ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Гара як мадэль свету.Цэнтр свету ў розных міфалагічных сістэмах абавязкова неяк канкрэтна ва ўяўленнях людзей фіксаваўся. Так, у многіх народаў у цэнтры размяшчалася СВЯШЧЭННАЯ ГАРА – месца сутыкнення Зямлі і Неба, а ўнутры яе ці пад ёю – пекла. Такім чынам, гара і падзяляла свет на тры часткі. У старажытных індусаў, а таксама алтайцаў такой свяшчэннай гарой была гара Меру, якая знаходзілася на полюсе, а над ёю ззяла Палярная зорка як цэнтр неба. У Месапатаміі – раўнінная мясцовасць, таму здаўна тут будавалі імітацыі Свяшчэннай Гары – піраміды-зікураты. Вавілонская вежа, апісаная ў Бібліі, сапраўды існавала: яе апісаў грэчаскі гісторык Герадот, а ў канцы ХІХ ст. рэшткі вежы раскапалі археолагі. У японцаў і сёння цэнтрам свету і цэнтрам Японіі з’яўляецца свяшчэнная гара Фудзіяма. Кожны японец хоць бы раз у жыцці павінен падняцца на даволі высокую гару (3776 м), каб сустрэць на яе вяршыні ўзыход сонца (паэтычная назва Японіі – Краіна ўзыходзячага сонца) і ўбачыць адтуль сваю краіну. У старажытнай Грэцыі багі жылі на гары Алімп. На думку многіх хрысціян, гара Галгофа ў Ерусаліме – цэнтр свету і адначасова месца, дзе створаны і пахаваны першачалавек АДАМ. Кроў Хрыста, раскрыжаванага на Галгофе, пралілася на чэрап АДАМА (сама назва Галгофа азначае літаральна «чэрап») і з’явілася выкупленнем яго граху. Вось чаму на некаторых абразах можна бачыць прама пад крыжом – чэрап. Курган у скіфаў таксама імітаваў свяшчэнную гару ў стэпе, дзе гор не было. Магчыма, гэта сведчанне таго, што скіфы прыйшлі якраз з горнай мясцовасці – з Алтая. Але і ў старажытных насельнікаў Беларусі была надзвычай развітая курганная культура: яшчэ ў пачатку ХХ ст. Археолагі зафіксавалі 6000 курганоў, у значнай ступені пазней знішчаных. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|