Вывучэнне пытанняў стылістыкі ў айчыннай філалогіі
Першыя распрацоўкі — 20-30-я гады, больш сістэматычна — у пасляваенны перыяд.
Колас, Чорны, Крапіва, Лужанін, Скрыган, Глебка.
Чорны: пытанні стылістычнай дыферэнцыяцыі моўных сродкаў, сінанімікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі лексікі, фразеалогіі і сінтаксісу, функцыянальных стыляў, газетнай мовы. Патрабаваў мэтазгоднага і мэтанакіраванага выкарыстання сродкаў беларускай мовы ў адпаведнасці з жанрам, агульнай эспрэсіўнай накіраванасці твору. Стыль і змест узаемазвязаны. “Мова — жывая істота”. Звяртаў увагу на асаблівасці стылю аўтарскай мовы і мовы персанажаў, публіцыстычнай мове.
Найлепшыя вынікі беларускай стылістыкі — у вывучэнні праблем мастацкага стылю (Адамовіч, Шкраба, Яскевіч, Юрэвіч, Дзюбайла), поспехі ў галіне лінгвастылістыкі (Янкоўскі, Анічэнка, аксамітаў). Пытанні разглядаюцца пераважна ў нарматыўна-стылістычным, а не функцыянальна-стылістычным напрамку.
Пытанне тэорыі стылю. Тэрмін стыль па-рознаму трактуецца ў мастацтвазнаўстве, літаратуразнаўстве і лінгвістыцы. Стыль — агульнасць эстэтычных ідэалаў, мастацкай інтэрпрэтацыі жыцця (шырокае разуменне). Стыль — стыль пісьменніка (вузкае). У літаратуразнаўстве: стыль пакуль не мае глыбокай асновы. Мова твору разглядаецца з двух бакоў: з пункту гледжання агульнай нацыянальнай нормы і ідэйна-тэматычнага, вобразнага зместу твору.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|