Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Стылістычна выкарыстання займеннікаў




Займеннік паказвае на прадметы, прыметы, лік.Займеннiк — вельмi адметны клас слоў як паводле значэння, так i паводле ўжывання. Гэтая адметнасць лёгка выяляецца пры парананнi займеннiка з iншымi самастойнымi часцiнамi мовы. Так, калi кожная самастойная часцiна мовы нешта абазначае (назоўнiк — прадмет, прыметнiк — прымету прадмета, лiчэбнiк — колькасць і г. д.), займеннiк нiчога канкрэтна не абазначае, ён толькi паказвае на прадметы, прыметы, лiк:Буслы рыхтавалiся адлятаць на зiму ў цёплыя краiны. Яны збiралiся ў вялiкi гурт i спрабавалi свае крылы (К. Ч.). У першым сказе назоўнiк буслы канкрэтна называе вiд птушак, а другiм — займеннiк яны толькi паказвае на iх; без кантэксту значэнне займеннiка было б незразумелым. акiм чынам, асаблiвасць займеннiкаў, цi, як iх яшчэ называюць, «слоў-указальнiкаў», у тым, што яны не маюць канкрэтнага, стала замацаванага значэння. Іх значэнне максiмальна абагульненае, абстрактнае. Менавiта гэта ўласцiвасць дазваляе займеннiкам паказваць на самыя розныя прадметы, прыметы i г. д. Напрыклад, займеннiк ён можа паказваць на любы адушаўлёны цi неадушаўлёны прадмет (абазначаны назоўнiкам мужчынскага роду): ён — Алесь, горад, дзень, лёс, прамень i iнш.; займеннiк такi — на любую прымету прадмета: такi — высокi, добры, знаёмы; столькi — на любую канкрэтную колькасць (лiк): столькi — дзесяць, пяць, сем i г. д. Iтолькi ў кантэксце, калi з’яўляецца магчымасць супаставiць “указальнае” значэнне займеннiка з лексiчным значэннем слова, на якое ён паказвае, займеннiк канкрэтызуецца, становiцца зразумелым: Увайшла Марынка. Так, яна была не такая, якой прывык бачьщь яе Паходня (Хадк.) (яна— Марынка; такая— якой Паходня прывык бачыць; яе— Марынку).

У маўленнi займеннiкi звычайна ўжываюцца замест назоўнiкаў, прыметнiкаў, лiчэбнiкаў. Пра гэта сведчыць i сама iх назнава «займеннiк». Таму займеннiкi часам называюць яшчэ “словамi-заменнiкамi” цi «замяняльнiкамi». Дзякуючы гэтай замяшчальнай функцыi займеннiкi з’яўляюцца адной з найбольш ужывальных часцiн мовы, хоць самiх iх у мове няшмат — усяго каля 50 слоў. Менавiта займеннiкi — замяняльнiкi iмёнаў — дапамагаюць пазбегнуць неапраўданых паўтораў у тэксце, разнастаiць маўленне. Вельмi важная iх роля як сродку тэкставай сувязi. Яны дапамагаюць разгортваць лагiчную паслядоўнасць тэксту, звязваюць яго сэнсавыя часткi, служаць сродкам сувязi частак складанага сказа.

Паводле марфалагiчных уласцiвасцей сінтаксічных функцый займеннiкi вельмi неаднародныя Адны з iх (напрыклад, ён, нехта, нiхто i iнш.) падобныя да назоўнiкаў паказваюць на прадмет, асобу, скланяюцца, як назоўнiкi, i ў сказе бываюць дзейнiкам цi дапаўненнем; другiя (той, гэты, свой i iнш.) змяняюцца, як прыметнiкi, выступаюць у функцыі азначэння, трэцiя (гэтулькi, некалькi i iнш.) паводзяць сябе, як лiчэбнікi.

Пры ўжыванні займенніка трэцяй асобытрэжба памятаць, што паміж назоўнікам і займеннікам не павінны стаяць другі назоўнік у той ж форме, родзе і ліку. Неправільна ужыты: неабходна улічваць усё раўзнастайнасць патрабаванняў моладзі і у патрэжбнасці з гэтым праводзіць выхаваўчую работу, уцягваць яе у актыуную грамадска-палітычную дзейнасць.

Нельга дапускаць таго, каб займеннік вельмі далёёка стаяў ад слова, якое замяняе.

Часта узнікае неяснасць пры ужыванні адноснага займенніка. Асабліва уважлівым трэжба быць, калі у сказе есць некалькі назоунікаў, якія могуць подыйсці да гэтага займенніка.

Сэнасавая іс тылістычна роля займеннікаў у кантэксце вельмі вялікая. Яны устанаўліваюць сувязь паміж часткамі сказа, падкрэсліваюць адзінства і паслядоўнасць думкі.

Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў. Займеннікі багаты на розныя стылістычна-экспрэссіўныя адценні. У першую чаргу гэта датычыцца асабовых займеннікаў. Частае ужыванне займенніка “я” падкрэсліваяе значнасць асобы. Замест таго каб, пазбегнуцт=ь частага паўтору “Я”, можна ужываць “мы.” (навуковая і публ мова)

Ужыванне “Я” стылістычна абгрунтоуванна калі трэба перадаць сваі уражанні. У рэпартажы не абысціся без Я.

Займеннік ты часта ужываецца у няпэуна-асабовым і абагульненна-асабовым значэнні. У такім выпадку ты – гэта не толькі той да каго звяртаюцца, але і кожны. Часам асабовыя займенні не толькі указваюць на прадмет, але суправаджаюць гэты прадмет пэўнай ацэначнай характарыстыкай. Значэжнне займеннік пашыраецца і з’яуляюцца розныя адценні і экспрэссія.

Экспрэсіўныя як і асабовыя займеннікі надаюць кантэксту эмацыянальную афарбоўку: праз гарніла мук здабыта наша воля, доля.

Прыналежныя займенні і адносныя у алдзіночным ліку роднага склону маюць паралелльныя формы: маёц-мае, тваёй-твае.

У сучаснай беларскай мове ужываюцца наступныя сінанімічныя адпаведнікі праналежным займеннікам яго-ягоны. Яе-ейны.

Экспрэссіунымі займеннікі утвораны ад няпэуных, Адмоўных і азначальных займеннікаў пры дапамозе памяньшальна ласкальных суфіксаў. Нічагусенькі, нічагутка, саменькі.

Стылістычныя асаблівасці маюць непоўныя займеннікі кожны, усякі, усядлякі. Яны вельмі блізкія па значэнні. Кожны з нас любіць вершы купалы і усялякі любіць вершы купалы.

Рохзніца паміж няпэўнымі займеннікамі у іх няпэунасці: Хтосьці з вас не выканаў задання. Скажыце што-небудзь.

Экспрэсіўнай формай выражэння няпэўнай колькасці з’яўляецца паўтор слов, асабліва дзеясловаў-выказнікаў. Гаварыў, гаварыў, рагатаў Хоня – і загаварыў Хадоська.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных