Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў першага трактарыста раёна Хвядоса Яфрэмавіча Міронава




 

У 1919 г. ў нашым Сарочыне ў маёнтку паноў Радкевічаў партыец Цімох Сарокін арганізаваў камуну. Спачатку ў яе аб'ядналася дзевяць сямей. Вядома, адна бедната гаротная. Але справы пайшлі добра. Хутка і маламоцнае сялянства пацягнулася да камунараў. Прынялі і мяне. Адразу неяк дзіўна было. Раней, што было ў цябе, казау «маё». А тут табе паказваюць усё вакол і гавораць: «Ты гаспадар над усім». Аж не верылаея. Справы ў камуне ладзіліся. Ах, як спорна праца ішла! Аднойчы вечарам барометр паказваў на дождж. У нас жа 20 га жыта ў снапах па полі. Вырашылі ўбраць. Запалілі ліхтары. Вазілі і насілі снапы ў гумно цэлую ноч. Раніцай зарадзіў дождж, і на некалькі дзён.

Знаходзіліся і такія, каму не па нутру была камуна. Ворагі ноччу спалілі кароўнік з каровамі і стагі канюшыны, з-за вугла стралялі па актывістах камуны. Думалі, мярзотнікі, што разбяжымся. Не атрымалася па-іхняму. А ў 1924 г. нам трактар выдзелілі. На трактарыстаў паслалі вучыцца Івана Лагунова, Трыфана Карпікава і мяне. Я да гэтага з тэхнікай быў крыху знаёмы - працаваў на паравым млыне. Трактар весці ў Сарочына даручылі мне. Здавалася, не машынай кіраваў, а ўсёй зямлёй. У вёсках дзівіліся на трактар, як на цуд нейкі. А калі ў поле выязджалі, цэлае шэсце з навакольных вёсак збіралася. Некаторыя мералі глыбіню ворыва. Помніцца, як адзін дзядзька на каленях поўзаў па раллі, пераварочваў скібы зямлі і ўсе параўноўваў, лепш трактар арэ за каня ці не.

Ездзіў я дапамагаць у Кучын у камуну імя М. В. Фрунзе. Трактар жа быў адзін на ўвесь раён. У 1933 г. стаў; працаваць у Быхаўскай МТС.

Мінулі гады, і на палях раёна сталі працаваць сотні розных трактароў. А ўсё ж не забываецца той, на якім давялося пракласці першую баразну на калектыўным полі.

 

Змаганне за камуну

Гэты артыкул пра 1-ю Сарочынскую камуну імя Карла Лібкнехта быў надрукаваны ў святочным нумары газеты “Савецкая Беларусь” ад 7 лістапада 1927 г., прысвечаным 10-годдзю Вялікага Кастрычніка.

У васьмі вярстах ад Быхава, недалёка ад чыгункі жыве камуна імя Карла Лібкнехта, атрымаўшая на ўсебеларускім сельскагаспадарчым конкурсе дыплом першынства.

Некалі тут быў маёнтак багатых паноў Радкевічаў – “Сарочына”. А навокал ляпіліся бедныя, убогія вескі. Малазямельныя, забітыя сяляне з зайздрасцю і затоенай злобай глядзелі на набытае іх крывёй панскае багацце.

Прагучэў гром вялікай рэвалюцыі. Паляцелі ўверх нагамі паны. Маёнтак стаў уласнасцю батракоў і сялян.

У 1919 годзе ў Сарочыне 30 былых батракоў і сялян-беднякоў засноўваюць камуну, якая названа імем Карла Лібкнехта.

Цяжка было ў першыя часы камунарам.

Грамадзянская вайна, польская і нямецкая акупацыя, наскокі бандытаў – вось першыя старонкі гісторыі камуны.

Акружныя кулакі і баркалабаўскія манашкі ўсімі сіламі стваралі ў колах больш адсталага сялянства варожы настрой супраць камунараў.

Але камунары не здаваліся. Упарта рабілі яны сваю справу, трымаючы ў адной руцэ плуг, а ў другой вінтоўку.

Раззлаваліся кулакі ў 1924 годзе, падпалілі камуну. Згарэлі маёмасць, жывёла, буданкі, - усё тое, што было набыта ўпартай цяжкай работай.

Узрадаваліся ворагі камуны. Але дарэмна. Велічэзныя размахам энергічнай і ўпартай работай лібкнехтаўцы аднавілі зруйнаванае.

Навакольнае сялянтсва ўбачыла моц калектыву, з павагай стала адносіцца да камунараў.

А камуна шырокім крокам ішла да новых дасягненняў.

… Зараз камуна налічвае ў сваіх шэрагах 150 камунараў (лічачы і дзяцей). Унутры распарадак камуны наскрозь прасякнуты калектывізмам. Жывуць усе ў адным вялікім будынку, нідзе непрыкметна ні бруду, ні непарадку. Усюды чыстата… У кожнай кватэры кніжныя полкі, кветкі на вокнах.

Ядуць камунары ўсе ў одной харчэўні. Многа спажываецца мясных і малочных прадуктаў. Сама харчэўня – велічэзны светлы пакой…

Уся праца ў камуне размеркавана паміж асобнымі па спецыяльнасцях і жаданню.

Ёсць у камуне паравы млын, крухмальны завод, невялікая лесапілка, арандуемы ў Быхаўскім ВРК ветравы млын.

Абрабляюцца камунарскія палі сельскагаспадарчымі машынамі. Маюцца трактары, сеялкі, касілкі, жнейкі і іншыя.

30 працэнтаў пасяўной плошчы засяваюцца караняплодамі і кармавымі травамі. Камунары – мастакі паляводства.

Імі выведзен новы палепшаны, досыць ураджайны гатунак жыта.

Ураджай камунарскіх палёў далека заставіў за сабой сялянскія нівы.

Наогул, камуна з’яўляецца буйным культурным цэнтрам сярод мора сялянскіх гаспадарак.

…Паміж сялянствам і камунарамі самая шчыльная сувязь, навакольнае сялянства добра зразумела значэнне камуны. Камунары аказваюць ім усякую магчымую дапамогу.

У камуне можна заўсёды знайсці добры гатунак збожжа і г.д. Калі патрэбна парада, ці бяда якая здарыцца, селянін жа да камунараў. Яны ніколі не аставяць без дапамогі.

А галоўнае – гэжта прыклад камуны. Камуна аргінізоўвае думкі сялянства ў напрамку калектывізму, у напрамку паляпшэння іх гаспадаркі. На жывым прыкладзе камуны сяляне бачаць моц калектыву, які перамогшы велічэзныя перашкоды, зараз муруе сцены светлай будучыні.

 

 

ТЭЛЕГРАМА КАЛЕКТЫВУ ШКЛОЗАВОДА “ІЛЫЧ” (БЫХАЎСКІ РАЕН)

ВСНГ БССР І БЕЛШКЛАТРЭСТУ АБ ПУСКУ

РЭКАНСТРУЯВАНАГА ЗАВОДА

9 лістапада 1927 г.

Дорогие товарищи!

В подарок 10-й годовщине Октября усилиями рабочих под руководством Компартии мы с гордостью преподносим заново переоборудованый завод, названный великим именем “Ильич”.

Разделяя нашу радость с вами, мы от души привествуем вас и заверяем, что завод, носящий великое имя, оправдает надежды и возложенную на него задачу.

Да здравстует 10-я годовщина Октября!

Рабочие, гости, организации завода «Ильич».

 

РЭЗАЛЮЦЫЯ БЮРО БЫХАЎСКАГА РАЙКОМА КП(Б)Б

“АБ СТАНЕ ВЫТВОРЧАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ КААПЕРАЦЫІ Ў РАЁНЕ”

9 лютага 1928 г.

1. Калектывізацыя і кааперыраванне па вытворчых галінах сельскай гаспадаркі па раёну характарызуюцца наступным: маецца 2 камуны, 8 калгасаў, з якіх землеўпарадкавана 5 калгасаў і 2 камуны, якія займаюць плошчу 44 дзес., аб’яднана 142 гаспадаркі, або 1,5% гаспадарак раёна. У мінулым, 1927 г., арганізаваны 7 калектываў, павелічынне росту на 200%. Арганізавана жывёлагадоўчае і пчалаводнае таварыства – 140 пайшчыкаў, або аб’яднана 1,5% гаспадарак; арганізавана 2 машынных таварыствы, быч’іх таварыстваў з 92 пайшчыкамі; 2 малочных арцелі арганізаваны ў мінулым годзе і 3 у 1927г. з 165 пайшчыкамі, або 1,6% усіх гаспадарак, садова-агародных таварытсваў 4 з 34 гаспадаркамі, меліяратыўных таварыстваў 49 з 2200 гаспадаркамі, або 21,7% гаспадарак, тарфяных таварыстваў 2 з 29 гаспадаркамі, вогнетрывалых 3 з 60 гаспадаркамі і сельскагаспадарчых крэдытных таварыстваў 3, з якіх 2 арганізаваны ў 1927 г. якія ахопліваюць 3500 гаспадарак, або 30% гаспадарак па раёну. Усяго вытворчых об’яднанняў 87 з 5922 гаспадаркамі, або 58% усіх гаспадарак па раёну.

2. У землеўпарадкаваных калгасах уводзіцца складанне вытворчых праграмм і смет, а таксама абагульнены сродкі вытворчасці і пачынае складацца і накаплівацца недзялімы капітал.

3. Узмацняецца сувязь з акаляючым насельніцтвам шляхам арганізацыі і абслугоўвання злучнымі пунктамі і семянамі, у выніках чаго ўзрастае аўтарытэт калектываў.

У далейшым неабходна:

1. Пераабразаванне мелкіх індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектывы павінна быць пастаўлена ў грунтовы загад фракцыі РВК і партячэек, якія да гэтага моманту гэтай працы зусім мала ўвагі.

2. Сельскагаспадарчы крэдыт накіроўвацць такім чынам, каб хутчэй развіваць вытворчае каапераванне бядняцкіх гаспадарак, узмацніўшы ўвагу справе ваўлячэння сялянскіх укладаў і асабліва справе арганізацыі кааператыўных прадпрыемстваў па перапрацоўцы і інш.

3. Фракцыі РВК паставіць спецыяльным загадам распрацоўку практычных пытанняў арганізацыі і планавання работ сельскагаспадарчых калектываў і іншых пярвічных аб’яднанняў.

4. Фракцыі РВК праз крэдытныя таварыствы ўсямерна падтрымліваць пашырэнне сеткі бядняцка-серадняцкіх таварыстваў па прыабраценню і супольнаму карыстанню сельскагаспадарчымі машынамі, адначасова павесці рашучую барацьбу супраць лжэтаварыстваў і лжэкааператыўных налогаў.

5. Неабходна звярнуць больш увагі на замацаванне існуючых калектыўных гаспадарак і на разгортванне самых простых відаў калектывізацыі – розных першапачатковых аб’яднанняў (машынных, па агульнай апрацоўцы глебы і г.д.) і ператварэнне іх у калектывы.

6. Фракцыі РВК распачаць працу па падрыхтоўцы кадраў кіраўнікоў калектыўных гаспадарак, ячэйкам КПБ узмацніць партыйны ўплыў у іх, больш разгортваць працу па ўмацаванню грамадзянскай думкі, растлумачэнню мэты і задачы калектыўных гаспадарак, арганізаўваючы іх так, каб яны з’яўляліся прыкладам для акаляючага насельніцтва.

Прымаючы пад увагу ўзросту ўсіх відаў аб’яднанняў, неабходна ў мэтах усебаковага абслугоўвання іх мець паміж маючыхся ўжо аграпрацоўнікоў яшчэ спецыяльнага арганома-кааператара, для таго фракцыі РВК хадайнічаць перад акрвыканкомам аб дадатковым асігнаванні на адчыненне ў Быхаўскім раёне пасады інструктара-кааператара.

Подготовка сплошной коллективизации сельского хозяйства Белорусской ССР (ноябрь 1927г. – ноябрь 1929г.): Сб. документов и материалов. Мн., 1976. С. 44-45

Член ЦВК

Пасля смерці мужа Юлія Пятроўна Казлоўская пераехала з дваімі малалетнімі дзецьмі з Гомельшчыны на Быхаўшчыну. Толькі-толькі скончылася грамадзянская вайна. Вёскі раёна бурлілі. Амаль штодня праходзілі сходы сялян. Юлія Пятроўна з галавой акунулася ў грамадзянскую работу, як дэпутат макранскага сельсавета згуртоўвала бядняцкія масы, растлумачвала ім сэнс палітыкі партыі на сяле, працавала ў жаночым савеце сельвыканкама, старшынёй касы ўзаемадапамогі. З’яўляючыся членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР у 1925-1927 гг., Юлія Пятроўна прыкладала шмат намаганняў, каб у весцы Мокрае пабудаваць школу. Але не было сродкаў.

У 1927 г. Казлоўская на сельскагаспадарчай нарадзе ў Маскве сустрэлася з Н.К.Крупскай. Надзея Канстанцінаўна з вялікай цікавасцю распытвала дэлегатаў, як ідзе ліквідацыя непісьменнасці ў вёсках. Юлія Пятроўна расказвала ей, што затрымліваецца будаўніцтва школы ў Макранскім сельсавеце. Крупская паабяцавала дапамагчы. Праз некаторы час у цэнтры вескі Мокрае быў пастаўлены двухпавярховы будынак новай школы.

Тройчы ў час калектывізацыі стралялі ў Юлію Пятроўну кулакі, помсцячы за актыўную работу па арганізацыі калгасаў. Тройчы смерць стаяла побач. Новыя цяжкасці выпалі на яе долю ў Вялікаю Айчынную вайну. Казлоўскай было ўжо за пяцьдзесят, хворая, яна не змагла эвакуіравацца на ўсход і засталася на акупіраваннай тэряторыі. Здраднікі данеслі фашыстам, што ў вёсцы Трасцівец жыве член Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Але дзякуючы добрым людзям Юлія Пятроўна пазбегла расправы. Пад чужым прозвішчам яна жыла ў весцы Абідавічы да прыходу Чырвонай Арміі.

Памерла Ю.П. Казлоўская 22 лістапада 1968 г.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных