ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Рамантычная канцэпцыя міфа.Яшчэ адзін важны этап у развіцці навукі – эпоха рамантызму пачатку ХІХст. Рамантычная канцэпцыя міфа атрымала сваё завяршэнне у творчасці Ф. В. Шэлінга. Яна разглядалі міф пераважня як эстэтычную каштоўнасць. Шэлінг разумеў міфалогію як нешта сярэдняе паміж мастацтвам і прыродай, як своеасаблівую сімволіку прыроды. Гэта было пераадольванне традыцыйнага алегарычнага разумення ў бок сімвалічнага. Шэлінг праводзіць параўнанне антычнай, старажытнаўсходней і хрысціянскай міфалогій. Ён ацэньвае старажытнагрэцкую як «найвысокі першавобразпаэтычнага свету». Нямецкі філосаф лічыць, што міфатворчасць працягваецца ў мастацтве і можа прыняць выгляд індывідуальнай творчай міфалогіі. Менавіта ў гэты час узнікла першая школа ў заходнім літаратуразнаўстве: яна так і называлася – «міфалагічная». Яе заснавальнікі – выдатныя сыны нямецкага народа Якоб і Вільгельм Грымы. Мы ведаем іх па цудоўнаму зборніку казак, якія браты збіралі па ўсёй Еўропе і затым апрацоўвалі. Браты Грым бачылі ў казках адну з найбольш старажытных форм чалавечай творчасці, адзін з найбольш каштоўных помнікаў культуры. Я. Грым пачаў даследаванне міфалогіі кантынентальных германцаў, паказвае яе перажыткі ў паданнях больш познягачасу ў сваёй працы «Нямецкая міфалогія» (1835 г.). Іх паслядоўнікам у Расіі быў даследчык А.М. Афанасьеў. Яго праца «Паэтычныя погляды славян на прыроду» ў 3-х тамах застаецца асновай не толькі расійскай, але і айчыннай навукі. Рамантыкі звярталі асаблівую ўвагу на сімвалізм міфалогіі. На іх думку, міфы сімвалізуюць вечныя каштоўнасці і з’яўляюцца матэрыялам для ўсяго мастацтва. Менавіта беларуска-польскія рамантыкі (А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я.Баршчэўскі) першыя пачалі збіраць багацці фальклору і ўвасабляць яго сюжэты ў сваёй творчасці. (Міфалогія пасля хрысціянізацыі Старажытнай Русі амаль цалкам «перацякла» ў фальклор.) Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|