ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Трынаццаць дзён Міхея БелакузаваВясной 1929 г. камуністы і актывісты спрабавалі арганізаваць у Ніканавічах калгас. Сход праводзілі ўпаўнаважаныя з раёна на чале з аграномам Бяляевым. Гаварылі доўга і красамоўна, але як практычна падысці да справы, не ведалі. Проста паставілі пытанне так: «Хто супраць камуны, той супраць Савецкай улады». Такая катэгарычнасць выклікала абурэнне прысутных. Зазвінела шкло разбітай лямпы. Сход сарваўся. Сакратар партыйнай ячэйкі Іван Чыжоў, Арцём Смалячкоў, Дзямід Клінцоў, Міхей Белакузаў, Саўка Лапуноў, Павел Гапееў і іншыя актывісты сабраліся пасля сходкі ў хаце старшыні сельсавета Пракопа Ігнацьева. Раіліся, што рабіць далей. Вырашылі ўзмацніць агітацыю сярод сялянскай беднаты і самім уступіць у існуючы ў Падгор’і калгас «Згода». У той час і пераехаў у Падгор'е Міхей Феафанавіч Белакузаў. Малады камуніст энергічна праводзіў у жыццё лінію партыі. Днём працаваў у калгасе, увечары ішоў у Ніканавічы да аднаасобнікаў, каб яшчэ і яшчэ раз пагутарыць пагутарыць аб іх будучым жыцці. Але не драмалі і ворагі. Яны палілі сядзібы актывістаў, распаўсюджвалі антысавецкія плёткі, правакавалі сялян рэзаць жывёлу, птушку перад уступленнем ўу калгас. Міхей Белакузаў выступаў на сходах, патрабуючы спыніць разбоі. І ворагі затаілі злосць на яго. 12 красавіка 1930 г. вяскоўцы выбралі М.Ф.Белакузава старшынёй Ніканавіцкага сельсавета. З першага ж сваёй дзейнасці Міхей з галавой акунуўся ў новую работу. 25 красаіка 1930г. М.Ф.Белакузаў вяртаўся ў Падгор’е пасля сходу. Не заўважыў, як прыйшоў дадому. Пяцігадовая дачушка яшчэ не спала, чакала бацьку. Міхей узяў яе на рукі, пацалаваў і палажыў спаць. Потым зняў кашулю і падышоў да печкі. У гэты момант і грымнулі за акном два два бандыцкія стрэлы. Ногі міхея падкасіліся, і ён цяжка апусціўся на падлогу. Гэта здарылася на 13-ы дзень пасля таго, як ён узначаліў Ніканавіцкі сельсавет… А. Гарошка Браты Антонавы Дзмітрый Мікалаевіч Антонаў нарадзіўся у 1897 г. у в. Клятное Быхаўскага р-на. 3 сялян. Член КПСС. У час 1-й сусветнай вайны быў прызваны ў царскую армію, вёў рэвалюцыйную бальшавіцкую прапаганду сярод салдат, распаўюджваў лістоўкі з лозунгамі аб ператварэнні вайны імперыялістычнай у вайну супраць пануючых класаў, з заклікам да знішчэння царызму. За гэта ў канцы 1916 г. быў зняволены ў турму. Пасля Лютаўскай буржуазнай рэвалюцыі выйшаў на волю і адразу ўключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць спачатку ў г. Асташкаве Цвярской губерні (там працягваў службу), а з жніўня 1917 г. ў Быхаве. Пасля акупацыі правабярэжнай Быхаўшчыны белапалякамі, потым кайзераўскімі войскамі, знаходзіўся ў падполлі, разам з іншымі бальшавікамі рыхтаваў паўстанне супраць акупантаў, вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод нямецкіх салдат. Пасля вызвалення павета ўзначаліў міліцыю ў Быхаве, быў народным суддзёй,потым чэкістам. У1919г.прымаў удзел у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў раёне Прапойска. Працаваў асобаўпаўнаважаным у Смаленску. За праяўленую ініцыятыву і настойлівасць пры ліквідацыі бандаў на тэрыторыі Цвярской і Смаленскай губерняў узнагароджаны ў 1927 г. імянной зброяй. Памёр Дз.М.Антонаў у 1930 г. Пётр Мікалаевіч Антонаў нарадзіўся ў 1895г. ў в.Клятное. 3 сялян. Член КПСС з 1919г. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне на Паўднёва-Заходнім фронце. У лістападзе 1917г. ўступіў у чырвонагвардзейскі атрад, стаў байцом першага аўтабранявога рэвалюцыйнага аддзялення. Удзельнік грамадзянскай вайны, у час акупацыі Быхаўскага павета знаходзіўся ў партызанскім атрадзе, з снежня1918г. рэўком накіраваў яго камандзірам узвода асобага прызначэння пры павятовым ваенным камісарыяце, вёў барацьбу з бандытызмам. 3 1919г. памочнік, потым каман-дзір атрада асобага прызначэння пры Гомельскім губваенкамаце, з1921г. намеснік камандзіра 37-га асобнага стралковага батальёна пры Гомельскай губернскай ЧК. У 1930г. старшыня Жло-бінскага райвыканкома. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў паранены, кантужаны, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях. Пасля вайны ўзначальваў Галоўнае ўпраўленне рыбнай прамысловасці БССР, працаваў у цэнтральных і рэспубліканскіх арганізацыях ДТСААФ. Памёр П.М.Антонаў у 1968г. Анісім Мікалаевіч Антонаў нарадзіўся ў 1903г. ў в.Клятное. 3сялян. Член КПСС з 1927. Да 1928г. працаваў у сельскай гаспадарцы, з 1928г. міліцыянерам у Талачыне Віцебскай вобласці, вучыўся ў Мінскай школе міліцыі імя М.В.Фрунзе, працаваў старшым міліцыянерам у Горках Магілёўскай вобласці, старшынёй рабочага камітэта, загадчыкам вытворчага ўчастка Собалеўскага саўгаса імя У.I. Леніна ў Горках. У 1931—1934гг. вучыўся ў вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе ў Мінску, пасля сканчэння якой працаваў дырэктарам саўгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах Мінскай вобласці. 3 1938г. на савецкай рабоце ў Старобінскім, Любанскім раёнах Мінскай вобласці і ў Літоўскай ССР. У Айчынную вайну ў Чырвонай Арміі, удзельнік баёў на Заходнім, 2-м Украінскім, Забайкальскім франтах. 3 1946г. на гаспадарчай і партыйнай рабоце. 3 1963г. на пенсіі. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II сту-пені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, 9 медалямі. Памёр А.М.Антонаў 11красавіка 1984г.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|