ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Месца дамавіка ў міфалогіі беларусаў.Увасабленнем духу дома быў Дамавік (Хатнік, Гаспадар, Падпечнік, Хохлік). Дамавік настолькі чалавечны, што з ім можна пасебраваць. З вобразаў народнай дэманалогіі ён найбольш блізкі да чалавека. Знешні выгляд дамавіка, згодна крыніцам, досыць разнастайны: змяя; чалавекападобная істота, пакрытая валасамі; старэнькі дзядок; тлусты, сярэдняга росту чалавек, падобны да гаспадара. Можа жыць на печцы, у запечным куце, пад печкай, у каморы, клеці. Асноўная функцыя дамавіка — дагляд за парадкам у хаце і ў гаспадарцы наогул, актыўны ўдзел у сямейным жыцці. Ён спрыяе, дапамагае добрым гаспадарам і вельмі не любіць сварак, п'янства, гучнай гаманы, люстэркаў, масак. Гэтыя схільнасці сведчаць аб яго станоўча-сакральнай прыродзе. Разам з тым, незадаволены дамавік можа помсціць — сысці з хаты, пашкодзіць ў гаспадарцы (асабліва жывёле), давесці каго з сямейнікаў да смерці. Яго прырода нячысціка праяўляецца ў капрызным, непрадказальным нораве, ахвоце да здзекаў з гаспадароў. У дамавіка ёсць жонка — дамавіха, якая, аднак, цьмяна прадстаўлена ў беларускай міфалогіі. Яны маюць дзяцей, якіх аддаюць у шлюб у іншыя хаты. Увогуле за вобразам дамавіка з яго сувяззю з асноўнымі сакральна-магічнымі аб'ектамі хаты і сям'і хаваецца, хутчэй за ўсё, старадаўні двайнік гаспадара, апякун хаты, якому, уплыў хрысціянства надаў рысы нячысціка. Ахвотней за ўсё Дамавік папярэджвае пра няшчасці, каб жыхары дома падрыхтаваліся. Так, калі ён плача, у доме будзе нябожчык; калі ля коміну на страсе заіграе ў заслонку – будзе суд; каго-небудзь абалье вадой ноччу – той чалавек захварэе; тузае за валасы – папярэджвае жонку, каб не сварылася з мужам; загрыміць посудам – папярэджвае, каб былі асцярожныя з агнём; смяецца – будзе вяселле. Звычайна Дамавік жыве ў падпеччы або ў каморы і вылазіць адтуль толькі ноччу і на Дзяды, каб удзельнічаць у агульнай вячэры. Усе добра ведалі, што Дамавік любіць тыя сем'і, дзе жылі ў згодзе і трымалі гаспадарку ў парадку. Калі такі гаспадар калі-небудзь што і забудзе зрабіць, Дамавік гэта зробіць за яго. Затое лянівым ён не даруе нічога і імкнецца ім шкодзіць: замучвае коней, б'е кароў, раскідвае гной па двары, душыць па начах гаспадароў, дзяцей. Праўда, Дамавік можна задобрыць, даўшы нейкі падарунак. Калі Дамавік збіраецца аб'явіць нейкую вестку або проста пажартаваць, пашкодзіць, ён звычайна прымае выгляд саміх гаспадароў. Толькі не можа схаваць ён сваіх конскіх вушэй. Часта Дамавік у беларусаў прадстаўляўся ў выглядзе змяі-вужа. Вужы ў вёсках Палесся і сёння лічацца хатнімі жывёламі, жывуць пад падлогамі дамоў. І ўсё ж у большасці славянскіх народаў Дамавіка ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка, часта з тварам гаспадара дома. Калі людзі перасяляліся са старой хаты ў новую, яны там пакідалі для Дамавіка частаванне – кавалачак салёнага хлеба і гарэлку. Тады Дамавік пераходзіў са старой хаты. Некаторых жывёл Хатнік можа неўзлюбіць; заўсёды сябруе толькі з сабакам і казлом. Асабліва ён не любіць белых катоў і сівых коней. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|