Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў В.П.Куляшова




Васіль Паўлавіч Куляшоў нарадзіўся ў 1895 г. ў пас. Рыхартава Быхаўскага раёна. З сялян. Член КПСС з 1940 г. Удзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Змагаўся ў партызанскім атрадзе С.К.Дзергачова, у складзе Гатчынскага палка ўдзельнічаў у разгроме войск Юдзеніча пад Петраградам. Адін з арганізатараў калгаснага руху на Быхаўшчыне. З 1928 г. выбіраўся членам, сакратаром і старшыней Тайманаўскага сельсавета, у 1938 г. – дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР па Навабыхаўскага выбарчай акрузе. У Вялікую Айчынную вайну старшыня сельсавета і загадчык райсабеса ў Варонежскай вобл., пасля вайны на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Быхаўскім раёне. Памер 05.04.1977 г.

Быў люты 1917 года. Чаканячы крок, па Луцку ішоў наш 900-ы полк. Не спыняючыся, мы ўвайшлі ў турэмныя вароты. З акон пачуліся воклічы: “Браткі – салдаты! Мы палітычныя. Вызваліце нас!” Мы кінуліся на жандараў, абяззброілі іх і выпусцілі з камер зняволеных. Так я атрымаў першы рэвалюцыйны ўрок.

18 чэрвеня быў аддадзены загад аб наступленні. Наш полк адмовіўся падпарадкоўвацца Часоваму ўраду. Калі прыбылі карнікі, мы іх сустрэлі кулямётным і ружэйным агнём. Гэта быў мой другі рэвалюцыйны ўрок.

Праз чатыры месяцы адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя. Я з іншымі салдатамі зрываў пагоны з афіцэраў, потым крочыў у лавіне дэманстрантаў па вуліцах Роўна, трымаючы дрэўка чырвонага сцяга.

Калі полк расфарміровалі, я падаўся дамоў. Нялёгкім быў шлях. На ім былі нямецкія і пятлюраўскія заставы, палон, турма ў Гомелі і, нарэшце, родныя Камарычы.

Але і дома было нясмачна. Тут гаспадарылі польскія легіянеры і кайзераўскія салдаты. Яны аднавілі стары парадак. Тых, хто не падпарадкоўваўся, секлі шомпаламі, расстрэльвалі. І падаўся я за Дняпро ў партызанскі атрад Спірыдона Дзергачова. Пасля стварэння Чырвонай Арміі ваяваў за Савецкую ўладу ў складзе 17-й дывізіі, пазней трапіў у Гатчынскі полк, змагаўся з Юдзенічам, англійскімі інтэрвентамі пад Архангельскам. Пасля цяжкага ранення вярнуўся дамоў. У вёсцы якраз дзялілі зямлю пана Мінкевіча. Пайшоў у поле і я. Паглядзеў і сэрца сціснулася. Тут гаспадарылі кулакі. Яны адмяралі сабе лепшую зямлю, а беднякі стаялі, не адважваючыся спыніць агіднасць.

Чаго маўчыце, землякі? – закрычаў я. – Зараз зямля наша. І дзяліць будзем мы.

Народ пайшоў за мной. Усе беднякі атрымалі зямлю. Не даравалі кулакі мне гэтага. Неяк уначы спалілі хату, якую я пабудаваў на былой панскай зямлі. Давялося зноў будавацца. З 1928 г. землякі выбіралі мяне членам, сакратаром і старшынёй Тайманаўскага сельсавета. Шмат давялося працаваць. Добрымі памочнікамі ва ўсіх справах былі сормаўскі камуніст-дваццаціпяцітысячнік Шчаглоў і актывісты Іван і Ісак Мархоценкі, Мітрафан Куляшоў, Наста Шусцікава, Марыя Антоненка, Мікалай Стральцоў і інш. Гэта былі людзі адданыя справе. Разам з паперамі і пячаткай Тайманаўскага сельсавета прыняў я і клопаты аб калектывізацыі. Амаль кожны дзень праходзілі сходы. Слухалі нас уважліва, многія ківалі галовамі у знак згоды, а калі ставілася пытанне на галасаванне аб уступленні ў калгас, узнімаліся толькі рукі беднякоў. Бывала, неасцярожна кінутае сло­ва псавала ўсю работу. Неяк прыехаў у сельсавет на сход прадстаўнік наркамзема. Гаварыў ён доўга, ўсё больш рабіў націск на стопрацэнтную калектывізацыю. Пасля выступлення нехта спытаў: «А што будзе з тымі, хто не ўсту­піць у калгас?» — «Няхай лепш не чакае таго, што будзе», — не то ў жарт, не то сур'ёзна выгукнуў ён. Адказ такі выклікаў абурэнне. Лямпа раптам патухла. Чыесьці рукі пацягнуліся да прамоўцы. Нам ледзь удалося выратаваць яго ад бяды. Процілегласцю яму быў рабочы завода «Чырвонае Сормава» Міхаіл Іванавіч Шчаглоў. Яго тактоўнасць і вытрымка, ідэйная перакананасць і справядлівасць прыцягвалі людзей.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных