Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






АДАМ МАРТЫНАВІЧ ДЗМІТРЫЕЎ




Савецкі пісьменнік,. нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Ніканавічы Быхаўскага р-на. Член КПСС з 1920. У 1912 г. сям'я А. М. Дзмітрыева пераехала на жыхарства ў Сібір. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у валасным выканкоме. У пачатку 1920-х гадоў скончыў камвуз, працаваў у павятовым рэўкоме, у губкоме партыі, упаўнаважаным па збору харчовага падатку. У канцы 1922 г. ён — чырванафлоцец, потым палітработнік на Далёкаўсходнім флоце, удзельнічаў у дэсанце ў Ахоцкім моры пры ліквідацыі рэшткаў бандаў генерала Пепяляева. 3 1925 г. на Балтыйскім флоце: памочнік камісара крэйсера «Прафінтэрн», сакратар партыйнага камітэта брыгады эсмінцаў і інструктар палітупраўлення марскіх сіл Балтыйскага мора. Тут пачалася літаратурная дзейнасць А. М. Дзмітрыева. У 1926 г. у часопісе «Красный Флот» было надрукавана першае апавяданне пісьменніка «За драпежнікамі» (пра барацьбу Далёкаўсходняй флатыліі супраць японскіх інтэрвентаў). У пачатку 1930-х гадоў было створана літаратурнае аб'яднанне Чырвонай Арміі і Флоту, і адным з арганізатараў і кіраўнікоў яго стаў ваенны пісьменнік-марыніст А. М. Дзмітрыеў. У 1931 г. выйшла першая яго кніга-аповесць «Ёсць — весці карабель», у 1934 г.— раман «Адмірал Макараў», прысвечаны грамадзянскай вайне на Далёкім Усходзе. Цяжкая хвороба надоўга прыкавала Дзмітрыева да ложка. У студзені 1936 г. пісьменніка не стала. «Литературная газета» 20.1.1936 г. змясціла некралог, падпісаны пісьменнікамі А. Шчарбаковым, У. Вішнеўскім, К. Федзіным, Л. Собалевым, Новікавым-Прыбоем, Матэ Залкам, М. Святловым і іншымі, у якім гаварылася: «Адам Дзмітрыеў да апошняга дыхання жыў агульным жыццём партыі, жыццём нашай Чырвонай Арміі, жьіццём савецкай літаратуры... Адам Дзмітрыеў загінуў на пасту. Ён з гонарам пранёс праз свае жыццё званне камуніста-пісьменніка, чырвонага марака. Мы бяром яго рукапісы, дзе аслабелая рука апошні раз напісала апошнюю літару... І гэта літара, родны Адам, аддадзена табой нашай краіне, Кастрычніку...

Бывай, верны, добры таварыш!..»

Пісьменнік Леанід Собалеў любоўна-паважліва называў Адама Дзмітрыева сваім «камісарам», «самым блізкім сябрам», які займаў у яго жыцці — і ў творчым, і ў асабістым — значнае месца. «Ён быў першым камуністам, з якім я адчуваў сябе, як з самім сабой...»,— успамінаў Л. Собалеў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных