ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Вышэйшыя нячысцікі. Чорт.Вышэйшы ў іерархіі нячысцік называўся Люцыпар, Сатон, Анцыпар, Д’ябал. Увогуле, казаць імя нячысціка, а таксама слова чорт, лічылася забабонным, бо гэта адразу выклікала ўвагу цёмных сілаў. Імя ў міфалогіі мае магічнае значэнне і атаясамліваецца непасрэдна з названай істотай. Таму, напрыклад, і немаўлятка ніколі не называлі па імені, а казалі: лялька. Генезіс вышэйшага нячысціка добра вядомы: за спробу братання ці бунта супраць Бога ён быў (разам са сваімі паплечнікамі) скінуты на зямлю. І нячысцікі засталіся там, куды пападалі – хто бліжэй да чалавечага жытла, той набыў больш чалавечых рысаў і зрабіўся чалавекападобнікам, хто далей – той займеў больш «прыродныя» рысы. Як можна меркаваць па беларускім матэрыяле, вышэйшы нячысцік меў дзве асноўныя іпастасі. Найбольш часта ўзгадваецца той нячысцік, што сядзіць у пекле, прыкаваны там дванацаццю ланцугамі. Паступова ён абрывае іх адзін за адным, аднак, перад Вялікоднем, яны ўзнаўляюцца і ўсё пачынаецца спачатку. Тым не менш, нячысцік, а клічуць яго часцей за ўсё Люцыпар, знаходзіцца ў курсе ўсіх спраў, што робяцца на зямлі адпаведна з яго воляй і загадам. Характэрна, што раней, ён, як і Бог у беларускай традыцыі, вольна хадзіў па свеце. Люцыпар – гэта «сатанінскі гігант» з жалезнай каронай, прыбітай да галавы цвікамі, з жалезным трызубцам ці віламі ў руцэ. Пры выдыху з яго выбухаюць вогненныя сполахі, што губяць усё навокал. Як можна меркаваць, асноўная функцыя Люцыпара – кіраванне і «тэхнічная» распрацоўка подлых спраў на зямлі. Наступная, блізкая да папярэдняй, версія галоўнага нячысціка (старшага Чорта) – звязаная з яго перабываннем на дне недаступнай дрыгвы, адкуль ён кіруе чарцямі: выпрацоўвае планы, рассылае сваіх падначаленых па ўсёй зямлі, выслухоўвае справаздачы і карае вінаватых. Гэта больш актыўны, дзейны вобраз вышэйшага нячысціка, які ў большай ступені набліжаецца да біблейскага Сатаны. Хаця і ў гэтым выпадку звяртае ўвагу, што вышэйшы нячысцік у беларускай традыцыі выразна лакалізаваны. У абмежаванні функцыянальнай дзейнасці галоўнага нячысціка загадамі і кіраўніцтвам, праяўляецца мясцовая інтэрпрэтацыя біблейска-хрысціянскай дэманалогіі. Калі меркаваць па фрагментарных дадзеных, дык менавіта Чорт і Д'ябал актыўна дзейнічаюць на зямлі, а за Люцыпарам застаецца роля прарадзіцеля нячысцікаў. Чорт як від разбіваецца на чарцей, чартовак і чарцянят. Яшчэ адна класіфікацыя функцыянальная і звязаная са знешнім абліччам нячысціка – чорт з балота, лесавы, смаляны, кашлаты, кульгавы, з лапамі. Хрысціянска-паганскі сінкрэтызм назіраецца ва ўключэнні ў лік чарцей язычніцкіх персанажаў: дамавіка, кадука, хлеўніка, – але гэтая з'ява не мае сістэматычнага характару і выяўляецца хутчэй адно на ўзроўні згадак імёнаў. Знешняе аблічча чорта дастаткова традыцыйнае – гэта казлападобная істота з рожкамі, капытамі, хвастом, ад якіх ён не можа пазбавіцца нават пад час пераўвасаблення. Яго магчымасці досыць шырокія: ён можа пераўтварыцца ў любы прадмет, любую істоту, у тым ліку і чалавека (на Беларусі чорт у чалавечым абліччы меў нямецкую вопратку). Асноўныя жывёльныя метамарфозы чорта на Беларусі – чорны казёл, баран, кот, певень, сава, няясыць. Мог чорт абярнуцца капой сена, вязкаю гарошын і нават сомам ці нейкім карлікам на дручку. Звычайнае яго месца – з левага боку чалавека. Магчымасці чорта вялікія, але яны абмежаваныя. Чорт можа падслухоўваць думкі чалавека ды і ўвогуле добра ведае чалавечаю псіхалогію. Ён не шкадуе грошай, але ў руках таго, хто імі спакусіцца, яны пераўтвараюцца ў чарапкі. У пэўнай ступені чорт валодае веданнем будучыні, але, як і вышэйшы нячысцік, ён не здольны на абсалютнае прадбачанне. Разам з тым, чорт мае шмат слабіны. Нават просты чалавек, які мае досціп, можа яго падмануць і атрымаць тое, што пажадае. Калі чалавек упарта трымаецца дабра, дык нават вышэйшыя нячысцікі нічога не могуць з ім зрабіць. Фармальна чорт бессмяротны. Праўда, раз у колькі гадоў ён перажывае змену скуры (нешта накшталт лінькі), што бывае досыць балюча. Разам з тым, здараецца, што чэрці гінуць – перш-наперш ад стрэл Пяруна (прарока Іллі). Да таго ж яны вельмі пакутуюць ад сакральнага начыння – дыму ладану, крыжа, вельмі баяцца свянцонай вярбы, хроснага знамення. Чорту нельга бываць там, дзе расце лён, каноплі, пшаніца, з якіх робяць алей і прасфоры для царквы. Досыць многа гіне толькі што народжаных чарцянят – часта ад паўдзённага ці паўночнага крыку пеўня: ён рассякае іх папалам. Чорта можна і параніць, калі кінуць нож у віхор пылу. Характар чорта досыць складаны і не вымяраецца выключна паняццем абсалютнага зла і нянавісці да чалавека. Канешне, прырода, а таксама жорсткая канкурэнцыя паплечнікаў змушае нячысціка заўсёды мець на ўвазе канцовую мэту – авалоданне душой чалавека праз заключэнне з ім хаўрусу. Проста напаскудзіць чалавеку ці забіць яго чорту нецікава. Ён шукае больш вытанчанай асалоды, чым асалода нянавісцю. Таму нячысцік вельмі любіць гаворкі з людзьмі, падманы, здзекі з сквапнасці і глупства чалавека. Асобны аб'ект жартаў чарцей – п’яныя людзі і прадметы распусты – гарэлка, келішкі, тытунь. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|