ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Стылістычныя функцыі сінонімаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Адкрытае і скрытае выкарыстанне сінонімаў.Скрытае выкарыстанне сінонімаў -сінонімы ў тэксце адсутнічаюць, але мы чытаем стылістычна апрацаваны матэрыял, дзе словы ўжыты ў адпаведнасці з іх значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Але за кожным словам бачыцца шэраг слоў-канкурэнтаў, з якіх рабіў выбар аўтар. Адкрытае - у тэксце ўжываюцца некалькі сінонімаў адначосова. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы шырока ўжываецца прыём нагнятання (ампліфікацыя). Першае слова, якое выкарыстоўваецца для характарыстыкі прадмета або з'явы, раскрываючы толькі адзін іх бок, у працэсе развіцця думкі выклікае іншыя словы, якія адлюстроўваюць новы этап у пазнанні таго самага аб'екта. Напр.: Ніхто так не ўмее слухаць, як Бабіч: уважна, спагадна, прачула Пры ампліфікацыі часта спалучаюцца словы, якія не з'яуляюц ца агу льнамоўнымі сінонл мамі. Сітуацыйныя (кантэкстуальныя) сінонімы -словы, якія збліжаюцца па другарадных прыметах: Ад того пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк. Функцыі. 1 замяшчэння - пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа або аднакарэнных слоў: Калі кепска пад'есць у нас, дык у цябе ў кухні часам падмацуецца» 2 проціпастаўлення: «Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а смяюцца!» 3 удакладненне -больш поўна выказваць думку: Сцепка Мякіш сказаў чамусьці не проста «дзякую», а па-польску — «дзенькуе», што павінна было азначаць нешта бліз-кае да колішняга «мерсі» (Б.). У такім выпадку аўтар звяртае ўвагу на розніцу ў іх семантыцы і стылістычнай афарбоўцы: Многія хаты ў сённяшіняй вёсцы больш адпаведна называюць дамамі (Б.); 4 тлумачэння. Спецыяльная лексіка, запазычаныя, архаізмы, экзатызмы, м.б. незразумелымі чытачу: Спонсарам, або лепш сказаць фундатарам... Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|