Выкарыстанне амонімаў і паронімаў у стылістычных тэкстах. Каламбур і паранамазія. Памылкі ў выкарыстанні амонімаў, паронімаў і мнагазначных слоў.
Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: каса - частка сушы, сельскагаспадарчая прылада, заплеценыя валасы.
Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічныя -супадаюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх граматычных формах. Амаформы -супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула - дзеяслоў, прыслоўе; мыла - назоўнік, дзеяслоў.
Амафоны - гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме:, называюцца амафонамі: праз — прас.
Амографы -пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму: кАзачка - казАчка; мУка - мукА.
Шляхі ўзнікнення амонімаў. 1 выпадковае гукавое супадзенне розных па значэнню слоў: дача - дом, порцыя. 2 разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншьімі яго значэннямі, часцей вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ - эпічны жанр, адзінка мовы; лад - грамадскі, дзеяслова, музычны.
3 гукавое супадзенне новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік - часка затвора, перадавік.
Памылкі. 1 Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі (аформіць — 'упрыгожыць' ці 'набыць'?).
2 замест патрэбнага слова ўжываецца паронім. Паронімы - розныя п а сэнсу, ал е вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы. Памылка ўзнікае з-за блытаніны значэнняў: факт - фактар, рамантычны — раманічны, культываванне — культывацыя. Паранамазія -троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў. Л і л е ю млявы плёс л ю ля е.
Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект (загалоўкі): «Фермы і фірмы», «Выбары без выбору».
3 моўная недастатковасць: Шахматыстка адстала ад суперніцы ў развіцці.
4 абрэвіятуры, якія маюць лексічныя амонімы:
5 унутрыслоўная антанімія: Я праслухаў даклад
Каламбур -троп, заснаваны на ігру гукавога складу слова і яго значэнняў. Ставараюцца на аснове полісеміі, на ігры прамога і пераноснага значэння слова: А крокаў за сто ад цэркаўкі - няпоуная сямігодка.... нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывав поўна аж цераз верх, але класаў у яе малавата.
Шырока выкарыстоўваюцца ў творах сатыры і гумару.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|