Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Быхаўскі падпольны райком ЛКСМБ




Сакратары: Куракін Віктар Мікалаевіч (вер. 1942 г.—27.2.1943 г.), сакратар па прапагандзе (27.2—1.7.1943 г.), Караленка Павел Міхайлавіч (27.2.1943 г — 24.2.1944 г.), Ракітнянская Елізавета Піліпаўна (сакратар па прапагандзе 1.7.І943 г.— 24.2.1944 г.). Члены райкома: Куракін Віктар Мікалаевіч (1.7.1943 г.— 24.2.1944 г.), Ісакаў Аляксандр Сяргеевіч (з верасня 1942 г. па 1.12.1943 г.), Вараб’ева Ганна Ігнацьеўна (1.3.1943 г.- 24.2.1944 г.), Дамброўскі Пётр Міхайлавіч (1.3.1943 г. — 24.2.1944 г.)

У ліпені 1943 г. пры Быхаўскім падпольным РК КП(б)Б у адпаведнасці з пастановай Maгiлеўскага падпольнага абкома КП(5)Б была створана ваенна-аператыўная група (ВАГ). Аб'яднаўшы 810-ы, 425-ы і 225-ы атрады 11-й Быхаўскай брыгады і 152-і асобны атрад, яна стала асноўным інструментам райкома партыі па ваенным кіраванні партызанскім рухам у раёне, распрацавала і ажыццявіла шэраг баявых аперацый партызан.

Ішоў к канцу 1943 год. На заходнім напрамку працягваліся жорсткія баі. Чырвонай Арміяй былi вызвалены частка Полацкай, Віцебскай, Магілеўскай, Гомельскай і Палескай абласцей. Быў вызвалены першы абласны горад Беларусі — Гомель. У лістападзе 1943 г. войскі 3-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант А. В. Гарбатаў) Беларускага фронту і 50-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант I. Б. Болдзін) Заходняга фронту, прарваўшы нямецкую абарону на р. Сож, выйшлі да Дняпра, авалодалі вёскамі Палянінавічы, Іскань, Сялец-Халапееў, Абідавічы, Вець, пачаўшы вызваленне Быхаўскага раёна. У ноч з 10 на 11 снежня 1943 г. 108-я і 110-я стралковая дывізіі вызвалілі Хачынку і Папоўку, а неўзабаве святкавалі сваё вызваленне Чырвоная Слабода, Усохі, Ніканавічы і іншыя вёскі левабярэжнай часткі Быхаўшчыны. Хоць і не заціхала артылерыйская кананада, вызваленыя вескі сталі жыць новым, савецкім жыццём. На левабярэжжы Дняпра, у в. Папоўка Чырвона-слабодскага сельсавета размясціліся і пачалі дзейнічаць раённы камітэт партыі, раённы выканаўчы камітэт, іншыя раённыя арганізацыі. Да дня вызвалення Быхава — 28 чэрвеня 1944 г.— Папоўка была цэнтрам Быхаўскага раёна. Адсюль вялі сваю вялікую арганізацыйную і палітычную ра­боту раённы камітэт партыі, які ўзначаліў былы сакратар Быхаўскага падпольнага райкома партыі Е. Ц. Андрэенкаў, адкліканы ЦК КПБ з варожага тылу 15 лістапада, і раённы выканаўчы камітэт на чале з К. С. Касцюком. Надзвычай цяжкі і галодны быў тады час. Фашысты ўшчэнт зруйнавалі калгасы, разбурылі жыллё. Палі зараслі быльнягом, не было цягла, рабочых рук. Патрэбны былі вялікія намаганні, самаадданая работа партыйных і савецкіх органаў, насельніцтва вызваленых вёсак, каб аднавіць ранейшы, савецкі лад жыцця. У вызваленых мясцінах пачалі дзейнічаць выканкомы сельскіх Саветаў, калгасы, школы. Старшынёй выканкома Чырвонаслабодскага сельсавета стаў Касякоў — партызан Быхаўскай ВАГ, вывезены за лінію фронту па раненню, старшынёй выканкома сельсавета ў Ніканавічах — Краўчанка. Сельскія Саветы клапаціліся аб матэрыяльным забеспячэнні сем'яў франтавікоў і партызан, аб уладкаванні сірот, якіх нямала засталося пасля фашысцкага нашэсця, аб навучанні дзяцей. У в. Хачынка праз тыдзень пасля вызвалення пачала працаваць пачатковая школа. Настаўніцы М. Н. Ісакова, А. I. Жураўская шмат аддалі сіл і старання, каб абудзіць у дзяцей, якія столькі пабачылі і перацярпелі, прагу да ведаў, каб у іх сумных вачанятах зноў заіскрылася радасць.

У вёсках Хачынка і Папоўка быў адноўлены калгас «Рассвет». Старшынёй яго калгаснікі аднадушна выбралі А. I. Юрчанку, былую партызанку. У в. Александрова адрадзіўся калгас імя Кірава. Узначаліў яго былы партызанскі збройнік Фама Міхайлавіч Еўмушкоў, у Чырво­най Слабадзе было даручана кіраваць калгасам Кліму Макаравічу Азаранку. У калгасе «Рас­свет» брыгадзірам 3-й паляводчай брыгады была Ганна Сяргееўна Жыглянкова. Набліжалася веснавая сяўба, а насення — ні каліва. «Родныя мае, выручайце»,— звярнулася да аднавяскоўцаў на сходзе Ганна Сяргееўна. I калгасніцы адгукнуліся на просьбу брыгадзіра. Адрываючы ад сваіх і без таго бедных запасаў, яны сабралі насенне яравых і «вочкі» бульбы, а вясной, цягаючы на сабе плугі, засеялі брыгаднае поле.

Адступаючы, вораг спаліў больш за дзвесце дамоў на тэрыторыі вызваленых сельсаветаў. Людзі засталіся пад адкрытым небам. Па рашэнню райкома партыі ў калгасах былі створаны будаўнічыя брыгады. Працавалі ў іх у асноўным падлеткі. Вялікую дапамогу ў будаўніцтве аказалі байцы Чырвонай Арміі. Яны дзяліліся інструментам, дапамагалі вывозіць бярвенне, клалі зрубы і печы, выконвалі шмат іншай работы.

21 лютага 1944 г. войскі 283-й стралковай дывізіі (камандзір генерал-маёр В. А. Канавалаў) прарвалі ўмацаваную абарону 9-й арміі праціўніка на заходнім беразе Дняпра, авалодалі населенымі пунктамі Новы Быхаў, Янава, Калініна, Тайманава. Так пачалося вызваленне правабярэжнай часткі Быхаўшчыны.

Асобны лыжны батальён 5-й стралковай дывізіі пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Б. Я. Каваленкі разам з 336-м стралковым палком 23 лютага 1944 г. прабраўся ў тыл праціўніка. Яны з боем захапілі станцыю Тошчыца, перарэзалі чыгунку Магілёў — Жлобін, вызвалілі вёскі Верхняя і Ніжняя Тошчыца, Дзедава. 24 лютага асобны лыжны батальён і іншыя часці 5-й дывізіі ў раёне в. Дзедава злучыліся з партызанамі Быхаўскай ВАГ.

На працягу некалькіх дзён лютага была вызвалена значная частка раёна ад Дняпра да Друці. Зноў сталі савецкімі Навабыхаўскі, Тайманаўскі і Верхнятошчыцкі сельсаветы. У асенне-зімовых баях 1943—1944 гг. за вызваленне Быхаўскага раёна прымалі ўдзел таксама 169-я, 269-я, 17-я (лыжны батальён гэтай дывізіі ноччу 4 студзеня 1944 г. поўнасцю разграміў штаб 267-й нямецкай пяхотнай дывізіі ў в. Прыбар), 129-я, 362-я, 380-я, 413-я, 238-я, 369-я, 324-я стралковыя дывізіі. У сакавіку 1944 г. ў склад 50-й арміі ўвайшла 82-я стралковая дывізія, якая заняла абарону ў раёне в. Боўкі. 25 сакавіка 210-ы і 250-ы стралковыя палкі разгарнуліся ў баявыя парадкі і занялі зыходныя пазіцыі для наступления на Красніцу. Абарона праціўніка тут была трывалай, насычанай вялікай колькасцю артылерыі і мінамётаў. Фашысты часта пераходзілі ў контратакі вялікімі сіламі ў суправаджэнні танкаў і самаходнай артылерыі. 26 сакавіка пасля жорсткіх баёў Красніца была вызвалена. Воіны дывізіі аказалі вялікую дапамогу жыхарам в. Боўкі і суседніх з ёй вёсак. 3 15 па 25 сакавіка яны дапамаглі адрамантаваць 4 прыхаваныя ад акупантаў трактары і іншую сельскагаспадарчую тэхніку і інвентар. У час пасяўной было выдзелена з трафейных прадуктовых складоў насеннае зерне пшаніцы і ячменю, сіламі часцей дывызіі было засеяна 1 153 га зямлі.

К вясне 1944 г. фронт стабілізаваўся, часцi перайшлі ў абарону. Праціўнік умацаваўся на рацэ Езва, займаючы Хамічы, Гуту Раманяцкую і далей па чыгуначнай дарозе да 15-га раз'езда. А ў вёсцы Папоўка ў гэты час разгортвалася арганізатарская і палітычная работа. Вялікі ўклад у аднаўленне гаспадаркі і ўсяго савецкага жыццн ў раёне зрабілі намеснік старшыні райвыканкома Архіпец, загадчык раённага зямельнага аддзела Сівагракаў, загадчык раённага аддзела народнай асветы Казлоў, загадчык райфінаддзела Стральцоў, загадчык райсабеса Хапанцаў, райваенком Баглаеў, сакратар райкома камсамола Караленка які змяніў на гэтым пасту Цімаховіча. На вызваленым правабярэжжы ў канцы красавіка заняткi ішлі ўжо ў васьмі школах. Вялікую ролю ў аднаўленні народнай гаспадаркі, дапамозе фронту адыгралі моладзь і камсамол. Яны па першым заклiку райкома камсамола ішлі на самыя адказныя і цяжкія ўчасткі. Сорак дзевяць юнакоў паступілі на курсы мінёраў, каб ачысціць калгасныя палі ад мін. Баявым памочнікам раённага камітэта партыі была раённая газета «Сацьялiстычная перамога». 1-ы нумар яе выйшаў у в. Папоўка 13 красавіка 1944 г. Рэдагаваў газету былы палітрук партызанскай роты, настаўнiк па прафесii Марк Фiлiмонавiч Фiлiмонаў, адказным сакратаром рэдакцыii была Нiна Андрэеўна Гулянкова, былая партызанка.

Вясной 1944 г. па ўсiм заходнiм напрамку настала часовае зацiшша. Войскi Чырвонай Армii адпачывалi. Папаўнялiся людзмi, боепрыпасмi, танкамi i iншай баявой тэхнiкай, рыхтавалiся да Беларускай наступальнай аперацыi, якая стала адной з самы яркiх старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У падраздзяленнях войск, якія вясной 1944 г. займалі пазіцыі на тэрыторыі Быхаўскага раёна, вялася вялікая падрыхтоўчая работа. Вельмі важную ролю ў летнім наступленні 1944 г. адыграў плац­дарм,захоплены зімой на заходнім беразе Дняпра. Чырвонаармейцаў чакала новая суровая бітва за вызваленне беларускай зямлі — вораг не збіраўся здаваць свае пазіцыі, ён падрыхтаваў магутную сістэму абарончых умацаванняў. Асаблівa моцнай была абарона праціўніка перад нашым плацдармам за р. Друць. Глыбіня яе тут дасягала 7 км. Перад 1-й і 2-й траншэямі былі суцэльныя мінныя палі. Пазіцыі прыкрываліся драцянымі загародамі ў шэсць радоў. Многія агнявыя кропкі знаходзіліся пад металічнымі каўпакамi. Генерал арміі А. В. Гарбатаў, былы камандуючы 3-й арміяй, успамінаючы тыя дні, пісаў: «У састаў арміі ўваходзілі 35, 40, 41, 42, 46 і 80-ы стралковыя, 9-ы танкавы і артылерыйскі карпусы. Мы стварылі рэльефны план нашай паласы да p. Бярззіна. На ім праводзіліся заняткі з камандзірамі карпусоў, дывізій і іх намеснікамі. Камандзіры карпусоў і дывізій у сваю чаргу праводзілі заняткі з сваімі падначаленымі на такіх жа планах, але ўжо тых палос, у якіх яны павінны былі наступаць.

Вялікую работу праводзілі палітаддзелы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі, камандзіры часцей і злучэнняў. Яны гутарылі з воінамі, вывучалі іх запатрабаванні і інтарэсы. Нярэдка гутаркі праводзілі партызаны, тысячы якіх уліліся ў армію. Яны расказвалі аб тым, як цяжка жывецца пад ігам фашыстаў савецкім людзям, як вораг здзекуецца над мясцовым насельніцтвам, расказвалі найбольш цікавыя эпізоды аб партызанскіх дзеяннях. Усё гэта выклікала ў нашых воінаў яшчэ большую нянавісць да фашысцкіх захопнікаў...

Да апошняга дня 46-ы стралковы і 9-ы танкавы карпусы мы пакідалі на ўсходнім беразе Дняпра.

Незадоўга да пачатку наступления на 1-ы Беларускі фронт прыбыў з Стаўкі Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Ён пабываў на пярэднiм краі абароны нашай арміі...

У апошнюю ноч перад наступлением, як толькі згусцiўся змрок, засвяціліся фары нашых аўтамашын, якія былі акапаны на пярэднім краі абароны. Промні святла, павернутыя на ўсход, абазначалі наш пярэдні край, яшчэ больш к усходу запаліліся кастры...

Калі настала поўная цемра, мы пачулі спачатку нарастаючы шум нашай лёгкай начной авіяцыі, якая ішла бамбіць агнявыя пазіцыі і траншэі праціўніка. Потым гэты шум змяніў гул цяжкіх самалётаў дальняй авіяцыі...

У гэту ноч пад шум і грукат бамбёжкі, у непасрэднай блізкасці ад праціўніка, часта пад ружэйным і кулямётным агнём працаўнікі-сапёры зра­білі і пазначылі сотні праходаў у мінных палях i драцяных загародах для пяхоты, танкаў і артылерыі...

Сігналам да пачатку артпадрыхтоўкі быў залп гвардзейскіх мінамётаў. Услед за ім загрымелі выстралы дзвюх тысяч артылерыйскіх і мінамётных ствалоў. Праціўнік быў так ашаломлены, што доўгі час маўчаў і толькі з другой гадзіны пачаў адказваць слабым артылерыйскім агнём. 3 НП праглядалася ўся даліна р.Друць. Мы бачылі, як сапёры над гром артпадрыхтоўкі, нягледзячы на кулямётны агонь праціўніка, прыступілі да навядзення мастоў на папярэдне забітых палях і штурмавых мосцікаў з загадзя падрыхтаваных дэталей. Сігналам да атакі быў другі залп «кацюш»...

Да зыходу першага дня 35-ы стралковы кор­пус сваім правым флангам, а 41-ы корпус — левым, фарсіраваўшы раку і пераадолеўшы моцнае агнявое супраціўленне, прасунуліся на 3—4 км, а часці, якія наступалi з плацдарма, прасунуліся ўсяго на адзін кіламетр, галоўным чынам таму, што перад другой траншэяй праціўніка аказаліся мінныя палі. 80-ы стралковы корпус, наступаючы на другарадным напрамку без моцнай артпадрыхтоўкі, абмежаваўся агнявым налётам і прасунуўся на 10—12 км; 283-я стрелковая дывізія, авалодаўшы в. Хамічы, ужо адбівала контратакі ворага, ёй якраз і быў падпарадкаваны запасны полк, пастаўлены ў абарону замест корпуса.

25 чэрвеня поспех 1-га Беларускага фронту быў адзначаны салютам і падзякай Вярхоўнага Галоўнакамандуючага». (Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Освобождение Белоруссии, 1944. изд. М., 1974. С. 354-359.)

Так разгортваліся падзеі аперацыі «Баграціён» на Быхаўшчыне. 5-я і 186-я дывізіі ўдарылі на Ліпкі, Будаўку, Нямкі. Да 13 гадзін 24 чэр­веня яны прарвалі пазіцыі ворага на глыбіню 5 кіламетраў. Фашысты аказвалі жорсткае супраціўленне. Чырвонаармейцы адбілі бясконцыя контратакi пяхоты і танкаў праціўніка і да канца дня 24 чэрвеня прарвалі яго абарону. Гэта дало магчымасць выйсці на фланг і ў тыл фашыстаў як у паўночным, так і ў паўднёвым напрамку. Праціўнік адчайна спрабаваў сарваць наступленне войск нашага 80-га стралковага кор­пуса і на напрамак галоўнага ўдару кінуў свае матарызаваныя часці з раёна Быхава. Чырвонаармейцы адбівалі па 25 контратак у дзень і адстаялі занятыя рубяжы, забяспечылі наступление галоўных сіл 3-й арміі. 27 чэрвеня часці 80-га стралковага корпуса нанеслi ўдар па ворагу ўздоўж заходяга берага Друці на поўнач і захапілі дарогу на Быхаў, Чыгірынку, Перунова. 5-я дывізія вызваліла Шмакі, Прыбар, Чыгірынку. 186-я дывізія пасля напружанага чатырохгадзіннага бою штурмам авалодала Чачэвічамі і пераправамі на Друці. У раёне на ўсход ад Чыгірынкі і Чачэвіч абыходным манеўрам быў завершаны разгром 164-га пяхотнага і 157-га артылерыйскага палкоў 57-й нямецкай дывізіі.

362-я стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр Еншын Міхаіл Аляксандравіч — ганаровы грамадзянін Быхава) 19-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту з лістапада 1943 г. да чэрвеня 1944 г. займала абарону ў раёне на поўнач ад Ніканавіч і Старой Трасны і каля в. Прыбар, вяла баі мясцовага значэння. 28 чэрвеня 1944 г. дывізія фарсіравала Дняпро і вызваліла Быхаў, а пасля яшчэ 30 населеных пунктаў, 30 чэрвеня ў раёне Чыгірынкі фарсіравала Друць. У вызваленні паўночнай часткі раёна прымалі ўдзел 362-я, 324-я, 110-я стралковыя дывізіі.

Вызваляючы ад ворага Быхаўскую зямлю, савецкія воіны не шкадавалі ні сіл, ні жыцця. Пад Смаліцай і Красніцай, Лудчыцамі і Янавам, Прыбарам і Ніканавічамі, Тошчыцай і Быхавам прадэманстравалі яны сапраўдныя ўзоры мужнасці і гераізму (больш падрабязна глядзі ў артыку­лах «Вызваленне», «Яны вызвалялі Быхаўшчыну» і інш.). Адзінацнаці з іх, самым адважным сынам розных народаў СССР, было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Вось іх імёны: Іван Андрэевіч Барысевіч, Пётр Дзмiтрыевіч Вінічэнка, Пётр Аляксеевіч Данілаў, Сундуткалі Іскаліеў, Барыс Яўгенавіч Каваленка, Сідар Захаравіч Кульбашны, Уладзімір Кірылавіч Мартынаў, Галакціён Самсонавіч Размадзе, Мухітдзін Умурдзінаў, Яфім Барысавіч Фрадкоў, Гулям Якубаў. Каля, 7 тысяч савецкіх воінаў назаўсёды засталіся ляжаць у Быхаўскай зямлі, аддаўшы за яе свабоду і незалежнасць самае дарагое — сваё жыццё. Пацвярджэнне таму — шматлікія помнікі і абеліскі, якія ўзвышаюцца на Быхаўшчыне як сімвалы вечнай памяці аб іх высокім подзвігу. Але ёсць у Быхаўскім раёне месца асаблівае, святое — Лудчыцкая вышыня — Вышыня Герояў, як назваў яе народ. 3 зімы да канца чэрвеня 1944 г. не сціхалі баі на подступах да вышыні і на самой вышыні 150,9 — так была пазначана на штабных картах вышыня каля Лудчыц. У лістападзе 1943 г. на подступах да вышыні ў баі каля в. Сялец-Халапееў камандзір мінамётнай роты лейтенант П. Дз. Вінічэнка ў крытычны момант бою, калі скончыліся міны, павёў роту ў рукапашную. Вораг быў адкінуты, але П. Дз. Вінічэнка загінуў. Камандзір стралковай роты капітін Г. С. Размадзе вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, а ў баі за станцыю Тошчыца 23.2.1944 г.са сваёй ротай адбіў 5 кантратак ворага, сам быў тройчы паранены, але поля бою не пакінуў. У гэты ж час маёр Б. Я. Каваленка на чале асобнага лыжнага батальёна непрыкметна пераправіўся цераз Дняпро, наладзіў сувязь з партызанамі і нечаканым ударам разграміў гарнізон на станцыі Тошчыца. На подступах да вышыні: 150,9 камандзір гарматы старшы сяржант I. A. Барысевіч 22 лютага быў паранены, адзін з усяго разліку застаўся жывым, падбіў 2 танкі, а трэці прымусіў адступіць. 23.2.1944 г. яго аднапалчанін камандзір гарматы той жа 3-й батарэі 971-га артпалка старшы сяржант Я. Б. Фрадкоў адзін з першых пераправіўся цераз Дняпро і вызначыўся ў баі на плацдарме ў раёне вышыні 150,9. У час Беларускай наступальнай аперацыі 24 чэрвеня 1944 г. на долю 556-га стралковага палка (камандзір падпалкоўнік П. В. Качур) 169-й дывізіі 3-й арміі выпала асаблівая задача: стварыць моцны перадавы атрад і правесці разведку боем у напрамку Лудчыцы — Быхаў, захапіць мост цераз Дняпро. Дзеянні гэтага атрада павінны былі скаваць як мага болей сіл ворага і тым самым адцягнуць яго ад галоўнай групоўкі 1-га Беларускага фронту. Адным словам, патрэбна было штурмам авалодаць вышынёй 150,9 і любой цаной утрымаць яе. Таму што яна ўкліньвалася ў нашу абарону і была тут самым умацаваным пунктам праціўніка. Фа­шысты не давалі чырвонаармейцам узняць галаву. Хоць і дарагой цаной, але вышыня была ўзята і ўтрымана. Баявое задание было выканана, а трое воінаў — аўтаматчык радавы Сундуткалі Іскаліеў і камандзіры стралковых рот старшы лейтэнант У. К. Мартынаў і капітан Гулям Якубаў пасмяротна былі ўдастоены звания Ге­роя Савецкага Саюза. Зараз на Лудчыцкай вышыні створаны Мемарыял воінскай славы (больш падрабязна глядзі ў артыкуле «Вышыня Ге­рояў»).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў радах Чырвонай Арміі і ў тыле ворага мужна змагаліся тысячы быхаўчан. На заходняй граніцы нашай краіны і на подступах да яе сталіцы — Масквы, пад Сталінградам і Курскам, на роднай сваёй быхаўскай зямлі, у Польшчы і Берліне — усюды змагаліся яны з ненавісным ворагам мужна і самааддана. 11 ураджэнцам раёна было прысвое­на высокае званне Героя Савецкага Саюза. Яго былі ўдастоены: Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка, лётчык, камандзір звяна знішчальнай авіяцыі; Канстанцін Іванавіч Арлоўскі, камандзір танкавага батальёна; Леанід Сямёнавіч Данілюк, камандзір самаходнага артпалка; Сцяпан Акімавіч Красоўскі, маршал авіяцыі; Георгій Мяфодзьевіч Надтачэеў, адважны лётчык-штурмавік; Арцём Іванавіч Салодышаў, камандзір стралковага аддзялення; Гемел Міхайлавіч Станкевіч, камандзір танкавага ўзвода; Фёдар Фёдаравіч Раўчакоў, камандзір стралковай роты; Фядос Арцёмавіч Смалячкоў, адважны снайпер; Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў, камандзір інжынернай роты; Васіль Іванавіч Цямчук, храбры артылерыст. Поўнымі кавалерамі ордэна Славы сталі Мікіта Іосіфавіч Перавознікаў, памочнік камандзіра стралковага ўзвода, і Мікалай Рыгоравіч Бяляеў, камандзір мінамётнага разліку (глядзі адпаведныя артыкулы).

Гады «гаспадарання» нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беларускай зямлі прынеслі незлічоныя страты і пакуты нашаму народу. У выніку карных аперацый, бамбёжак былі знішчаны мірныя жыхары, згарэлі жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, культурныя ўстановы. У Быхаўскім раёне разам з жыхарамі былі спалены вёскі Крас­нiца, Студзёнка, Залатое Дно. Усяго за гады акупацыі было знішчана 9158 мірных жыхароў. На франтах вайны загінула каля 3 тысяч ураджэнцаў Быхаўшчыны. У фашысцкае рабства было вывезена 1889 чалавек, у асноўным моладзь. Было разбурана і спалена 8301 жылы дом, 3 машынна-трактарныя станцыі, 8900 калгасных пабудоў, 6500 хлявоў, 2952 свірны, 83 школы, 22 хаты-чытальні, 15 клубаў. Былі ператвораны ў руіны Ветранскі шклозавод, Быхаўскі ацэтонава-бутылавы завод, Грудзінаўскі спіртзавод, поўнасцю былі знішчаны ўсе прадпрыемствы прамысловай кааперацыі, грамадскага харчавання, гандлю. У грашовым выражэнні матэрыяльныя страты, нанесеныя раёну, склалі 656 074 тыс. рублёў. Раённая газета «Сацыялістычная перамога» 11 ліпеня 1944 г. ў карэспандэнцыі «Паднімем з руін наш родны Быхаў» пісала: «Фашысцкія разбуральнікі зруйнавалі і спалілі самае каштоўнае, што было ў нашым горадзе. Электрастанцыю, тры сярэднія школы, два будынкі ясляў, кінатэатр, клуб, аптэку, усе магазіны, лесапільны завод, буйную майстэрню металістаў, маслазавод і рад іншых прадпрыемстваў і ўстаноў фашысцкія варвары ператварылі ў руіны і папялішчы.

Самы цэнтр любімага горада з лепшымі збудаваннямі быў разбураны і спалены. Больш тысячы сем'яў засталіся без жылля.

Перад тым, як уцячы з Быхава, атрад разбуральнікаў думаў зруйнаваць ушчэнт увесь горад і не пакінуць ніводнага будынка. Але свае злачынныя планы ажыццявіць да канца гітлераўцы не змаглі. Пад ударамі Чырвонай Арміі яны вымушаны былі адкаціцца далека назад».

Савецкі народ выйшаў пераможцам у самай цяжкай з войнаў, адстаяў заваёвы Кастрычніка, сваю свабоду і незалежнасць. Нягледзячы на цяжкія людскія і матэрыяльныя страты, наш народ выйшаў з гэтай вайны моцны духам, яшчэ больш згуртаваны, поўны жадання хутчэй узняць з руін сваю любімую Радзіму.

Г. Е. Барысаў, А. Л. Манаенкаў.

Так пачалася вайна






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных