што герой ці гераіня памерлі або ім пагражае небяспека. У рускай культуры шырока вядомы такі факт: у сенатара і рэктара Акадэміі мастацтваў Аляксея Аленінабыло некалькі сыноў і дачка Ганна. Калі дзеці Аленіна нараджаліся, у іх гонар у падмаскоўным маёнтку сенатара саджалі дрэўцы. Дзеці ведалі, што гэта іх як бы браты, даглядалі іх, сачылі за ростам. Калі адзін з сыноў сенатара загінуў у вайне, дубок, яму прысвечаны, тут жа засох. Яшчэ не прыйшла вестка, а родныя ўжо ведалі пра трагічную падзею. У многіх народаў свету і па сёння жывы звычай саджаць дрэвы, каб ушанаваць нараджэнне дзіцяці: яблыню, грушу, каліну, кедр, сасну. Анімізм аказаў велізарны ўплыў на метафарычнасць мовы, нафарміраванне паэтыкі фальклору, а затым і літаратуры. Большасць тропаў – параўнанняў, эпітэтаў, метафар – вынікаюць з адухаўлення прыроды. Анімізм – выток паэтычнай вобразнасці фальклору і прыгожага пісьменства. Ад яго таксама паходзяць і рэлігійныя ўяўленні, перш за ўсё звязаныя ў паняццем душы. Тут працэс развіцця чалавечай свядомасці ішоў наступным чынам. Ад шчырага адухаўлення прыроды, ад надання чалавечых якасцяў раслінам ды жывёлам, ветру ды грому было недалёка да думкі, што дзеяннямі ўсіх прыродных з’яў кіруюць адпаведныя духі. З анімізмам звязаны культ Прыроды ў нашых продкаў – вельмі багаты і разнастайны.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|