Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лічбавая мадэль свету.




Наогул Дрэва аддзяляе Космас ад Хаосу, гэта як бы сімвал Культуры. Адсюль і значэнне пэўных лічбаў. Прасочым сэнс і важнасць ў розных галінах ведаў так званых сакральных лічбаў, аб’яднаных ідэяй Прадрэва: Тры: а) Бог-Бацька – Бог-Дух Святы Бог-Сын; б) Бог – Прырода – Чалавек; в) Неба – Зямля – Падземье; г) тры вымярэнні нашай прасторы; д) Цела – Дух – Душа; е) Жыццё – Святло – Слова (Логас); ё) тэзіс – антытэзіс – сінтэз; ж) мінулае – сучаснае – будучае; з) ён – яна – яно (дзіця); і) тры героі, тры дзеянні ў казках; к) рашэнне канфлікту, пастаўленага дуалізмам. Траічнасць свету графічна ўвасоблена ў трохкутніку.

Чатыры: а) у хрысціянстве – Святая Тройца і Маці Божая; б) напрамкі свету; в) поры года; г) часткі сутак; д) натурфіласофскія стыхіі – агонь, вада, зямля, паветра; е) чалавечыя тэмпераменты – халерык, сангвінік, меланхолік, флегматык; ё) бакі крыжа; ж) колькасць ног у жывёл; з) рацыянальная арганізацыя. Графічна 4 абазначаецца праз квадрат, у беларускай вышыўцы часта – праз ромб.

Сем як сума трох і чатырох: а) міфалагічныя нябёсы («Адчуваць сябе на сёмым небе»); б) колеры вясёлкі; в) асноўныя ноты ў актаве; г) дні ў тыдні; д) семерычная сутнасць чалавека (фізічны ўзровень, астральны, ментальны, інтуітыўны, нірванічны, манадычны, божаскі); е) сярэдняя лічба ўспрыняцця інфармацыі чалавекам за адно імгненне; ё) аптымальная колькасць членаў любога калектыву; ж) грахі чалавечыя. Графічна сем увасабляецца сямесвечнікам, які адначасова сімвалізуе Касмічнае Дрэва (у іудаізме сямісвечнік называецца менорай).

Дванаццаць як вынік памнажэння 3х4 – лічба вышэйшай паўнаты і дасканаласці, бо з простых лічбаў дзеліцца на максімальную іх колькасць: 1, 2, 3, 4, 6, 12: а) знакі задыяку; б) месяцы года; в) 12 скандынаўскіх багоў-асаў; г) 12 алімпійскіх багоў; д) 12 апосталаў Хрыста; е) 12 кален Ізраілевых; ё) 12-гадовы цыкл кітайскага календара; ж) 12 подзвігаў ГЕРАКЛА; з) падзел юрты на зоны. Графічна 12 увасабляецца праз круг як самую дасканалую з геаметрычных фігур, падзеленую на 12 сектараў.

Такім чынам, Свет і ў лічбах мае дзіўныя супадзенні і адзінства. Усё гэта не што іншае, як праяўленне Сусветнай Гармоніі, Божаскай Прыгажосці. Вобраз Дрэва аб’ядноўвае гэтыя лічбавыя мадэлі. Ён дае цэласны погляд на існае, які захаваўся ў мове, у паэзіі, у жывапісе, у архітэктуры, у рытуалах, гульнях, у псіхалогіі (так, у малюнках дзяцей пэўнага ўзросту дамінуе дрэва). У навуцы дрэва – сродак ілюстрацыі цэлага. У фальклоры аналагам Прадрэва часцей з’яўляецца дуб. Акрамя шматлікіх замоў, загадак, прыказак і прымавак, дуб сустракаецца ў казках (на ім хаваецца смерць Кашчэя), а ў песеннай творчасці ён набывае дадатковую сімволіку. Напрыклад, выступае як памяркоўны бацька, старэйшы брат, вельмі часта – жаніх.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных