Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Сацыялагічная школа ў даследаванні міфалогіі.




У адрозненні ад ангельскай этналогіі, якая абапіралася на індывідуальную псіхалогію, французская сацыялагічная школа (Э. Дюркгейм, Л. Леві-Бруль) арыентавалася на псіхалогію сацыяльную, падкрэслівала яе спецыфіку. Дюркгейм шукае новы падыход да узнікнення ранніх формаў рэлігіі і рытуала, разглядая іх як непарыўна звязаныя з міфалогіяй. Рэлігію ён супрацьпастаўляе магіі і фактычна атаясамлівае з калектыўнымі ўяўленнямі пра рэчаіснасць. У пошуку элементарных формаў рэлігіі і міфалогіі Дюркгейм звяртаецца да татэмізма. Татэмічная міфалогія, с яго пункту гледжання, мадэлюе радавую арганізацыю і сама служыць для ее падтрымкі.

Центральнай праблемай наступных даследаванняў заходніх вучоных у галіне вывучэння міфалогіі становіцца міфалагічнае мысленне. Французскі этнолаг Леві-Бруль у сваіх працах пра першабытнае мысленне, якое называе далагічным, абапіраецца зноў такі на сацыяльную псіхалогію. Калектыўныя міфалагічныя ўяўленні, па яго разуменню, з’яўляюцца прадметам веры. Калі сучасны еўрапеец дыферэнцуе звышнатуральнае і натуральнае, то першабытны чалавек успрымае мір адзіным. Далагічны характар міфалагічнага мыслення праяўляецца і з адсутнасці закона «исключенного третьего»: аб’екты могуць з’яўляцца і самі сабой і адначасова нечым яшчэ. У калектыўных уяўленнях асацыяцыамі кіруе сапрычаснасць. Узнікае містычная сапрычаснасць паміж татэмічнай групай і накірункам свету, колерам, ветрам, міфічнымі жывёламі, лесам, рэкамі і г.д. Прастора ў міфалогіі неаднародная, накірункі маюць розныя якасці і свойствы; час можа цячы па-рознаму на розных месцах. Леві-Бруль паказаў, як функцыянуе міфалагічнае мысленне, як яно абагульняе, заставаючыся канкрэтным і карыстаючыся знакамі. Аднак ён не заўважыў інтэлектуальнага сэнса гэтага мыслення і яго пазнавальных вынікаў. Робячы акцэнт на пачуццёвым успрыманні і калектыўных уяўленнях, як на фундамент міфалагічнага мысленні, ён недаацаніў значэнне яго своеасаблівай логікі.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных