ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Типология поселений советской и постсоветской эпох. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі асноўным тыпам сельскага пасялення стала вёскаПасля Кастрычніцкай рэвалюцыі асноўным тыпам сельскага пасялення стала вёска. Меркавалася стварэнне дастаткова буйных, добраўпарадкаваных пасёлкаў. Разам з тым дробныя пасяленні ў гэты час не рэкамендавалася рассяляць. А у перыяд НЭПа на Беларусі актыўна праводзілася палітыка хутарызацыі (хутар – малы населены пункт з аднаго ці некалькіх дамоў). Такія тыпы населеных пунктаў, як “фальварак”, “ваколіца”, “засценак” зніклі. У снежні 1927 г. - курс на калектывізацыю. У сувязі з гэтым спынілася рассяленне на хутары. Новы спосаб вытворчасці прыйшоў у супярэчнасць з існуючымі формамі рассялення – узнікла неабходнасць стварэння калгасных і саўгасных пасёлкаў з раздзяленнем на зоны і будаўніцтвам мікрараёнаў са шматпавярховай забудовай. У 1936г. пачалося перасяленне сялян з хутароў на цэнтральныя калгасныя сядзібы. У чэрвені 1939г. зацверджаны план ссялення з хутароў і вызначыў шэраг мер у дапамогу перасяленцам. Да вайны на Бел. было сселена ў вёскі каля 190 тысяч хутарскіх гаспадарак - сельскія пасяленні павяліч. тэрытарыяльна і змянілі свой агульны выгляд. Прамежкавае становішча паміж сельскімі і гарадскімі пасяленнямі ў даваенны час займалі мястэчкі. Аднак, у верасні 1938 г. (па Указу) большасць мястэчак была пераўтворана ў гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, астатнія атрым. статус вёскі. У пачатку ХХІ ст. на Беларусі ўзнік новы тып сельскага пасялення – аграгарадок. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь запланаваў да 2010г. пераўтварыць 1481 населены пункт ў аграгарадкі. У 2005г. аграгарадкоў было 164, а на 2008г. - больш 300. Гэта павінна спыніць міграцыю з вёскі ў горад, зробіць беларускую вёску перспектыўнай для моладзі. Горад. Падзел гарадоў на гарады абласнога падначалення і гарады раённага падначалення быў усталяваны Указам 1938 года. У ім жа быў складзены новы спіс з 11гарадоў абласнога (у т.л. Бабруйск, Барысаў, Орша і інш.) і 24 гарадоў раённага падначалення. У 1939г. ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская. Гарады ў РБ падзяляюцца на наступныя катэгорыі: 1) сталіца РБ, 2) гарады абласнога падпарадкавання (населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тыс. чал., якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітай вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай);3) раённага падпарадкавання (населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 6 тыс. чал., у якіх ёсць вытворчыя прадпрыемствы, установы сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці нас-ва). На 2008г. 112 населеных пунктаў мелі статус горада. Пасёлкі гарадскога тыпу ў Беларусі падзяляюцца на наступныя катэгорыі: - гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; - курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; - рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах. На 01.08.2008 у Беларусі 87 гарадскіх пасёлкаў, 6 рабочых пасёлкаў (Елізава, Сасновы Бор, Татарка), 1 курортны пасёлак (Нарач). 2. Планировка и застройка сельских населенных пунктов (1917-1941 гг.). Кастрычніцкая рэвалюцыя палажыла пачатак зменам у абліччы беларускай вёскі. У лістападзе 1917 г. быў выдадзены Дэкрэт аб зямлі, які ліквідаваў памешчыцкае землеўладанне і перадаў зямлю ў карыстанне сялянам. Улічваючы патрабаванні большасці сялян, партыя бальшавікоў пайшла на ўраўняльнае размеркаванне зямлі. Савецкія законы дазвалялі сялянам выбіраць форму землекарыстання, аднак урад заўсёды падкрэсліваў перавагу грамадскай апрацоўкі зямлі. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў сярэдзіне 1920-х гг. дазволіла перайсці да сацыялістычнай рэканструкцыі беларускай вёскі. Меркавалася стварэнне дастаткова буйных, добраўпарадкаваных пасёлкаў не менш як на 200-х дзесяцінах зямельнай плошчы. Разам з тым дробныя пасяленні ў гэты час не рэкамендавалася рассяляць. Больш таго, у перыяд НЭПа на Беларусі актыўна праводзілася палітыка хутарызацыі. Вёска пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі стала асноўным тыпам сельскага пасялення. Такія тыпы населеных пунктаў, як “фальварак”, “ваколіца”, “засценак”, безумоўна, зніклі. Савецкаму селяніну нічога не павінна было нагадваць пра былых эксплуататараў. У снежні 1927 г. ВКП(б) узяла курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі. У сувязі з гэтым спынілася рассяленне на хутары. Новы спосаб вытворчасці прыйшоў у супярэчнасць з існуючымі формамі рассялення – узнікла неабходнасць стварэння калгасных і саўгасных пасёлкаў. Па тагачасных праектах тэрыторыя пасёлка падзялялася на некалькі функцыянальных зон: адміністрацыйна-кіруючую (праўленне калгаса, сельсавет), культурную (клуб, школа, бібліятэка), гандлю і абслугоўвання (магазін, дом быту), вытворчую (калгасны двор, ферма) і жылую. У вёсках меркавалася будаўніцтва мікрараёнаў са шматпавярховай забудовай. У 1936 г. пачалося перасяленне сялян з хутароў на цэнтральныя калгасныя сядзібы. Многіх жыхароў раскулачылі і вывезлі ў Сібір. У чэрвені 1939 г. Пленум ЦК КП(б)Б зацвердзіў план ссялення з хутароў і вызначыў шэраг мер у дапамогу перасяленцам. Перасяленне з хутароў было не звычайным пераездам сялянскай сям’і з аднаго месца на другое. Гэта была карэнная ломка старога ўкладу жыцця беларускага селяніна. Да вайны на Беларусі было сселена ў вёскі каля 190 тысяч хутарскіх гаспадарак. У выніку сельскія пасяленні павялічыліся тэрытарыяльна і змянілі свой агульны выгляд. Дарэчы, планіроўка беларускай вёскі была вулічнай і толькі на паўночным усходзе сустракаліся вёскі з бессістэмнай забудовай. Прамежкавае становішча паміж сельскімі і гарадскімі пасяленнямі ў даваенны час займалі мястэчкі. У 1938г. большасць мястэчак была пераўтворана ў гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, астатнія атрымалі статус вёскі. Добраўпарадкаванне беларускіх вёсак было спынена вайной і працягвалася ў пасляваенны час. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся прыкметныя змены ў знешнім абліччы сялянскай сядзібы. Значна парушыўся традыцыйны ансамбль вяночнай сядзібы на ўсходзе Беларусі. Знікненне замётаў ад вуліцы, ранейшых глухіх варот надало сядзібе П-падобную форму, двор стаў адкрытым, прасторным. Змяненні закранулі і іншыя тыпы сядзіб. Так, на поўдні і захадзе Беларусі з’явіліся аднарадныя двары, у якіх паміж жылой і гаспадарчай пабудовамі ўтвараўся адпаведны прамежак незанятай плошчы. Змяншэнне колькасці гаспадарчых збудаванняў дазволіла аднесці хлеў далей ад хаты на 10-15 метраў. Прастора паміж жыллёвымі і гаспадарчымі пабудовамі нярэдка засаджвалася садовымі або дэкаратыўнымі дрэвамі. Прысады адначасова выконвалі ролю супрацьпажарнай і інсекцыйнай заслоны. У гэтым праявілася тэндэнцыя да паляпшэння санітарна-гігіенічнага стану двара. Хлеў цяпер стаў асноўным, а часам і адзіным збудаваннем на сядзібе селяніна і выкарыстоўваўся не толькі для ўтрымання свойскай жывёлы, але і для захоўвання сена, калі яно не складвалася пад страхой абарога. Разам з тым традыцыйная забудова сялянскіх сядзіб вянком, хоць у значнай ступені і мадыфікаваная, назіраецца і зараз ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. На Гродзеншчыне захаваўся аднарадны тып пагоннай забудовы. Традыцыйнае размяшчэнне хаты тарцом да вуліцы, як і раней, шырока бытуе на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Традыцыйнай у даваенны час заставалася і сама сялянская хата.
3. Традиции и современность в конструкции сельского жилища второй половины ХХ - начала ХХІ века За перыяд фашысцкай акупацыі былі поўнасцю знішчаны 920 вёсак, спалена больш як 400 тысяч жылых збудаванняў. У першыя пасляваенныя гады вёскі часам забудоўваліся без уліку перспектывы – трэба было хутчэй вывесці тысячы сем’яў з зямлянак, стварыць для людзей больш спрыяльныя жыллёва-бытавыя ўмовы. У развіцці сялянскага жылля ў пасляваенны час трэба вылучыць некалькі напрамкаў: змяненне будаўнічага матэрыялу, узнікненне ў будаўнічай тэхніцы новых канструкцыйна-тэхналагічных прыёмаў, мадэрнізацыя традыцыйнай планіроўкі. Традыцыйны будаўнічы матэрыял – драўніна – з кожным годам усё больш і больш саступаў месца новым будаўнічым матэрыялам: цэгле, шлакабетону, ДСП. Многія традыцыйныя дахавыя матэрыялы (салома, чарот) перасталі выкарыстоўвацца нават для гаспадарчых пабудоў і замянялася бляхай ці шыферам. Тым не менш у 1970-я гады прыкладна 95% сялянскіх жыллёвых пабудоў былі поўнасцю драўлянымі, 80% дамоў крыты дранкай з асіны, сасны ці алешыны. Адбываліся змены ў будаўнічай тэхніцы. Бярвенні на сцены сталі апілоўваць або абчэсваць з абодвух бакоў, а асноўным спосабам злучэння бярвенняў стаў чысты вугал. Змяніўся падмурак сялянскай хаты. Цяпер пад вуглы пачалі пакладваць вялізныя камяні або штандары (дубовыя калоды). Затым прастору паміж штандарамі па ўсяму перыметру запаўнялі вертыкальнымі цурбанамі. Таксама ў пасляваенны час атрымаў распаўсюджанне падмурак з камення ці цэглы. Змяненне жылля ішло і па шляху павелічэння карыснай плошчы (да 40 кв. м); выдзялялася кухня і спальня; акон было не менш 5; вышыня ад падлогі да столі – да 3 м. У сувязі з чляненнем жылога памяшкання на некалькі асобных пакояў, печ перамясцілася са свайго традыцыйнага месца (вугал каля дзвярэй) на сярэдзіну хаты. Сцены бялілі або пакрывалі шпалерамі, столь падшывалі дошкамі, фанерай і фарбавалі ў белы колер. Падлога таксама фарбавалася паўсюдна. Мэбля ручной работы паступова выцяснялася фабрычнай. У дэкаратыўна-масацкім аздабленні – змены (арнаментальная разьба па дрэву у кожным доме). Электрыфікацыя калгаснай вёскі дазволіла ўкараніць у быт сялян радыё, тэлебачанне, шэраг бытавых машын (тэлевізараў, халадзільнікаў). Газіфікацыя быта значна змяніла аблічча кухні, дзе газавыя пліты прыйшлі на змену традыцыйным печам. У многіх калгасах і саўгасах Беларусі былі пабудаваны шматпавярховыя многакватэрныя дамы. Аднак, гэтыя дамы прызначаліся пераважна для спецыялістаў: інжынерна-тэхнічных работнікаў, медыкаў, настаўнікаў. На сучасным этапе адбываецца будаўніцтва двухпавярховых катэджаў на 1 сям’ю. У лютым 1967 г. пастанова па далейшаму паляпшэнню жыллёвага і культурна-бытавога будаўніцтва ў вёсцы: усе пасяленні Бел. былі падзелены на перспектыўныя і неперспектыўныя. З 34 тысяч сел. пас. Беларусі было вылучана 5,5 тысяч перспектыўных, якія павінны былі быць пераўтвораны ў добраўпарадкаваныя пасяленні “новага тыпу”. Жыхароў неперспектыўных пасяленняў пачалі перасяляць у перспектыўныя вёскі. Меркавалася: 1)завяршыць перасяленне з хутароў (да сярэдзіны 1960-х гадоў іх заставалася каля 9 тысяч) і дробных вёсак (не прадугледжвалася новае будаўніцтва і капітальны рамонт); 2)перасяляць жыхароў сярэдніх па памерах населеных пунктаў (спынена новае будаўніцтва, але дазваляўся капітальны рамонт жылых, культурна-бытавых і вытворчых памяшканняў); 3) ссяляць пасяленні са значнымі вытворчымі комплексамі, цэнтры брыгад з жывёлагадоўчымі фермамі (магчымым новае будаўніцтва жыллёвага фонду, а таксама будаўніцтва памяшканняў культурна-бытавога абслугоўвання). У перспектыўных нас. пунктах праводзіліся значныя работы па будаўніцтву і рамонту жылых дамоў, школ, дзіцячых садоў і ясляў, бальніц, клубаў, пякарняў, лазняў, прадпр-ў гандлю і быт. абслуг., па развіццю сеткі мясцовых дарог, узвядзенню мастоў, укараненню электрыфікацыі і газіфікацыі, сродкаў сувязі, радыё і тэлебачання. Вызначаная работа вялася да пачатку 1990-х гадоў, але так і не была завершана. У пачатку ХХІ ст. на Беларусі ўзнік новы тып сел. пас. – аграгарадок. (да 2010 г. пераўтварыць 1481 населены пункт ў аграгарадкі). У 2005 г. аграгарадкоў было 164, а на 2008 г. –300. Гэта павінна спыніць міграцыю з вёскі ў горад, зробіць беларускую вёску перспектыўнай для моладзі.
Градоствоительство ХХ века. Генеральные планы развития городов 1917 г. у гісторыі беларускага горадабудаўніцтва - новы этап. Канфіскаваны ў буржуазіі жыллёвы фонд размяркоўваўся паміж прадпрыемствамі для забеспячэння жыллём рабочых і служачых. Амаль у кожным горадзе з’яўляліся “дамы спецыялістаў”. Часам былыя даходныя дамы пераўтвараліся ў Дамы Саветаў ці завадскія клубы. Бел. гарады пацярпелі ў выніку 1-й Сус. Вайны (разбураны цэлыя кварталы). Гэта стымулявала імкненне савецкай улады аднавіць горад і надаць яму новае аблічча. У 1919 г. Мінск стаў сталіцай БССР. Паўстала пытанне ствар. ў ім комплексу ўрадавых устаноў і грамадскіх структур рэспубліканскага значэння. У 1930-я гады быў вызначаны асноўны дыяметр сталіцы – Савецкая вуліца. Уздоўж яе фарміраваліся некалькі новых горадабудаўнічых цэнтраў (плошча з Домам Урада, Дом афіцэраў, Нацыянальная бібл., Нац. тэатр оперы і балета, ансамбль карпусоў Бел. Ак. Навук. - па праектах І.Лангбарда). У міжваенны перыяд у распрацоўцы праектаў гарадоў пачало вызнач. функц-нае заніраванне тэрыторый: адмін.-грамадскай (адмін. будынкі, тэатры, бібліятэкі), гандлёвай, вытворчай (прадпрыемствы, заводы, фабрыкі) і жылой. Кіруючая структура горадабуд-ва– Дзяржбуд БССР (выпрацаваны будаўнічыя нормы і правілы,стандартызацыі буд. матэрыялаў і канструкцый, тыпавыя рашэнняў у праектаванні). Гістарычныя кварталы заставаліся без увагі, ці разбураліся. Да пачатку ВАВ ў развіцці гарадоў існавала дыяхроннасць, з-за раздзялення тэрыторыі на Усх. і Зах. Бел. Вайна нанесла гарадам непамерныя страты. Асабліва Мінск, Магілёў, Орша, Рагачоў, Гомель. Спусташэнні вайны паставілі пытанне аб фактычным адбудаванні занава многіх гарадоў. Па ген. плану Мінска(1946 г.) было прын.: 1) уздоўж шашы Брэст–Масква фарміраваць грамадска-адмін. і культ. інфраструктуру 2) з Мінска на Магілёў - прамыслова-вытворчую. (праект М.Паруснікава). Адпраўнымі кропкамі рабіліся асноўныя ансамблі: Дом урада, Дом афіцэраў, будынак ЦК КПБ, новая пл.Перамогі, оперны тэатр, АН. Гал. праспект набыў урачысты выгляд (шырокая праезжай часткі і тратуары, вуглавыя дамы праспекта ў некаторых месцах набылі вежавае завяршэнне з гадзіннікам ці агляднай пляцоўкай, берагі Свіслачы - ў выглядзе паркавай зоны. У 1950-я. выпрац. тыпавая планіроўка раён.гарадоў–плошча з будынкамі раён.улад, дом к-ры, вузел сувязі, універмаг, сталовая-рэстаран, гасцініца. Усе райцэнтры у 1950-60-я набылі такі выгляд. У гэты ж час склаўся тыпавы выгляд будынкаў школ, дзіцячых садоў, кінатэатраў, клубаў, магазінаў. Важ. знач. ў пасляваен. час набыло буд-ва прамысл. аб’ектаў. Буд. заводы-гіганты. Ствар. нов. прамысл. зоны. Закладваліся асновы для уніфікацыі і тыпізацыі планіровачных параметраў. У якасці буд. матэрыялаў выкарыст.цэглу, сілікатныя і шлакабетонныя блокі для вонкавых сцен, жалезабетон для ўнутранага каркаса. Найбольш знач. прамысл. аб’ектамі, узведзенымі ў пасляваенны час былі “Палімір” у Наваполацку, “Хімвалакно” ў Магілёве, Мінскі завод халадзільнікаў, “Бабруйскшына”, “Аршанскі ільнокамбінат”. У 1960-я гады ў фармір. планіровачнай структуры гарадоў асн.знач. меў прыродна-ландшафтны фактар. Кампазіцыйнай воссю буйных гарадоў стаў водна-зялёны дыяметр (каля рэк Свіслач у Мінску, Сож у Гомелі, Дубровенка ў Магілёве, Зах.Дзвіна ў Віц., Нёман у Гродна). Структурная арганізацыя гарадоў у 1970-я характ-ца актыўным буд. мікрараёнаў (з улікам прыродна-ландшафтных умоў і сістэмы транаспартных камунікацый). Забудоўв. мікрараёны Зялёны Луг, Усход, Чыжоўка і Серабранка ў Мінску, Поўдзень у Віц. Характ. хуткае прамысл. разв. сяр. і малых гарадоў (Барысава, Жлобіна, Рагачова, Слуцка). Новай тэмай стала праца над Мінскім метрапалітэнам. Арх-ра 1990-2000-х хар-ца наватарскімі пошукамі (змены ў горадабудаўнічай канцэпцыі: разв. планіровачнай структуры гарадоў ідзе шляхам пераходу ад “кропкавага” роста да сістэмы “горад-прыгарад”. Ўзрастае роля буд. малапавярховых і індывідуальных жылых дамоў. Тэмпы мікрараён. буд. зніжаюцца. Нов. праекты прадугл. фармір. горада як сістэмы, падзеленай на асобныя зоны, звязаныя сеткай магістральных вуліц. Узмац. знач. трансп. камунікацый. Атрымалі распаўсюд. дарогі-“аб’езды. З пачатку ХХІ ст. станаўленне мастацкага аблічча беларускіх гарадоў ажыццяўляецца з выкарыстаннем графічных сродкаў і дэкаратыўнага асвятлення.
5.Городское жилище первой половиныХХ века: конструкция и планировка У 1920–1930г. важным накірункам у горадабудаўніцтве было жыллёвае будаўніцтва. Разам з малапавярховым павялічыліся аб’ёмы будаўніцтва жылых дамоў вышэй за 4 паверхі, якія размяшчаліся на галоўных вуліцах у цэнтрах гарадоў. Вялікая ўвага аддавалася аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластыцы фасадаў, планіроўцы і добраўпарадкаванню кватэр. Характэрнымі прыкладамі ў гэтых адносінах могуць служыць пабуд. ў п. п. 1930-х дамы спецыялістаў у Мінску, Магілёве, Віцебску. Так, Мінскі дом спецыялістаў заснаваны на спалучэнні розных па вышыні аб’ёмаў: цэнтральнага 6-павярховага і 4-павярховых бакавых крылаў. Па восі будынка на вышыні другога паверха знаходзіўся скразны парадны праём у двор. Выразнасць фасадаў дасягалася вертыкальным зашкленнем лесвічных клетак, рытмічнай групоўкай квадратных акон і балконаў. Дом складаўся з вуглавых і радавых секцый: на лесвічную пляцоўку выходзілі 2 кватэры, у якіх пакоі былі звязаны шырокім калідорам. З др. п. 1930-х пачаўся інтэнсіўны пошук рацыянальных тыпаў жылых дамоў, укараняліся прагрэсіўныя метады будаўніцтва. У гэты час беларускімі архітэктарамі распрацаваны тыпавыя праекты жылых дамоў на 8, 12, 24, 36 кватэр для масавага будаўніцтва. Выкарыст. ў жыллёвым буд-ве і тыпавыя секцыі, распрацаваныя Акадэміяй архітэктуры СССР (на 130 кватэр). Кватэры разлічваліся на 2-4 пакоі. Жылыя пакоі былі непрахаднымі. У першых паверхах многіх шматпавярховых дамоў прадугледжваліся памяшканні для прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, гандлю, дзіцячых устаноў культуры. У 1930-я гады з’явілася і яшчэ адна форма жылля для рабочых і вучнёўскай моладзі – інтэрнаты. Гэта былі жылыя блокі калідорнай схемы, з пакоямі разлічанымі на 2-4 чалавекі. На кожным паверху меліся кухні, санітарныя блокі і агульныя пакоі. Сталінкі. За гады ВАВ разбурана і спустошана 209 гарадоў, было знішчана 75 % жыллёвага фонду. Пасля вайны вялося жыллевае будаўніцтва паводле тыпавых праектаў 1-3 павярховых дамоў на 4-24 кватэры. Імі забуд. вуліцы, кварталы, рабочыя пасёлкі (завод “Гомсельмаш”). Пасля рэвалюцыі распаўсюд атрымалі камунальныя кватэры, дзе жылі некалькі сямей. Кожная сям’я займала асобны пакой ці некалькі пакояў, але разам карыстаюцца ванай, туалетам, кухняй, калідорам. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|