Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў камсамольца з 1919 г. Канстанціна Антонавіча Маёрава




Пятнаццацігадовым юнаком сустрэў я вестку аб Вялікім Кастрычніку. Быў я тады ужо загартаваным рабочым, адпрацаваў на гуце ў Ветранцы шэсць год. Пачуццё гаспадара краіны, якое прынёс нам Кастрычнік, давала вялікую крыніцу энергіі, стойкасці маім таварышам -аднагодкам. Камсамольская ячэйка на шклозаводзе працавала з пачатку 1919 г. У яе ўваходзілі Андрэй Цёмкін, Апанас Рудкоўскі, Іван Каштанаў, Рыхарт Шэйнрок, Антон Барысевіч і я. Разам са старэйшымі таварышамі-камуністамі мы ўдзельнічалі ў падаўленні бандаў, якія шнырылі ў лясах, наладжвалі суботнікі, праводзілі палітычную і асветную ра­боту сярод вяскоўцаў.

Потым я добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі, ваяваў супраць белагвардзейцаў. Узмужнелым, шмат пабачыўшым праз тры гады вярнуўся ў родную Ветранку. Зноў акунуўся ў кіпучае камсамольскае жыццё. Цяпер першачарговай задачай стала мірная праца. Неўзабаве на шклозаводзе «Ільіч» пачалі стварацца камсамольскія брыгады. Наша брыгада, дзе апрача мяне майстрамі-шкловыдзімальшчыкамі былі Казімір Барысевіч і Пётр Краўчанка, у 1924-1925 гг. была перадавой. У 1930 г. я стаў членам Ленінскай партыі. Раслі і мае сябры. Андрэй Цёмкін стаў міністрам, Апанас Рудкоўскі старшынёй калгаса, Іван Каштанаў гандлёвым кіраўніком, Антон Барысевіч загінуў у баях з басмачамі, Казімір Барысевіч і Пётр Краўчанка не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны. Першыя ветранскія камсамольцы пранеслі праз усё жыццё рэ-валюцыйны энтузіязм, партыйную непрымірымасць да ўсяго варожага Савецкай уладзе. Усё, аб чым мы марылі, збылося.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных