Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дизайн современного городского жилища.




Мода заўсёды адлюстроўвае рэальнасць. Сёння ў інтэр’ернай модзе вяршэнствуе раскоша. Але зараз з раскошай спалучаюцца навейшыя тэхналогіі: святлодыёды, друк з лічбавых носьбітаў, нанатэхналогіі і стэрыялітаграфія. Зноў папулярны такі атрыбут раскошы, як ляпніна. Таксама вітаецца гравіроўка, антыкварная паціна, вінтажныя вырабы з пацёртасцю, раскошныя люстры на аскетычным фоне. Моднымі з’яўляюцца кантрасты і проціпастаўленні: багацце на фоне разрухі, ультрасучаснае ў спалучэнні са старажытным. Прыкметным трэндам у інтэр’еры з’яўляецца камп’ютарны дызайн: складаныя арнаменты, графіці і аплікацыі.

Сама планіроўка сучаснага жылля некалькі перайначылася ў параўнанні з недалёкім мінулым. Зараз стала модным аб’ядноўваць разам: гасціную і кухню, кухню і бібліятэку, а таксама кухню і сталовую. Гэта прыўносіць у жыццё большы камфорт і эканоміць час. Таксама ўсё звычайней становіцца і “сістэма разумнай кватэры”, праграмуецца ацяпленне і асвятленне. Бытавая тэхніка займае істотнае месца ў жыцці сучаснага чалавека. З’явіліся такія навінкі, як кандыцыянеры і ацяпляльныя канструкцыі. Спрашчаючы працэсы падрыхтоўкі ежы, захоўванні харчавання, мыцця вопраткі, уборкі кватэры, бытавая тэхніка дала магчымасць перайсці на якасна новы ўзровень жыцця.

Сёння вельмі актуальны такі накірунак у інтэр’еры жылля як этнашык або экастыль. Дызайн, створаны не чалавекам, а самой прыродай – вось сутнасць дадзенага стылю. Дэкаратары і дызайнеры ўзнаўляюць у кватэрах прыродныя аб’екты. Пры ажыццяўленні ідэй этнічнага дызайну выкарыстоўваецца экадэкор (выкарыстанне ў афармленні пакояў каменя і металу, а таксама злучэнне прыродных элементаў з новымі тэхналогіямі), экамэбля (мэбля з натуральных матэрыялаў, неапрацаваная драўніна без фарб і паліроўкі), фларыстычныя кампазіцыі.

Не менш папулярны ў сучасным інтэр’еры і стыль хай-тэк. Ён з’яўляецца поўнай супрацьлегласцю экастылю. Папярэднікам гэтага сучаснага і вельмі папулярнага сёння стылю прынята лічыць канструктывізм. Можна сказаць, што хай-тэк – гэта прадукт эвалюцыі канструктывізму, яго вышэйшая форма. Тэрмін “хай-тэк” азначае “вышэйшая тэхналогія”, гэты стыль – ілюстрацыя магчымасцяў сучаснай тэхнікі і навукі.

Пры ажыццяўленні дадзеных стылявых напрацовак выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы, найноўшыя спосабы апрацоўкі металу. Разам з тым жыць у такім асяроддзі, магчыма, па гусце далёка не кожнаму. Тэхнагенны падыход у архітэктурных і інтэр’ерных рашэннях робіць кватэру своеасаблівым жылым модулем, наборам функцыянальных блокаў. Інтэр’ер вельмі нагадвае лабараторыю, дакладней, некалькі лабараторый: лабараторыю сну, лабараторыю падрыхтоўкі ежы і г.д.

Яшчэ адным модным павевам у інтэр’еры з’яўляецца так званы стылявы кірунак “космас”. Яго сімвалізуюць дзіўныя мэблевыя гібрыды, бліскучыя металізаваныя паверхні, новыя “касмічныя” матэрыялы.

Прыкметную ролю на сучасным этапе адыгрываюць і іншыя стылявыя накірункі ў інтэр’еры.

- эклектыка – спалучаюцца розныя фактуры, прадметы, стылявыя рашэнні і нават культуры. Мінулае, сучаснасць і будучыня перасякаюцца ў адной часовай прасторы.

- класіцызм – наяўнасць элементаў антычнай архітэктуры. У сучасным інтэр’еры класічны стыль камбінуецца з іншымі стылямі, утвараючы новыя варыянты.

- мадэрн – дэманструе вытанчанасць і яркую індывідуальнасць уладальніка. Лініі ў мадэрне плаўныя і мяккія, нагадваюць раслінны арнамент, яму ўласціва максімальнае выяўленне фактуры і пластычных магчымасцяў матэрыялу.

- софт-мінімалізм – стыль для радыкалаў. Мінімалізм характарызуецца адсутнасцю дэкору і пошукам ідэальных прапорцый, новых колеравых рашэнняў.

- кітч – свайго роду нігілізм у архітэктуры, сумяшчэнне несумяшчальнага, стыль які адмаўляе ўсе папярэднія дасягненні і ставіць пад сумненне будучыя. Ён нараджаецца з-за празмернага багацця, перасычанасці і любові да эпатажу або, наадварот, ад абуральнай, кідаючай выклік беднасці.

- вінтаж – стыль, які спалучае разнастайныя рэчы 1950 – 1960-х гг., набытыя на базары, у антыкварных крамах або якія дасталіся ў спадчыну ад бацькоў. Фіранкі, абіўка, абрусы – усё ўжо былое ва ўжыванні, г.зн. “вінтажнае”.


 

10.Элитное жилье постсоветской эпохи на Беларуси начала ХХІ века

В Беларуси рынок элитного жилья лишь зарождается. Признаки, которыми обязано обладать жилье премиум-класса: -внешний вид здания (должно выглядеть соответствующим образом, а не быть очередной типовой новостройкой); -обязательно наличие подземного паркинга; -прекрасное и дорогое оформление холла здания (мрамор, гранит, ценные породы дерева обязательно должны присутствовать в интерьере); -месторасположение (элитный дом не обязательно должен располагаться в географическом центре города, но это должен быть экологически чистый район с развитой социальной инфраструктурой).

Пентхаусы – апартаменты на крышах многоэтажных домов, с выходом на открытую террасу, в зависимости от пожеланий владельца могут быть устроены смотровая территория, бассейн, теннисный корт или сад. Важные элементы – максимальное остекленение (окна во всю высоту стен); панорамный вид. Внутренний интерьер обычно оформлен в стилях хай-тек, лофт, минимализм.

Сталинки – большие по площади квартиры (по 2-4 на лестничной площадке), высокие потолки (2.9-3.3м), холлы, железобетонные или комбинированные стены.

В Минске: жилые комплексы «У Троицкого» (эксклюзивный жилой комплекс премиум-класса расположен в историческом центре города, вдоль реки Свислочь, на нижних этажах здания - кафе, магазины, офисы, салон красоты, фитнес-центр, трехуровневый подземный паркинг); «Славянский квартал» (виды на Парк Победы и др.); генеральские дома (несколько сталинских домов на пр. Независимости и ул. Коммунистической).

В Витебске: сталинки в домах по улице Комсомольской, Ленина; двухъярусные квартиры в домах на пр. Строителей и ул. Герцена (с несколькими санузлами и лоджиями).

11. Мебель ХХ века: стили, ассортимент

За гады савецкай улады формы і канструкцыі мэблі неадначасова мяняліся пад уплывам розных фактараў: развіцццё матэрыялаў і тэхналогіі, змены ў эстэтычных уяўленнях людзей. Кожны тып кватэры меў свае асаблівасці і ў інтэр’еры, і ў мэблі.

Камунальная кватэра з адным пакоем на сям’ю і адной кухняй на ўсе сем’і стымулявала выпуск асобных прадметаў: ложкаў, шафаў, сталоў, крэслаў, тумбаў, этажэрак. (Канструктывізм) выпускалася толькі прадукцыя простых функцыянальна апраўданых форм, мэтазгодных канструкцый (да прыкладу, крэсла-ложак).

У пачатку 1930-х гадоў узмацнілася дэкаратыўнасць і пампезнасць мэблі – трэба было адлюстроўваць поспехі будаўніцтва сацыялізму. Эклектызм ў мэблевым мастацтве. Таксама побач з формамі класіцызму, ампіру, мадэрна і канструктывізму прапагандавалася народная мэбля. Парадныя формы, якія выкарыст. толькі ў мэблі для грамадскіх будынкаў, пачалі пранікаць і ў бытавую мэблю. Старыя формы з залішнім упрыгожаннем аказаліся занадта складанымі таму серыйна не выпускаліся. Гэта прыводзіла да таго, што асобныя вырабы не стваралі архітэктурна-мастацкага адзінства інтэр’ера. Так працягвалася і ў першыя пасляваенныя гады.

Адмаўленне ад упрыгожвання ў архітэктуры, прымяненне новых матэрыялаў і тэхналогій ў “хрушчоўскі” час абумовілі неабходнасць вырашэння супярэчнасцей паміж старымі прынцыпамі мэбліроўкі і новымі патрабаваннямі да інтэр’еру жылля. У 1956 г. прадстаўлены новыя формы уніфікаванай мэблі. Сталі выпускаць наборы секцыйнай мэблі для 1-2-3 комнатных кватэр. З 1960-х гг. уводзіліся новыя формы канструкцыйных абліцовачных і аддзелачных матэрыялаў – ДВП, ДСП, пласцік, поліэфірныя лакі. Дэкаратыўныя элементы да сярэдзіны 1970-х гадоў не прымяняліся. Голыя тыповыя канструкцыі з плоскіх прамавугольнікаў спрыялі станаўленню так званага “скрыневага” стылю. Мінімалізм мэблі быў абумоўлены матэрыяламі, тэхналогіяй і ўяўленнямі аб прыгажосці,справядлівасці і роўнасці. Аднатыпнасць мэблі стваралася за кошт абмежаванасці асартыменту. На буйных фабрыках на працягу некалькіх гадоў выпускалася 2-3 віда вырабаў. Прапанова адставала ад попыту, мэбля заўсёды была ў дэфіцыце, таму на першым месцы стаяў аб’ём вытворчасці. У к.70-х атрымала развіццё секцыйная мэбля, якая блакіравалася ў сценкі па шырыні і вышыні (за кошт рухомых антрэсоляў).

Быў пакладзены пачатак наборам кухоннай мэблі, вуглавым рашэнням секцыйнай і мяккай мэблі. Секцыйны прынцып стаў характэрны і для спален, што дазволіла ствараць шматварыянтныя кампаноўкі ў невялікім памяшканні. Наборы кухоннай мэблі ўжо уключалі кухонную бытавую тэхніку, хаця гэта былі толькі першыя крокі механізацыя кухонных бытавых працэсаў. З п. 1980-х матывамі дэкаравання становяцца зашклёныя дзверы, арачныя формы дзвярэй.

У 1982 г. павышэнне функцыянальнасці вырабаў дасягалася шляхам уладкавання абедзенных і рабочых сталоў у нішы корпуснай мэблі, уладкавання выдзвіжных і адкідных ложкаў. У кухоннай мэблі галоўную ўвагу сталі ўдзяляць падбору і ўладкаванню халадз., газавых панелей з жарачнымі шафамі. Інтэр’ер кухні набліжаўся да інтэр’еру жылога памяшкання. У дзіцячай мэблі прадугледжаны месцы для гульняў, двух’ярусныя ложкі, гімнастычныя сценкі. У мэблі для прыхожай: выдзвіжныя банкеткі, люстэркі, паліцы для тэлефону, шафы для захоўвання адзення. Стыль мэблі – функцыянальна-канструктарскі: сумяшчэнне эстэтычных уласцівасцей вырабаў з патрабаваннямі іх масавай вытворчасці.

У канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. аформілася некалькі напрамкаў дызайну мэблі. 1)мінімалізм ці уцілітарны (спрашчэнне формы вырабу, адмаўленне ад дэкору і дэталей, без якіх можна абысціся). 2)авангардызм (навізной функцый, матэрыяла, формы (круглы ложак, ложак-аўтамабіль для дзяцей, рэгулюемае крэсла-масажор, набор мэблі для адпачынку са шкла). 3)этнаграфічны стыль (“кантры”). Зараз такая мэбля вырабляецца ўжо не ў ручную, а на ўдасканаленым абсталяванні. 4)дэмакратычны (араентававна на масавага спажыўца і адносна невысокі кошт, выкарыстоўваюцца ДСП, сінтэтычныя абліцовачныя плёнкі. Але ўсе вырабы адпавядаюць функцыянальным і эстэтычным запатрабаванням чалавека. 5)мастацкі (вырабы з дэкаратыўнымі элементамі (разьба, цісненне, філёнка, выкарыстоўваюцца розныя архітэктурныя элементы гістарычных стылей (аркі, пілястры, карнізы з арнаментам). 6)элітная мэбля. выкарыстоўваецца для абсталявання інтэр’ераў прадстаўнічага характару (урадавых, пасольскіх). У такіх выпадках мае месца індывідуальны падыход пры вырабе мэблі.


 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных