Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў дэпутата Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Суклеты Сілкаўны Яўменавай




Шаснаццацігадовай дзяўчынкай пакінула я бацькаву хату і паехала ў Петраград шукаць лепшай долі. Уладкавацца на завод ці фабрыку мне не ўдалося. Хутка скончыліся небагатыя запасы харчоў і грошы, што сабралі мне на дарогу родныя. І пайшла я служанкай у багаты дом. Самая марудная і цяжкая праца клалася на мае плечы. У 1916 г. нарэшце ўдалося трапіць на карданажную фабрыку. Але і там было не салодка: праца з сямі гадзін раніцы і да васьмі вечара вымотвала сілы. Рабочыя баставалі, наладжваліся дэманстрацыі. Як і ўсе рабочыя, я з радасцю сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. Да студзеня 1918 г. пратрымалася на фабрыцы, а потым падалася дамоў. Голадна і холадна было ў Піцеры. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны выйшла замуж за былога кавалерыста-будзёнаўца Харытона Іванавіча Яўменава. У 1930 г. наша сям'я ўступіла ў калгас «Запаветы Ільіча». Я стала працаваць даяркай. 3 кожным годам дужэў калгас. Расла і я. Скончыла школу лікбезу, стала стаханаўкай. 12 снежня 1937 г. мяне выбралі дэпутатам у Савет Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР па Быхаўскай выбарчай акрузе. На 1-й сесіі Вярхоўнага Савета СССР мне пашчасціла мець гутарку з Надзеяй Канстанцінаўнай Крупскай і Міхаілам Іванавічам Калініным.

У 1938 годзе ўступіла ў партыю. Толькі мірныя планы нашы перакрэсліла вайна. Праводзіла на фронт мужа і сына Цярэнція. Сама з дочкамі Насцяй, Таняй, Зінай і Валяй эвакуіравалася ў Харкаўскую вобласць, дзе сталі працаваць на ферме. Калі і да Харкава наблізіўся фронт, эвакуіраваліся ў станіцу Верхняя Дабрэнька Сталінградскай вобласці. Працавала рабочай у МТС, потым старшынёй сельсавета. Старэйшыя дочкі Таня і Насця добраахвотна пайшлі на фронт. Пасля вайны я вярнулася ў сваю родную Студзёнку. Жывымі выйшлі з вайны мае муж і дзеці.

(Ад рэдакцыі: С. С. Яўменава памерла 13 лютага 1980 г.)

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных