ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Міфалогія і фальклор.Вызначэнне фальклору выпрацаванае групай міжнародных экспертаў і прынятае ў «Рэкамендацыях ЮНЕСКА па захаванню фальклору» (1989 г.) мяжова шырокае і сінанімічнае паняццю «традыцыйная культура»: «Фальклор – калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідумаў, якая з’яўляецца адэкватным адлюстраваннем іх культурнай і нацыянальнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі або іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады і звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці». Іншае вызначэнне фальклору было выпрацавана ўдзельнікаміЧацвёртай Скандынаўскай канферэнцыі фальклорнага архівазнаўства і дакументацыі і прапанавана як альтэрнатыўнае да прыведзенага вызначэння ЮНЕСКА: «Фальклор – калектыўныя традыцыйныя веды, створаныя чалавечай фантазіяй. Гэтыя веды ў некаторых выпадках маніфестуюцца праз выяўленчыя культурныя формы. Фальклор пастаянна ствараецца занава праз выканальніцкія сітуацыі, вызначаныя індывідуальнымі рысамі. Фальклор перадаецца галоўным чынам праз словы і дзеянні, але нават у артэфактах – такіх як ежа, адзенне, творы мастацтва і архітэктуры – можна знайсці ідэі і сімвалы, якія з’яўляюцца фальклорам». Аўтэнтычны фальклор – першакрыніца, асобая спецыфічная галіна духоўнай культуры, якая аб’ядноўвае ўсе віды творчай дзейнасці – славесную, музычную, народныя абрады і гульні, танец, народны тэатр, прыкладное мастацтва ў іх спрадвечным, адэкватным генетычным вытокам выглядзе, без апрацовак. Аўтэнтычны фальклор функцыянуе ў натуральным вясковым ці гарадскім асяроддзі; існуе як вусная традыцыя, што вызначае варыятыўна-мносны тым мастацкай прадукцыі; праяўляе сябе поліфункцыянальна як калектыўная свядомасць, псіхалагічна арыентаваная на непасрэдныя, нефармальныя зносіны. Другасны (секундарны) фальклор – розныя яго віды і жанры, прыстасаваныя для арганізаваных аматарскіх калектываў мастацкай самадзейнасці. Бытуе ў розных умовах і выконвае рэкрыатыўную функцыю. У сучаснай сістэме фальклору міфалагічны кампанент прысутнічае практычна ва ўсіх яго жанрах і відах. Так, міфалогія прысутнічае і ярка праяўляецца у такіх відах народнай культуры як абрад, абрадавыя песні, абрадавыя танцы, абрадавыя гульні, народны касцюм, народныя рамёствы, народная медыцына. Міфалогіяй прасякнута ўся сістэма фальклору, але такі асобны жанр як міф у сучаснай сістэме фальклору адсутнічае. Этнічная лакальная культура – культура этнічнай лакальнай супольнасці, якая гістарычна сфарміравалася і існуе ў пэўнай геаграфічнай прасторы, уяўляе сабой сукупнасць самабытных мясцовых гісторыка-культурных традыцый, звычаяў і абрадаў, разнастайных праяў матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб’яднаных адзінствам светапогляду і мовы. Падставай існавання лакальнай культуры з’яўляецца наяўнасць лакальнай супольнасці, якая ідэнтыфікуе сябе як супольнасць на падставе пачуцця лакальнай гісторыі, культуры і выяўляе іх праз мясцовы фальклор, наратывы і іншыя формы мастацкага ўвасаблення. Нематэрыяльная культурная спадчына азначае звычаі, формы ўяўлення і выяўлення, веды і навыкі, – а таксама звязаныя і імі інструменты, прадметы артэфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. Такая нематэрыяльная культурная спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, пастаянна ўзнаўляецца супольнасцямі і групамі ў залежнасці ад навакольнага асяроддзя, іх ўзаемадзеяння з прыродай і іх гісторыі і фарміруе ў іх пачуццё самабытнасці і пераемнасці і гэтым садзейнічае павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека.
Лекцыя 2. Гісторыя вывучэння міфалогіі: асноўныя школы і накірункі.
План. 1. Пачатак вывучэння міфалогіі. 2. Рамантычная канцэпцыя міфа. 3. Салярна-метэаралагічная і антрапалагічная школы. 4. Рытуалізм і функцыяналізм. 5. Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі. 6. Сімвалічная канцэпцыя міфа. 7. Псіхааналітычная і структуралісцкая канцэпцыі міфа. Літаратура. 1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.: іл. 2. Беларускі фальклор: энцыклапедыя ў 2 т. – Т. 1. – Мінск: БелЭн, 2005. – 768 с.:іл. Т. 2. –Мінск: БелЭн, 2006. – 832 с.: іл. 3. Рыбаков, Б. А. Язычество Древней Руси / Б. А. Рыбаков. – М.: Наука, 1988. – 784 с. 4. Тайлор, Э. Б. Первобытная культура: пер. с англ. / Э. Б. Тайлор. – М.: Политиздат, 1989. – 573 с. 5. Фрэзер, Д. Д. Золотая ветвь: исследование магии и религии / Д. Д. Фрэзер. – М.: Политиздат, 1983. – 703 с.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|