Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Паняцце культурнай прасторы.




Са з’яўленнем жылля ў нашых продкаў свет набыў рысы прасторавай арганізацыі, якія актуальныя і сёння. З’явіўся універсальны пункт адліку ў прасторы. Дом надаў свету прасторавы сэнс, аддзяліў чалавека ад космасу і ў той жа час унёс космас у жыллё. Структура дома паўтарае структуру свету: тры ўзрозні па вертыкалі, чатыры па гарызанталі.

Прастору і час можна лічыць асвоенымі, калі іх часткі названы ў мове, а таксама адлюстраваны ў абрадзе, напрыклад, каляндарныя абрады зафіксавалі рытмічныя змены пор года. Рытуалізаваная аказалася і будаўнічая практыка славянскіх народаў. Кожны рытуал быў закліканы забяспечыць устойлівыя сувязі паміж жыццём людзей і касмічным адам.

Дом яшчэ не поўнасцю ў сферы культуры, хоць ужо вылучаны з прыроды. Чалавек, які першы ўвайшоў у новы дом, робіць яго прастору асвоенай, але за кошт свайго жыцця – ён хутка памрэ. Вось чаму першым звычайна ўваходзіў самы старэйшы. Але ўвогуле ў Еўропе прынята першымі запускаць ката ці пеўня. Акрамя таго, дом яшчэ лічыўся нячыстым, а певень – сонечная птушка – ачышчае.

У Беларусі старажытных абрадаў захавалася найбольш. Напрыклад, такі: праз дзверы новай хаты кідаецца клубок нітак, і, трымаючыся за нітку, сям’я ўваходзіць у хату па старэйшасці. Тут як бы пераход у іншы, незнаёмы свет (успомнім клубок у антычным сюжэце з лабірынтам). У славянскай традыцыі, калі герой казкі падарожнічае па трох светах з дапамогай вяроўкі ці ланцуга, дык там яны злучаюць па вертыкалі неба, зямлю і падзем’е, з’яўляючыся па сутнасці эквівалентамі Сусветнага Дрэва, а ў бытавым звычаі дзеянне перанесена ў гарызантальны план.

Поўнасцю дом лічыўся асвоеным, калі ў ім адбываўся першы з якіх-небудзь абрадаў жыццёвага цыклу – роды, вяселле або пахаванне. Такім чынам, жыллё трывала звязвалася з рытуальнай схемай жыцця чалавека і з міфалагічнай схемай пабудовы Сусвету.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных