Сінаніміка форм выказніка. “Расчляненне выказніка”.
У простым сказе формы выражэння выказніка могуць быць самыя разнастайныя, што стварае багатыя магчымасці іх стылістычнага выкарыстання. Блізкімі па значэнню, але рознымі па ступені экспрэсіўнасці могуць быць варыянты: 1) простага дзеяслоўнага выказніка. 2) звязкі або дапаможнага дзеяслова 3) іменнай часткі состаўнога выказніка.
Выказнік з’яўляецца экспрэсіўным і мае афарбоўку размоўна-бытавога стылю таксама, калі ён выражаны дзеясловамі. Блізкімі да гукаперайманняўб тыпу шась, лясь, гоп, тыц, шмыг, зірк.
У размоўным тыпе ужываецца паўтор выказніка для абазначэння працягласці дзеяння: Вот дзяцел даўбаў даўбаўб выдаўбаў лесвічку, дык лісіца палезла па лесвіцы.
Якасныя прыметнікі ў ролі простага сказа часцей выступаюць у поунай форме: Мора ў гэтыя дні было не надта бурлівае.
Разнастайныя адценні выражаюць шматкапанентныя выказнікі: Я на пачала спрабаваць падняцца і убачыла, як постаць мужчыны ўстала паблізу яе.
Пры выкарыстанні састоўного выказніка трэба ўлічваць ролю звязкі і дапаможнага дзеяслова. Многія дапаможныя дзеяслвы захоўваюць у састаўным выказніку сваё лексічнае значэнне, я кое можа адпавядаць або не адпавядаць кантэксту. Функцыю чыстай звязкі, якая указвае толькі на граматычную форму дзеяслова, звычайна
Высконвае дзеяслоў БЫЦЬ: Ён быў выселы. Астатнія - стаць, з’явіцца, называцца - - указваюць на розныя сэнсавыя адценні.
Няправільнае выкарыстанне дапаможных дзеясловаў ў састауных выказніках выклікае стылістычныя памылкі.
Са стылістычнага боку пэўную цікавасць мае сіноніміка іменнай часткі састаўнога выказніка са звязкамі быў, стаў, забіўся і інш. Як вядома, назоўнік або прыметнік у гэтых выказніках можа стаяць у назоўным або ў творным склоне. Назоўны прэдыкатыуны пры звязцы БЫЎ падкрэслівае істотнасць прыметы і пастаянства часу. Карцар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэфірэнт па эканоміцы.
Пры адсутнасці звязкі іменная частка часцей за ўсе ставіцца ў назоўным склоне: Мой тата трактарыст. Аднак у гутарковай мове можна сустрэць і форму творнага слону: Ён цяпер партызанам.
Пры звязках называцца, лічыцца, здавацца іменная частка звычайна ставіцца ў творным склоне, асабліва ў навуковай і афіцыйна-дзелавой мове. У мастацкай - - у назоўным склоне.
У некаторых выпадках ужыванне дзеяслоўна-іменнага спалучэння замест дзеяслова ў ролі выказніка надае выказванню канцэлярыйскі характэр: У радзе месц масавая работа ў культурна-асветных установах знаходзіцца ў запушчаных стане.
Такая з’ява стылістамі ўмоуна называецца “РАСЧАПЛЕННЕМ ВЫКАЗНІКА”: дзеяслоў выказнік як бы расчапляецца - замяняецца спалучэннем аддзеяслоўнага назошніка з паўдапаможным дзеясловам. Тк замест расце прадукцыйнасць працы гавораць адбываецца рост прадукцыйнасць працы, замест будуецца новы аўтагігант – ідзе будауніцтва новага аўтагіганта.
Бываюць выпадкі, калі РАСЧАПЛЕННЕ ВЫКАЗНІКА стылістычна матывавана: самалет ідзе на пасадку, ХІРУРГ робіць аперацыю хвораму (спецыяльныя выразы). Прыкметна ідзем на зніжынне. У некаторых жа выпадках “РАСЧАПЛЕННЕ ВЫКАЗНІКА неапраўдана ніякімі стылістычнымі меркаваннямі: Два разы на тыдзень я раблю уборку памяшкання. Лепш сказаць: Два разы на тыдзень я прыбіраю памяшканне.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|