ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў былога рэдактара шматтыражнай газеты «Ударнік саўгаса», члена КПСС з 1919 г. Сцяпана Мікалаевіча СвірыдаУ 30-я гады ў буйных саўгасах і МТС былі арганізаваны палітаддзелы. Ім дазволілі вы-пускаць малафарматныя шматтыражныя газеты. У 1933 г. мяне прызначылі рэдактарам палітаддзельскай газеты ў свінагадоўчым саўгасе «Чырвоны маяк» Сялец-Халапееўскага сельсавета. Гаспадарка з'яўлялася эканамічна слабай, малалікай была і партыйная арганізацыя. Нас у палітаддзеле было чацвёра. Працавалі з поўнай аддачай, пастаянна знаходзіліся сярод людзей. Спачатку не ўсё ладзілася. Справы палепшалі, калі палітаддзел узначаліў энергічны, умелы арганізатар стары бальшавік Дындзін. Мацнела эканоміка саўгаса, добрасумленна працавалі людзі. 3 ліку перадавых работнікаў вырасла і партыйная арганізацыя. Клопатаў было і ў мяне. Газета выходзіла раз на тыдзень, часам два разы. Набіралі тыраж у друкарні раённай газеты «Маяк камуны». Мне даводзілася з падрыхтаванымі матэрыяламі пешшу хадзіць з Сяльца-Халапеева ў Быхаў і надругі дзень вяртацца з газетамі. Складана было з матэрыяламі. Большасць рабочых саўгаса была малапісьменная або зусім непісьменная. Заметкі пісаць самі яны не маглі. Даводзілася мне гутарыць, запісваць, як кажуць, браць інтэрв'ю. 3 часам вакол газеты згуртаваўся селькораўскі актыў. Выпускаць шматтыражку дапамагалі работнікі палітаддзела, камуністы. Друкаванае слова тады цанілася вельмі высока. Перад вайной я быў рэдактарам быхаўскай раённай газеты «Маяк камуны».
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|