ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».Міфалогія – гэта форма грамадскай (калектыўнай) свядомасці; спосаб разумення (успрымання) прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці на розных стадыях грамадскага развіцця. Міфалогія з’яўляецца: 1. дамінантай (асноўным кампанентам) духоўнай культуры ў архаічных і старажытных грамадствах, асноўным спосабам мыслення, канцэптуалізацыі свету; 2. адным са складальнікам (не дамінуючым) у сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры (інакш кажучы, народнай культуры). Міф – ад грэч. Mithos – слова, казанне. Мае два значэнні: 1. сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўляюцца ў пачуццёва-канкрэтнай форме; 2. тэксты, якія ўвасобілі гэтыя ўяўленні. Сукупнасць таго і другога складае прадмет міфалогіі. Калі супаставіць шматлікія вызначэнні міфа, то яны дакладна распадаюцца на дзве групы, у залежнасці ад таго, што ўзята за аснову – «уяўленне» або «апавяданне». Па самой сваёй сутнасці міф, прынамсі архаічны, – сімвалічнае апісанне мадэлі свету сродкамі апавядання пра паходжанне разнастайных элементаў сучаснай светабуддовы. 2. Сутнасць міфалагічнага мыслення. Міфалагічнаму мысленню ўласцівыя наступныя прызнакі: 1. ачалавечванне (антрапамарфізм) усіх прыродных і культурных аб’ектаў, калі «чалавечыя» структуры і схемы пераносяцца на асяроддзе, якое апісваецца на мове антрапацэнтрычных паняццяў: руказ ракі, падножжа гары, горла глячка, дождж ідзе, сонца заходзіць і г.д.; 2. усеагульнае адухаўленне (анімізм). Напрыклад, у народныя этыялагічных легендах (легендах пра паходжанне) дрэвы, расліны, жывёлы, птушкі, насякомыя свядома удзельнічаюць у падзеях Свяшчэннай гісторыі: жывёлы і птушкі размаўляюць, сварацца, бываюць, з пункту гледжання народнай свядомасці, «святымі» і «грэшнымі». Падзеі апісаныя ў этыялагічных легендах да сённяшняга дня ўспрымаюцца ў народзе як праўдзівыя, якія здзейсніліся калісь у няпэўна далёкія часы, «калі яшчэ Бог хадзіў па зямлі»; 3. вельмі няпэўнае раздзяленне суб’екта і аб’екта, прадмета і знака, рэчы і слова, істоты і яе імя, прасторавых і часавых адносін, паходжання і сутнасці; 4. падабенства прадметаў у міфалогіі выглядае як тоеснасць, а замест вылучэння прызнакаў прадмета міф прапануе раздзяленне на часткі; 5. збліжэнне аб’ектаў па другасных якасцях, смежнасці ў прасторы. Напрыклад, прыкмета, вераванне, што нельга кідаць валасы ў паветра – будзе балець галава. Валасы – частка галавы, калі што здараецца з гэтай часткай, здарыцца з усім цэлым; 6. прынцып тлумачэння замяняўся ў міфалогіі татальным генетызмам і этыялагізмам. Тлумачэнне свету і яго частак, асобных істот, рэчаў зводзілася да расказу пра паходжанне. Так у этыялагічных легендах павук ратуе святое сямейства пры ўцёках у Егіпет і з тых пор яго нельга забіваць, асіна адмаўляецца схаваць святое сямейства – з тых пор яна дрыжыць, конь есць сена ў яслях, дзе ляжыць маленькі Хрыстос – і з тых пор ніколі не пад’есць, бусел паходзіць ад чалавека – таму яго нельга забіваць і крыўдзіць; 7. рэзкае размежаванне ранняга, свяшчэннага часу і сучаснага бягучага часу, у бягучым часе размежаванне святаў (сакральны час) і будней (прафанны час). Тое, што было катэгарычна забаронена ў будзённым жыцці, дазвалялася у святочны час: пераапрананне і маскі кялядоўшчыкаў, рытуальныя бясчынствы моладзі т да т.п. Здругога боку, тое, што трэба і неабходна рабіць ў будзённы час, напрыклад, працаваць, катэгарычна забараняецца ў святочны час, адсюль шматлікія расказы пра пакаранне за работу ў святы; 8. неаднароднасць прасторы, наяўнасць святых і нячыстых месцаў. Напрыклад, месца, дзе стаіць царква, манастыр, знаходзіцца камень-следавік з божым слядком, цячэ крыніца лічацца святымі, сюды ходзяць маліцца. Месца, дзе схаваны «закляты скарб», здзейснілася самагубства, якое ў традыцыйнай культуры і рэлігіі лічыцца самым страшным грахом – нячыстае. На нячыстых месцах пачынаюцца здавацца «зданні» – прывіды, пачуць патустароннія гукі, можна яўна ўбачыць нячыстую сілу. 3. Вызначэнне тэрміна «светапогляд», месца міфалогіі ў сістэме традыцыйнага светапогляду. Міфалогія з’яўляецца дамінуючым кампанентам светапоглядных уяўленняў у архаічных і старажытных грамадствах, а таксама адным са складальнікаў ў сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры. Светапогляд у філасофскім вызначэнні – сістэма поглядаў на свет і месца чалавека ў ім, а таксама абумоўленыя гэтымі поглядамі асноўныя жыццёвыя пазіцыі людзей, іх ідэалы, перакананні, гнасеалагічныя (пазнавальныя) прынцыпы, каштоўнасныя арыентацыі, погляд чалавека на звышнатуральныя сілы і сістэму ўзаемаадносін чалавека з імі. Светапогляд абумоўлівае ўсе формы і праяўленні народнай культуры, і, у савю чаргу, усе формы і праяўленні традыцыйнай культуры праецыруюцца на пэўнае светапогляднае поле. У сучаснай літаратуры па фалькларыстыцы, этналогіі і антрапалогіі народны светапогляд апісваецца праз карціну (або мадэль) свету. У самым агульным выглядзе мадэль свету вызначаецца як скарочанае і спрошчанае адлюстраванне ўсёй сумы ўяўленняў пра свет унутры дадзенай традыцыі. Мадэль свету не адносіцца да паняццяў эмпірычнага ўзроўню, носьбіты традыцыі могуць не ўсведамляць яе ва ўсёй паўнаце. У традыцыйнай мадэлі свету беларусаў можна вылучыць наступныя важнейшыя аспекты: 1. уяўленні пра звышнатуральныя сілы і адносіны з імі (вера і вераванні); 2. каштоўнасці і ідэалы; 3. мараль і нормы паводзін; 4. уяўленні пра жыццёвы цыкл чалавека, прыродныя рытмы, каляндарнае кола; 5. прасторавыя і часавыя параметры сусвету (святыя і нячыстыя месцы, святы і будні, сродкі «касмалагізацыі» прасторы). Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|