ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Паняцце дэманалогіі. Класіфікацыя істот ніжэйшай міфалогіі.Дэманалогія – комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу (злыя духі, чорт і т.п.), уласцівай «не тутэйшаму» свету і якая ўзаемадзейнічае з чалавекам. У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, кніжныя ўяўленні аб дуалізме боскага і д’ябальскага пачаткаў, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д’яблам і народныя – пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай. Сістэма міфалагічных уяўленняў беларусаў уключае вялікую колькасць дэманаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам і часам з’яхлення, знешнім выглядам, паводзінамі і сваімі «функцыямі» – характэрнымі дзеяннямі, скіраванымі на чалавека. Паводле народных павер’яў, дэманы жывуць у «нячыстых» і небяспечных месцах, з’яўляюцца ў сумежны час года ці дня, некаторыя дэманы «сезонныя»: русалкі з’яўляюцца падчас русальнага тыдня. Дэманы шматаблічны і зменлівы (лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), яны здольныя прымаць то антропаморфны (звычайна чэрці з рогамі, хвастом, капытом, шэрсцю), то зааморфны выгляд, то ўвогуле форму неадушаўлённых прадметаў і прыродных з’яў. У сучаснай навуцы, якая вывучае ніжэйшую міфалогію, актуальнай застаецца праблема класіфікацыі істот народнай дэманалогіі – гэта агульная думка спецыялістаў (Вінаградавай, Талстога). Яны лічаць, што да гэтага часу даследчыкі так і не змаглі распрацаваць фундаментальную тэарэтычна абгрунтаваную навуковую класіфікацыйную схему, у межах якой было б магчыма згрупаваць шматлікія персанажныя тыпы. У фалькларыстыцы канца XIX – пачатку XX стст. карыстаюцца апісальнымі класіфікацыямі (Шпілеўскі, Раманаў, Багдановіч, Сержпутоўскі), у той час як існуе строгая іерархічная сістэма Нікіфароўскага, якая адлюстроўвае і статус дэманічнай істоты у гэтай іерархіі і ў сістэме сусвету, і палажэнне чалавека ў адносінах да гэтай сістэмы. У класіфікацыі істот ніжэйшай міфалогіі М. Я. Нікіфароўскі выдзяляе чатыры катэгорыі нячысцікаў: Люцыпар, пякельнікі – першая катэгорыя; вольныя нячысцікі (паўсюднікі) – другая катэгорыя, чалавекападобнікі – трэцяя катэгорыя; дэманападобнікі – чацвертая катэгорыя. У яго структуры на першым узроўні: увасабленне страху чалавека перад дэманічнымі сіламі прыроды (менавіта тут праяўляюцца рэшткі анімістычнага асэнсавання сусвету), дзе чалавек сутыкаецца з варожым антаганістычным светам, і нячысцік – сінонім слоў «злы, чужы, вораг». На гэтай ступені нячысцікі выступаюць як увасабленне абсалютнага зла і, такім чынам, не могуць быць удзельнікамі ніякай дамовы паміж імі і чалавекам, якая б вяла да дабра. Нячысцікі сеюць дурныя думы, хваробы; разбураюць сацыяльныя і грамадскія устоі. Іх свет – агідная пародыя на чалавечы свет. І калі свет чалавека «свой, добры», то свет нячысціка – «чужы, злы, варожы». Гэты узровень уключае першыя дзве катэгорыі нячысцікаў і мае строгую іерархію, дзе у першай катэгорыі – Люцыпар (Анчыпар), які есць заканадаўца і суддзя у дэманічным грамадстве; яго служкі пякельнікі, пазбаўленыя вольнага жыцця і зносін з іншымі нячысцікамі. У другой катэгорыі вольныя нячысцікі (паўсюднікі), мэта якіх – нізвесці чалавека, запаланіць яго душу. Паўсюднікі па–рознаму ставяцца да сваіх абавязкаў, хто вельмі стараннна (паветрыкі), хто абыякава (шатаны, цмокі). Увогуле ж, аснова іх адносін да чалавека адмоўная. Такая ж аснова адносін і паміж самімі нячысцікамі: бо яны сочаць за чалавекам, імкнуцца выкарыстаць любую магчымасць рабіць чалавеку зло, суіснуюць у дэманічным грамадстве: сярод іх пануе беспрынцыпнасць, зайздрасць, злосць, здрада. На другім узроўні чалавек ужо прама называе нячысціка, чаго ніколі раней не рабілі продкі. Больш таго, глядзіць на зносіны паміж людзьмі праз прызму адносін да нячысцікаў. На гэтым узроўні магчыма дамова паміж чалавекам і нячысцікам, і не раз нячысцікі дапамагаюць людзям, да таго ж сярод іх ёсць і такія, хто набывае чалавечае аблічча. На гэтым узроўні існуе трэцяя катэгорыя нячысцікаў – чалавекападобнікі, якія ўпалі на зямлю і засталіся на ёй. Чалавек не страшыцца зносін з імі, наадварот, ён вымушаны паўсюдна сутыкацца з імі: у хаце, у полі, у лесе, у хляве і г. д. У гэтых сутыкненнях ужо чалавек пануе над наваколлем і над нячысцікамі. «Свой, добры» чалавечы свет ён супрацьпаўстаўляе свету нячысцікаў, але ужо не баіцца яго. На трэцім узроўні здзяйсняюцца зносіны паміж людзьмі і нячысцікамі, у выніку якіх чалавек па ўласным сваім жаданні прымае сатанінства ад нячысцікаў і сам прыпадабляецца да іх, нават набывае адметны матэрыяльны вобраз ворага: хвост, поўсць, іклы і г. д. На гэтым узроўні знікаюць антаганістычныяадносіны паміж дэманападобнікамі (чацвёртая катэгорыя) і нячысцікамі: чалавек сам пераўтвараецца ў нячысціка. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|