ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Духі гаспадарчых пабудоў.Кожны будынак сядзібнага комплексу мае свайго нячысціка, які функцыянальна звязаны з ім. У хляве знаходзіцца Хлеўнік, якога іншым разам лічаць дамавіком, што жыве ў хляве — ці прыблудным дамавіком. Як і ўсялякі нячысцік, хлеўнік — гаспадар сваёй тэрыторыі, куды не пускае нікога, але і сам не выходзіць за яе межы. Яго ўвага, перадусім, звернутая на коней (іншым разам ён завецца Коннік), буйную рагатую скаціну і авечак. Калі жывёла, у першаю чаргу коні, прыйшлася хлеўніку даспадобы, ён песціць яе, калі не — ганяе ўначы да поту і страты сіл. Хлеўнік не трывае бруднага хляву, дзе ён можа нават загінуць. Каб пазбавіцца ад злога хлеўніка, над дзвярыма вешаюць забітую сароку. Лазнік (па-руску Банник) жыве ў лазні, з якой былі звязаны многія падзеі ў жыцці продкаў: якраз тут адбываліся ў жанчын роды, тут дзяўчат мылі перад вяселлем. І хоць лазня мые, парыць, часта лечыць, тым не менш яна заўсёды лічылася нячыстым месцам, а пасля апоўначы нават небяспечным і страшным. Тут жыве нячысты дух, які пасяляецца за каменкай, але часцей пад палком. Лазнік заўсёды мыецца пасля ўсіх. Звычайна ж колькасць тых, хто мыўся, раздзялялася на тры чаргі, таму «чацвёртага пару» ўсе баяліся, лічылі, што гэта час Лазніку мыцца, і ён пачынае злавацца: пырскае кіпенем, кідаецца камянямі з каменкі. Калі не збегчы ўмеючы – задам наперад, – то і ўвогуле можа ашпарыць. Людзі раней мыліся гадзін да сямі вечара. А пазней, лічылі яны, мыюцца чэрці, лесавікі, гуменнікі і самі лазнікі. Калі хто-небудзь пойдзе вечарам у лазню, то жывым не выйдзе: нячысцікі задушаць, а людзям здасца, што ўгарэў. Лазніку прыносяць пачастунак – хлеб з соллю. А яшчэ лепш – чорную курыцу. Калі будуюць новую лазню, такую курыцу душаць і закопваюць пад ганкам лазні. Звычайна падарожнікі баяліся начаваць у лазнях – лепш спаць у стозе, пад хлевам ці пад кустом. Перад вяселлем нявесту абавязкова вялі ў лазню. Многае са старажытнага абраду забылася, але сэнс яго быў у сімвалічным шлюбе з Лазнікам, а яшчэ раней – з богам вады (у неверагоднай старажытнасці людзі лічылі, што зацяжарыць можна ад вады). Лазнік – дастаткова шкодны дух. Калі ў сядзібе ёсць лазня, дык там селіцца лазнік – адзін з непажаданых, па ўяўленням сялян, нячысцікаў. Ён жыве пад палком, любіць мыцца, для чаго яму трэба пакідаць ваду і венік. Дзейнасць лазніка – цалкам дэструкцыйная. Ён пужае тых, хто мыецца, а ў тых, хто застаўся апасля палуначы, можа кідаць каменні, нават забіць. Апошняя здрада лазніка гаспадарам – спальванне лазні. А яшчэ лазнік можа, па недаглядзе бацькоў, выкрадаць малых дзяцей. Яшчэ горшы – Гуменнік (Еўнік). На гумне жыве гуменнік – дзядок малога росту, які дапамагае сушыць і малаціць збожжа. Адзіны забабон – з ім нельга размаўляць. Калі ў гумне ёсць ёўня, там паселіцца ёўнік – самы брудны нячысцік культурнай прасторы, які, пры добрых адносінах з гаспадаром, будзе дапамагаць яму пры сушцы снапоў. Цікава, што ёўнік не баіцца агню, ад якога часта згарала ёўня. У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні, гумны). У паўзмроку і асабліва ноччу іх няўклюдная забудова настройвала чалавека на фантастычны лад, часта ўзбуджаючы страх. Сушні часта гарэлі. Гэта няшчасце, натуральна, прыпісвалі нейкаму шкоднаму духу. Паказваецца ён, у адрозненне ад Дамавіка, надзвычай рэдка. Сам падобны да велізарнага ката – чорнага, лахматага, з вачыма, як вуголлі; умее брахаць па-сабачы, рагоча не горш за Лесавіка. Яго задача: сачыць, ці правільна кладуць снапы і топяць гэтыя сушні, бо іх неабходна добра высушыць. Хоць Еўнік і лічыцца дамавым духам, але самым злым з усіх – яго цяжка задобрыць. Калі ён раззлуецца, тады нічога не дапамагае. Гавораць, ёсць адзін спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы Яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). У некаторых рэгіёнах так яго баяцца, што па аднаму не заходзяць у гумно. На пуні жыве Пуннік, які не выносіць вільгаці. Акрамя названых чалавекападобных нячысцікаў, у сядзібных забудовах жывуць паўночнікі – нячысцікі невядомага аблічча, прыблуднікі, якія варагуюць з мясцовымі нячысцікамі. Асноўны іх занятак – уначы палохаць людзей.
Лекцыя 10. Беларуская дэманалогія.
План. 1. Паняцце дэманалогіі. Класіфікацыя істот ніжэйшай міфалогіі. 2. Вышэйшыя нячысцікі. Чорт. 3. Чалавекападобныя дэманічныя істоты (перавэрцень, вупыр). Літаратура. 1. Никифоровский, Н. Я. Нечистики / Н. Я. Никифоровский. – Вильно: Губерн. Типо-Литограф., 1907. – 465 с. 2. Романов, Е. Р. Белорусский сборник / Е. Р. Романов. – Вильно: Тип. А. Г. Сыркина, 1912. – Вып. 8–9: Быт беларуса. – 411 с. 3. Сержпутоўскі, А. К. Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А. К. Сержпутоўскі. – Мінск: Выш. шк.,2009. – 478 с. 4. Фалалеева, Т. А. Дэманалагічная сітэма ў кнізе М. Я. Нікіфароўскага «Нячысцікі» / Т. А. Фалалеева // Личность-слово-социум: материалы ІІ Междунар. науч.-практ. конф., 17–19 апреля 2002 г., Минск / отв. ред. Т. А. Фалалеева. – Минск: ИСЗ, 2002. – С. 8–11. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|