Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Поўны Георгіеўскі кавалер




- Праскоўя, здай мае ўзнагароды, залаты і сярэбраны крыжы, у фонд дапамогі галадаючым Паволжа. Там людзі пухнуць з голаду.

- Рыгор, у нас няма грошай, а твае раны не зажылі як жа ты будзеш?

Мае раны зажывуць... Дробненькай бульбай залечацца. А там дзеці, разумееш, дзеці з голаду паміраюць. Заўтра ж завязі і здай. Я хутка падымуся.

Інакш ён паступіць не мог, бо такі ўжо ён быў дзіўны чалавек, Рыгор Ягоравіч Андрэйчыкаў, поўны Георгіеўскі кавалер. Нарадзіўся ён у 1891 г. ў сям'і селяніна. Хлопец быў ад прыроды кемлівы, цікаўны дужы і працалюбівы. Яшчэ зусім малым зацікавіўся справамі суседа, заўзятага са­давода-аматара. У чатырнаццаць гадоў хлопец ведаў, калі і якую грушу можна прычапіць да яблыні і наадварот. 'Таму і працаваў ён у панскіх гаспадарках садаводам, нягледзячы на свой малады ўзрост. Непазнавальна мяняўся панскі сад, пасля таго, як да яго прыкладваў свае руплівыя рукі Рыгор, але заробак усё роўна быў мізэрны. Працаваў і ў маёнтку «Анеліна», і ў Paгaчове, а ў 1911 г. трапіў у Кіеў, садоўнікам у гаспадарку нейкага немца Крыйсцера. У Кіеве Рыгор пазнаёміўся з рэвалюцыйным падполлем, аднак трапіў пад нагляд улад і праз год вярнуўся дадому. У кастрычніку 1912 г. яго прызвалі ў армію і накіравалі ў Рыгу ў вучэбнае падраздзяленне кавалерыйскага палка. Тут на працягу ўсёй вучобы ён лічыўся палітычна ненадзейным, аднак начальства нічога з ім зрабіць не магло, бо вучыўся ён выдатна і скончыў вучобу з першым прызам (імянным сярэбраным гадзіннікам). А тут - вайна. У першы ж дзень разведчыкам коннага раз'езду прыйшлося прыняць удзел у баявых дзеяннях у раёне Вержбалова на Нёмане.

Першую георгіеўскую ўзнагароду,- успамінаў Р. Я. Андрэйчыкаў,- я атрымаў за ўдалую разведку ў Асавецкіх балотах. Другі раз быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам ІІІ ступені зa выратаванне штаба палка. У час падрыхтоўкі наступлення на аўстрыйскім фронце ў 1916 г. (я быў тады камандзірам раз'езда) за дзерзкі рэйд у глыб фронту на відавоку ў ворагу я быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам II ступені. Георгія I ступені атрымаў за падрыў моста цераз раку. Адступілі мы, памятаю, за водны рубеж, а камандаванне наша забылася аддаць загад узарваць мост. Калі спахапіліся, непрыяцель ўжо падыходзіў да ракі. Пад праліўным свінцовым дажджом мне і майму памочніку прыйшлося дабірацца да моста. З вялікімі цяжкасцямі, калі ворагi беглі ўжо па мосце, нам удалося падняць яго ў паветра. Пасля таго, як я стаў поўным Георгіеўскім кавалерам, мне было прысвоена званне падпрапаршчыка.

У пачатку кастрычніка 1917 г. ў час адступлення з Румыніі пры ахове моста цераз невялікую раку выбухам снарада Рыгор Ягоравіч быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля лячэння ў шпіталі ў маі 1918 г. вярнуўся дамоў. Тут працаваў у камбедзе да сканчэння яго паўнамоцтваў, а потым па даручэнніі павятовага камітэта працаваў памочнікам загадчыка садамі на левабярэжжы Дпяпра. А потым быў садаводам у былым маёнтку «Сла­вянка».

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Рыгора Ягоравіча на фронт не ўзялі з-за інваліднасці. Аднак ён стараўся хоць чым-небудзь дапамагчы фронту. Пасля таго, як Ветранка была акупіравана, яго кватэра стала часовым прытулкам для акружэнцаў, а калі пачаў развівацца партызанскі pyx - явачнай кватэрай. Яго адзіны сын Міхась стаў партызанам, загінуў у кастрычніку 1943 г. ў час блакады.

У 1943 г., пасля вызвалення Ветранкі, Палянінавіч і іншых вёсак, арганізаваў сельпо, дзе працаваў да 1947 г. Нягледзячы на інваліднасць, Рыгор Ягоравіч усё сваё жыццё працаваў і не мысліў сябе без работы. Большасць мірных дзён жыцця гэтага чалавека звязаны а размнажэннем садоў, з квеценню яблынь і груш. Хто каштаваў яблыкі з яго саду, той ніколі не забудзе, водару роднай зямлі.

У 1971 г., у 80-гадовы юбілей Рыгора Ягоравіча, пастановай праўлення калгаса «Расія» яму было прысвоена званне ганаровага калгасніка. Р. Я. Андрэйчыкаў памёр у 1980 г. Я. Р. Гапееў.

Добрая памяць






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных