ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў камсамольца з 1922 г. Канстанціна Ігнатавіча ЛукашоваНарадзіўся я ў беднай сялянскай сям'і. Бацькі мае былі непісьменныя, таму ім вельмі хацелася, каб вучыўся сын. Пачатковую школу я скончыў у 1918 г. і паступіў у павятовую, што знаходзілася ў Старым Быхаве за 15 км ад маёй вёскі Гарадзец. Калі я прыходзіў у суботу дамоў, у нас збіраліся суседзі, распытвалі аб горадзе, аб падзеях на фронце. Вяскоўцы таксама аказвалі дапамогу фронту: збіралі прадукты, адпраўлялі добраахвотнікаў. Камсамольцы ж бралі пад сваю ўвагу сем'і, кармільцы якіх змагаліся з ворагам. Сельскія камуністы і актывісты прапагандавалі новыя формы працы - таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі і сельскагаспадарчыя камуны. У 1922 г. я стаў камсамольцам, а ў 1923 г. мяне выбралі сакратаром Гарадзецкай камсамольскай ячэйкі. Працаваць давялося ў выключна цяжкіх умовах. Актывізавалася кулацтва. Любы наш нязначны промах яно імкнулася раздуць да неверагодных памераў, сарваць сваю злосць і бяссілле на нас. Дзеля гэтага кулакі не грэбавалі нічым. Але мы цвёрда стаялі на ленінскіх пазіцыях. У дні першага Ленінскага прызыву Гарадзецкая камсамольская арганізацыя дала мне рэкамендацыю для ўступлення ў партыю бальшавікоў. У тым жа годзе па рашэнню райкома партыі мяне прызначылі сакратаром камітэта сялянскага таварыства узаемадапамогі. Новая работа цалкам захапіла мяне. Я адчуваў сябе непасрэдным удзельнікам будаўніцтва новай беларускай вёскі. Адначасова з'яуляўся сакратаром аб'яднанай вытворчай ячэйкі Быхава і членам павяткома камсамола. Здаецца, не было дня, каб мы не збіраліся разам. Працавалі гурткі мастацкай самадзейнасці, палітычнай і агульнаадукацыйнай пісьменнасці, антырэлігійныя семінары, выпускалася насценная газета. Баявое, кіпучае жыццё было ў нас. Самы актыўны ўдзел прымалі камсамольцы ў зямельных камісіях, дапамагалі партыйным арганізацыям і Саветам правесці землеўпарадкаванне, адабраць лішкі зямлі ў кулакоў і надзяліць ёю ў першую чаргу беднякоў і батракоў, а таксама малазямельных сялян. Неўзабаве па рашэнню райкома партыі мяне накіравалі на шклозавод імя Ільіча ў вёску Ветранка. Камсамольцы завода выбралі мяне сваім сакратаром. Тут, як і на іншых фабрыках і заводах, адбываліся вялікія змены. А потым па пуцёўцы камсамола я паехаў вучыцца ў Ленінградскі ўніверсітэт. Далейшае мае жыццё ўжо было звязана з навукай. (Гл. артыкул «Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў» у раздзеле «Родам з Быхаўшчыны...»)
Заўсёды гатовы Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|