Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Татэмізм і фетышызм.




Вялікі блок беларускай міфалогіі займаюць татэмістычныя міфы, што сведчыць аб наяўнасці ў беларусаў гэтай першабытнай формы рэлігіі. Разам з тым, беларускія міфы маюць хутчэй адно рысы татэмістычнасці – непасрэдна класічных татэмістычных міфаў, дзе б казалася аб пачатку чалавека, роду ад жывёлы ці расліннасці амаль няма. У дадзеным выпадку мы маем справу з мадыфікацыяй магчымых татэмістычных міфаў, дзе яны набылі перверсійную форму, – наадварот, жывёлы і птушкі паходзяць ад людзей. Гэты феномен досыць істотна распаўсюджаны ў беларускай міфалогіі, што дазваляе казаць аб яго тыповасці і паставіць пытанне аб наяўнасці татэмістычных уяўленняў у беларусаў.

Татэмізм – гэта абагаўленне жывёл, прызнанне іх сваімі родзічамі, продкамі; вера, што сямья ці род, ці племя паходзіць ад жывёлы. Татэмістычныя міфы – не што іншае, як гісторыі паходжання розных этнічных груп.

Для лепшага разумення татэмізму неабходна разгледзіць сістэму сувязей чалавека і жывёлы:

Жывёла – рытуальная ежа. Некаторыя старажытныя плямёны палявалі на татэмную жывёлу. З’еўшы кавалак, напрыклад, аленя, чалавек сам адчуваў сябе трохі аленем: яго субстанцыя растварылася ў целе чалавека. І сёння ж шырока ўжываецца рускі выраз з выкарыстаннем каламбуру: «Человек есть то, что он ест». Гэта добра разумелі продкі. Нават у рэлігіях можна заўважыць нейкае аддаленае падабенства да логікі татэмізму. Напрыклад, таемнасць еўхарыстыі (прычышчэння) ў хрысціянстве заключаецца ў тым, што, з’еўшы кавалачак прасфоры (цела Хрыста) і лыжку віна (Яго крыві), мы як бы раствараем Яго Існасць у сваім целе і, значыць, далучаемся да хрысціянскай абшчыны, ачышчаем і ўзвышаем душу. З другога боку, існуюць народы, якія, наадварот, забаранялі (і нават сёння забараняюць) есці татэмную жывёлу: гэта адно з першых табу ў гісторыі чалавецтва.

2. Малочная сувязь чалавека ды жывёлы. Ускормліванне чалавекам татэмнай жывёлінкі захавалася толькі ў аднаго этнаса – айнскага, што жыве ў Японіі і на Курыльскіх астравах. У кожным паселішчы айнаў абавязкова жывуць і мядзведзі – татэмы народа. Маленькіх медзведзянятак жанчыны павінны ўскарміць сваім малаком...З іншага боку, звесткі пра выхаванне дзяцей жывёламі захаваліся не толькі ў міфах, у паданнях, легендах, але вядомы і з гісторыі, нават гісторыі ХХ стагоддзя (каля 20 выпадкаў). Знаходзілі дзяцей, ускормленых малпамі, мядзведзямі, нават антылопамі (знойдзены ў іх статку 10-гадовы хлопчык бегаў з хуткасцю 48 км у гадзіну), але найчасцей – ваўкамі. Ваўчыцамі ўскормлены заснавальнікі Рыма Ромул і Рэм.

3. Шлюбная сувязь паміж чалавекам і жывёлай.

Генетычна яна, безумоўна, немагчымая, але ж мы гаворым пра міфалагічнае мысленне: чалавек эпохі архаікі верыў у верагоднасць такой сувязі. На тэрыторыі Еўропы і Азіі найбольш часты матыў – шлюб чалавека ды мядзведзя. На тое ёсць прычыны: мядзведзь надзвычай разумны, лёгка паддаецца дрэсіроўцы, добра прыжываецца ў чалавечых калектывах, здалёк, калі стаіць на задніх лапах, трохі нагадвае чалавека. Паводле народнага падання, Усяслаў Чарадзей нарадзіўся ад вогненага змея. У народных казках засталіся дастаткова выразныя рэшткі татэмізму. Прытым, што ёсць моманты цяжка вытлумачальныя. Напрыклад, у казках тыпу «Іван – конскі сын» (у рускіх – «Іван – каровін сын») тры хлопцы зачынаюцца ад чароўнай рыбы і нараджаюцца ў царыцы, паварыхі і кабылы (каровы), прычым найбольш разумны і дужы якраз Іван, народжаны жывёлай.

4. Ахвярапрынашэнне татэму. У асабліва небяспечныя для племені моманты (эпідэмія, вайна) татэмнай жывёле прыносілі ахвяры – да бярлогу ішлі з падарункамі, прасілі дапамогі. Найлепшая ахвяра заўсёды чалавек – дзіця або цнатлівая дзяўчына. У многіх народаў была забарона на забойства татэма – свайго продка. Так, асобныя групы хантаў і мансі лічылі сваімі продкамі шчупака, наліма, лебедзя, гагару, ястраба. Іх нельга было забіваць, ужываць у ежу. Выпадкова забіўшы татэма, паляўнічы ці рыбак прасіў прабачэння і прыносіў яму ахвяры.

5. Пярэваратні. Татэмізм – не толькі вера ў жывёльнага продка (ад шлюбу з чалавекам), але і вера, што некаторыя члены роду, клана, племені здольны ператварацца ў татэмную жывёлу, быць пярэваратнямі, ці, па-беларуску, ваўкалакамі. Князь Усяслаў Чарадзей быў якраз ваўкалакам. Ён – герой рускіх былін, герой «Слова аб палку Ігаравым», сучасных твораў Леаніда Дайнекі, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Алеся Разанава і інш.

З ваўкалацтвам звязана псіхічная хвароба лікантропія, калі чалавек час ад часу адчувае сябе жывёлай. Прыступ страшны, ён праяўляецца не толькі псіхічна, але і фізічна: выцягваецца твар, пачынаюць хутка расці пазногці, б’е ліхаманка, з’яўляецца прага крыві. Паказальна, што хворыя пакутуюць на прыступы заўсёды падчас поўні. Дарэчы, ваўкі і сабакі вельмі не любяць поўні, выюць на яе. У ХVI ст. у Францыі была нават эпідэмія лікантропіі, выкліканая атручваннем спарыннёй, у якой потым знайшлі моцны наркотык. Пярэваратні – героі каласальнай колькасці фальклорных і літаратурных твораў. Чарадзейныя казкі напоўнены вобразамі пярэваратняў. Асабліва шырока ў розных народаў былі распаўсюджаны сюжэты пра нявестаў ці жаніхоў у вобразах лягушак, лебедзяў, лісаў, мядзведзяў, змеяў і інш.

6. Рэінкарнацыя. Адна з трактовак бессмяротнасці чалавека – рэінкарнацыя: перасяленне душы з цела ў цела. Паняцце рэінкарнацыі характэрна не толькі для міфалогіі, але і для рэлігіі, філасофіі. У некаторых сусветных рэлігіях (індуізм, будызм) рэінкарнацыя – асноўная ідэя, галоўны дагмат. Хрысціянства не прызнае рэінкарнацыі, але Усяленскі сабор асудзіў яе толькі ў VІ ст., значыць, да таго і хрысціяне верылі ў перасяленне душ. У нашага народа таксама захаваліся рэінкарнацыйныя ўяўленні – вера ў перасяленне душы ў птушку, матылька. На могілках прынята карміць птушак – душы памерлых. У іншых народаў душы пераходзяць не толькі ў птушак (у англічан – канкрэтна ў воранаў), але і ў пчол, змеяў, іншых жывёл. Сярод маракоў да нашага часу шырока распаўсюджана павер’е, што душы загінуўшых на моры людзей ператвараюцца ў марскіх птушак: буравеснікаў, альбатросаў, чаек.

Татэмізм знаходзіць наступныя праяўленні ў культуры:

1. Татэмныя жывёлы звязаны з кулінарным мастацтвам, з асаблівымі харчовымі прыхільнасцямі (і наадварот, табу на ежу) розных народаў, напрыклад, забарона ў іудаістаў ўжываць свініну і трусоў; беларусы не елі рыбу сама.

2. Рэшткамі татэмізму можна лічыць і адметнасці ў адзенні. Напрыклад, рагатыя шлемы ў вікінгаў і ў тэўтонскіх рыцараў.

3. Скульптура і дэкаратыўна-побытавае мастацтва многіх народаў захавалі моцную сувязь з татэмізмам: упрыгожанні ў выглядзе жывёл, птушак на дамах; арнамент; матывы вышыўкі (пеўні, алені); дэкаратыўнае аздабленне прадметаў побыту.

4. Жывёльны задыяк многіх усходніх народаў.

5. Татэмныя жывёлы ўвайшлі ў фальклор, сталі героямі шматлікіх паданняў, былічак, казак, баек, жывёльнага эпасу розных народаў

6. Ад назваў татэмных жывёл паходзяць прозвішчы ў многіх народаў (Мядзведзь, Волкаў, Зайцаў, Трус, Лісаў, Казлоў), некаторыя імёны (Ганс – гусь), а таксама тапонімы (напрыклад, шматлікія назвы, звязаныя са старажытным быком турам – Тураў, Турку, Турын, Тур, Туран, Турцыя, Туркенстан і інш.).

7. Ад татэмнай сувязі паходзяць шматлікія параўнанні і героі-пярэваратні фальклорных і літаратурных твораў.

8. Ад татэмных святаў бяруць пачатак усе відовішчныя віды мастацтва (тэатр). Спачатку абрад уключаў паляванне на татэмную жывёлу ці лоўлю яе, танец перад ёю, замовы, маленні да яе.

9. Рэлігіі многіх народаў захавалі моцную сувязь з татэмізмам. Напрыклад, старажытная егіпецкая рэлігія ўяўляла сваіх багоў з чалавечым целам і з жывёльнай (птушынай) галавою або прама ў выглядзе жывёлы (БАТ – кошка, АПІС – бык, СЕРАПІС – кракадзіл і пад.). Хрысціянства як найбольш філасафічная з рэлігій няшмат захавала такіх рудыментаў: Агнец Божы, Дух Святы ў выглядзе голуба.

Маюцца ў беларускай міфалогіі і фетышысцкія ўяўленні, прадстаўленыя ў шэрагу міфаў, дзе гаворка дзе аб камянях, дрэвах, іншых прыродных і культурных рэчах якім надаюцца звышрэальныя якасці. Перш-на-перш тут трэба адзначыць камяні, якія ў сваёй абсалютнай большасці балі раней адушаўлённымі істотамі. Гэта вужаў камень, што быў калісьці вужом, змеяў камень, які калісьці быў змеям з чалавечымі рысамі і мовай, славутыя камяні-шаўцы, краўцы, якія шылі вопратку, не менш знакамітыя каменныя валы – акамянелыя валы разам з аратым і яго жонкай, а таксама вялікая колькасць чарадзейных камянёў, каменных крыжоў, якім прыносяць ахвяры да нашых дзён. Да фетышаў належаць таксама крыніцы з «жывою вадой», сама вада, дрэвы. Разам з тым, асіна і алешына лічацца дрэвамі, звязанымі з нячысцікамі. У міфах можна сустрэць і фетышызацыю культурных рэчаў – кургана, крыжа. Можа фетышызавацца і міфалагічная рэч – папараць-кветка.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных