ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Рытуалізм і функцыяналізм.Сур’ёзныя карэктывы ўнёс ў тайлараўскую тэорыю анімізма Дж. Фрэзер, які таксама выйшаў з ангельскай антрапалагічнай школы. Ён супрацьпаставіў анімізму магію, бо бачыў у ёй найбольш старажытную універсальную форму светапогляду. Міф для Фрэзера з’яўляўся не столькі спробай тлуматэння акаляючага свету, а нейкім астаткам паміраючага магічнага рытуалу ці абраду. Навуковыя працы Фрэзера заклалі аснову для далейшага развіцця рытаулізма. Непасрэдна ад яго ідзе кембрыджская школа класічнай філалогіі (Д. Харысан, Ф. М. Кортфорд, А. Б. Кук, Г. Мары), якая зыходзіла ў сваіх даследаваннях з безумоўнага прыярытэта рытуала над міфам і бачыўшая ў рытуалах важнейшую крыніцу развіцця рэлігіі, філасофіі, мастацтва старажытнага свету. Непасрэдна папярэднічаў кембрыджская рытуалізму А. Н. Весялоўскі, які прапанаваў больш шырокую канцэпцыю ўдзела рытуала ў генезісе не асобных сюжэтаў, а мастацтва ў цэлым. В 30-40-я гг. ХХ ст. Рытуалісцкая школа стала дамінуючай. Да яе далучыліся С. Х.Хук, Т. Х. Гастэр, Э. О. Джэймс і многія іншыя. Так, напрыклад, Ф. Рэглан, лічыў усе міфы рытуальнымі тэкстамі, а міфы, атарваныя ад рытуалу – легендамі і казкамі. Англійскі этнограф Б. Маліноўскі палажыў пачатак функцыянальнаму кірунку ў этналогіі. У кнізе «Міф ў першабытнай псіхалогіі» (1926 г.) ён даказваў, что міф у архаічным грамадстве мае не тэарэтычнае значэнне і не з’яўляецца сродкам пазнання света, а выконвае чыста практычныя функцыі, падтрымлівае традыцыі і культуру. Міф прапаноўвае мадэль паводзінаў і санкцыянуе абрады. Маліноўскі ўказвае, што міф – гэта не проста расказаная гісторыя ці паведамленне, якое мае алегарычнае ці сімвалічнае значэнне. Ён перажываецца архаічным мысленнем как нейкая рэчаіснасць, якая уплывае на лёс света і людзей. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|