ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
У дваццаць першым...
Адгрымелі баі грамадзянскай вайны. У павеце пачалося аднаўленне народнай гаспадаркі. Толькі мірнаму будаўніцтву перашкаджалі варожыя элементы. Нахабна дзейнічалі банды Багдановіча і Вярбіцкага. Яны тэрарызавалі насельніцтва, распраўляліся з актывістамі. У адным з баёў банда Багдановіча была разгромлена. Павятовы камітэт партыі і выканаўчы камітэт патрабавалі ад павятовага палітбюро (ЧК) і ваенкамата хутчэй ліквідаваць і банду Вярбіцкага. Было вырашана накіраваць паручэнца пры ваенкоме чырвонага камандзіра Берзіна за Дняпро, каб разведаць дыслакацыю банды і распачаць з ёю перагаворы. Неўзабаве яму ўдалося натрапіць на яе след. Адбылася сустрэча. Берзін выклаў умовы здачы і дадаў: «Справа ваша гіблая. Чырвонаармейцы і атрады ЧОНа ідуць па вашых слядах. Не здасцеся - будзеце знішчаны. Літасці потым не прасіце». Вечарам 18 верасня 1921 г. сямёра бандытаў прыехалі ў Быхау і адразу накіраваліся ў павятовы ваенкамат. Іх сустрэў ваенком Лявонаў, загадаў здаць зброю. Па той паспешлівасці, з якой бандыты кінулі вінтоўкі, ваенком западозрыў нядобрае. Праз некаторы час кожнаму, хто прыйшоў здавацца, былі выпісаны дакументы. Лявонаў заявіў што паколькі яны знаходзіліся ў бандзе, падпісаць пасведчанні павінен старшыня ЧК, ён жа і выдасць іх, а пакуль трэба ісці спаць, час ужо позні. Ноччу ў адзін з пакояў двухпавярховага дома, дзе размяшчалася ЧК, ваенком скрытна правёў групу курсантаў, якія павінны былі затрымаць бандытаў, як толькі тыя ўвойдуць у будынак. Аднак усё здарылася інакш... Раніцай 19 верасня Берзін узяў выпісаныя часовыя пасведчанні і павёў бандытаў у ЧК. Ці то курсанты спазніліся, ці то Берзін прывёў бандытаў раней, але так ці інакш усе яны прайшлі ў пакой на другім паверсе, дзе знаходзіліся старшыня павятовай ЧК Навум Француз, яго памочнік Хаськін і сакратар Георгій Дорахаў. Берзін паклаў на подпіс Французу дакументы. Бандыты стаялі перед сталом купкай, уперадзе - Вярбіцкі. Падпісваючы яго пасведчанне, Француз узняў вочы і спыніў погляд на Вярбіцкім. Вельмі не спадабаўся яму насцярожаны твар бандыта. Чырвонаармейцаў усё не было. Француз унутрана захваляваўся, але віду не падаў. Падпісаўшы апошні дакумент, ён раптам ускочыў з-за стала і крыкнуў бандытам: «Рукі ўгору!»,— спадзеючыся, што яго пачуюць курсанты. Вярбіцкі тут жа выхапіў рэвальвер. Стрэл, яшчэ два... Некалькі бандытаў кінуліся разбіваць вокны. астатнія пачалі страляць па дзвярах, не даючы магчымасці нікому ўвайсці. Потым саскочылі з другога паверха і кінуліся да Дняпра... Калі курсанты ўварваліся ў пакой, яны ўбачылі забітых Француза, Дорахава і параненага Хаськіна. Але не ўдалося ўцячы і бандытам. Іх дагналі чырвонаармейскія кулі. Пахаваны Г. Я. Дорахаў і Н. Л. Француз у Быхаве на Кастрычніцкай плошчы ў брацкай магіле барацьбітоў за Савецкую ўладу, савецкіх воінаў і партызан. Іх імёнамі названы вуліцы ў Быхаве. І. Дрыгант. ГЕОРГІЙ ЯЎМЕНАВІЧ ДОРАХАЎ Удзельнік барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады у Быхаўскім р-не. Нарадзіўся 19.6.1897 г. у в. Старынка Прапойскай воласці Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі р-н). Член КПСС з 1918 г. Скончыў чатырохкласную школу. Працаваў на кардоннай фабрыцы, дзе атрымаў першую рэвалюцыйную загартоўку, памочнікам пісара у Баханьскай павятовай управе. Пасля службы ў Чырвонай Арміі працаваў у павятовым ваенкамаце, сакратаром павятовага выканкома, сакратаром Быхаўскай павятовай ЧК. Разам з таварышамі-чакістамі вёў вялікую работу па нармалізацыі жыцця ў павеце. Загінуў 19.9.1921 г. у час ліквідацыі банды.
НАВУМ ЛАЗАРАВІЧ ФРАНЦУЗ Удзельнік барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Быхаўскім р-не. Нарадзіўся 16.5.1900 г. ў г. Быхау. Член КПСС з 1918 г. У 1914 г. скончыў Быхаўскае пачатковае вучылішча імя М. І. Кутузава. Працаваў прыказчыкам у гандляра мануфактурай. У гэты час звязаўся з падпольнай бальшавіцкай арганізацыяй, выконваў яе даручэнні. У гады польскай і нямецкай акупацыіі (1918 -1920 гг.) перайшоў на нелегальнае становішча. Рызыкуючы жыццём, арганізаваў дастаўку зброі і бальшавіцкай літаратуры з перавалачнага пункта ў Оршы ў в. Студзёнка Быхаўскага р-на, дзе фарміраваўся партызанскі атрад, а таксама ў Гарадзішчанскую, Чыпрынскую і Глухскую воласці. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі падраённага падпольнага камітэта партыі быў яго членам. Пасля вызвалення Быхаўскага р-на член павятовага рэўкома, потым старшыня Быхаўскай павятовай ЧК. Загінуў 19.9.1921 г. ў час ліквідацыі банды.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|