ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Па старонках газеты «Маяк камуны» за 1937, 1939 гг.Студзеня ВАДЗІЦЕЛІ МАШЫН 1936 год багаты не толькі пад'ёмам ураджайнасці калгасных палёў, але і ростам новых лю-дзей — стаханаўцаў сацыялістычнага земляробства. Асабліва развіт стаханаўскі pyx па МТС імя Молатава. Вось трактарыст-стаханавец Бубноў Трафім. За сезон палявых трактарных работ узараў 693 га замест нормы ў 300 га. Ён выпрацаваў 460 працадней, на якія атрымае 1362 кг зернавых, 1127 рублёў 98 капеек грашыма і інш. Такі вынік яго работы за 1936 год... Па МТС імя Молатава было разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва не толькі паміж асобнымі трактарыстамі, але і паміж трактарнымі брыгадамі. Першынство ў гэтым спаборніцтве заваявала брыгада № 5, брыгадзірам якой працуе тав. Сафонаў. Тры гады ён працуе на гэтай рабоце і заўсёды меў добрыя поспехі. У гэтым годзе яго брыгадзе быў даведзен план 900 га на тры трактары. Напружана і чэсна працавалі яны ўвесь летні перыяд і да канца сезона трактарных работ узаралі сваімі сталёвымі коньмі 2206 га, што складае 245 % нормы і сэканомілі гаручага 1062 кг. Да ліку перадавых адносяцца яшчэ трактарысты-стаханаўцы Падголін Васіль, Лашкоў Яфім, Белавусаў Васіль Восіпавіч. Іх метад працы з'яўляецца часткай таго вялікага выдатнага стаханаўскага руху, які ахапіў самыя аддаленыя куткі нашай неабдымнай радзімы. Ігнацьеу. Студзеня РАДАСНA ЖЫЦЬ На месцы быўшай царквы зараз пабудавана 7-гадовая школа. У гэтай школе навучаецца 380 дзяцей калгаснікаў. Пры царызме вёска Следзюкі была самай адсталай вёскай. Не было тут пісьменных. Сялянскія дзеці не ведалі, што такое школа, як гэта можна на ўмоўных знаках гаварыць, пісаць і інш. Толькі пасля пралетарскай рэвалюцыі вёска Следзюкі пачала працвітаць. Зараз дзецям працоўных прадстаўляюцца шырокія правы на вучобу. Весела і культурна сталі жыць дзеці. Баварэнка Д. Студзеня 8 студзеня 1937 года 61 шматсямейная жанчына Быхаўскага раёна атрымала 122 тысячы рублёў на выхаванне сваіх дзяцей. Радасныя, шчаслівыя маці ад усяго сэрца дзякавалі партыі, ураду за клопаты аб шматсямейных і іх дзецях. 3 атрыманых грошай жанчыны ўнеслі ў фонд дапамогі жанчынам і дзецям працоўных Іспаніі 123 рублі і ў адказ фашысцкім піратам, якія патапілі наш цеплаход «Камсамол», унеслі 300 рублёў для пабудовы новых цеплаходаў. * * * У Быхаве адбыўся першы раённы шашачны турнір, у якім удзельнічала 40 чалавек. Першае месца ў турніры заняла Міхасёва Соня, калгасніца калгаса «Перамога» Гарадзецкага сельсавета. Другое месца занялі Мінчэнкава П. (калгас «Перамога» Гарадзецкага сельсавета), Голубеў Фёдар (калгас «17 Акцябр» Кучынскага сельсавета). Трэцяе месца заняў Пахомаў (калгас «Перамога» Гарадзецкага сельсавета), Науменка Надзя (калгас «Пераможац» Лудчыцкага сельсавета). Лепшыя шашысты прэміраваны. Студзеня Культурна і весела праводзяць свой вольны час калгаснікі калгаса «Другая пяцігодка» Клятнянскага сельсавета. Яны пасля работы збіраюцца ў калгасны клуб, чытаюць газеты, гуляюць у шашкі, шахматы, даміно, на більярдзе. Спяваюць песні і танцуюць пад вясёлыя гукі баяна. * * * Дзе культурна і весела правесці вольны час, задумваюцца калгаснікі калгаса «Майское утро» Н.-Тошчыцкага сельсавета. У калгасе ёсць дом сацкультуры, але старшыня калгаса Каралёў заняў яго пад амбар. Калгаснікам няма куды сабрацца, пачытаць газеты, кніжкі. Бібліятэка, якую закупілі за калгасныя грошы, не працуе, і кніжак з яе ніхто не чытае, таму што іх нікому не выдаюць. Калгаснікі патрабуюць ад праўлення калгаса, каб яно ў хуткім часе стварыла ўмовы для культурнага адпачынку. * * * 7 студзеня 1937 г. ў Мінску адкрылася 1-я Усебеларуская нарада жанчын-трактарыстак. На ёй былі і прадстаўніцы з Быхаўшчыны. 15 студзеня газета змясціла пад агульнай рубрыкай «Гавораць удзельнікі Усебеларускай нарады трактарыстак-стаханавак, трактарысткі МТС імя Молатава» іх расказы.
ЛЮБІМАЯ РАБОТА Працаваць на якой-небудзь машыне я марыла яшчэ з самых малых год. I вось мае мары збыліся. Я скончыла курсы і працую трактарысткай. На рабоце сябе апраўдваю. Работа на трактары з'яўляецца любімай маёй работай. Я, як дэлегатка нарады, буду ў гэтым годзе паказваць яшчэ лепшыя абразцы работы. Узару за сезон 600 гектараў. Тумакова. МАЯ РАДАСЦЬ У г. Мінску я была першы раз. I за час нарады многа чаго бачыла ў сталіцы квітнеючай ардэнаноснай Беларусі. Прынялі нас у Мінску як дарагіх гасцей. Пасля пасяджэнняў нарады мы былі на экскурсіі. Наведалі дом Чырвонай Арміі, Палац піянераў, канфетную фабрыку «Камунарка», былі ў тэатры. Зараз пасля нарады я буду працаваць з утроенай энергіяй. Усе дэталі трактара ведаю добра. Дзякуючы добраму догляду трактара і яго асваення ў мяне ўвесь час добра працаваў трактар, не было паломак і псаванняў. У гэтым годзе даб'юся яшчэ лепшых вынікаў у сваей рабоце. Галынская А. ГOHAP I СЛАВА У мінулым годзе я скончыла курсы трактарыстак на выдатна. Працаваўшы ў мінулым сезоне на трактары, я перавыконвала норму выпрацоўкі. Пры норме 3 гектары ўзорвала па 5,5 гектара. На нарадзе мела шчасце выступіць і расказаць аб сваёй рабоце і ўзяла абавязак за сезон будучага года ўзараць 600 гектараў. Узяты абавязак выканаю з гонарам. Стралкоўская Вольга. Сакавіка Пры райкоме «Чырвонага крыжа» былі арганізаваны гурткі жанчын-рабочых, служачых і хатніх гаспадынь горада па вывучэнню справы санітарнай абароны, 8 сакавіка 65 жанчын атрымалі значкі ГСО. 30 жанчын-калгасніц, якія займаюцца на курсах ясельных работнікаў, таксама рыхтуюцца да здачы нормы на значок санітарнай абароны. * * * Пры райза арганізаваны курсы па падрыхтоўцы калгасных садаводаў-агароднікаў. На курсах вучацца 28 чалавек. Сакавіка У вёсцы Баркалабава Баркалабаўскага сельсавета пабудавана і адчынена новая хата-радзільня. Сакавіка Калгаснікі калгаса «Баявы шлях» Клятнянскага сельсавета вывучаюць Канстытуцыю БССР. Па вывучэнню Канстытуцыі створаны чатыры гурткі (па брыгадах), якімі кіруюць настаўнікі-камсамольцы. Сакавіка У горадзе Быхаве распачата будаўніцтва новага дзетсада. На гэту справу адпушчана 65 тысяч рублёў. Дзетсадам будзе ахоплена 60 дзяцей рабочых і служачых горада. Ліпеня ШТО ЁСЦЬ У 1937 годзе ў Быхаўскім раёне ёсць: ацэтонавы завод, які мае ўсесаюзнае значэнне; занава рэканструяваны шклозавод, вінзавод і лесазавод; 3 торфазаводы, цагельны завод; арцелі: «Металіст», швейная, сапожная, карзіначная, квасная, мелавая, смалакурня; электрастанцыя; 2 машына-трактарныя станцыі, 145 калгасаў, 2 саўгасы, 4 бальніцы, 9 амбулаторый, 4 урачэбныя пункты, 6 фельчарскіх пунктаў, дзеткансультацыя, рэнтгенаўскі кабінет, 5 аптэк, 11 урачоў, 19 фельчараў, 13 акушэрак, 24 медсястры, 10 фельчарыц, 75 пачатковых школ, 27 НСШ, 2 ПСШ, 14 800 вучняў, 476 настаўнікаў і інш. СУВЯЗЬ РАНЕЙ I ЗАРАЗ Да Вялікай пралетарскай рэвалюцыі ў Быхаўскім раёне працоўнае сялянства амаль не атрымоўвала журналаў і газет. Аб гэтым гавораць наступныя лічбы: на ўвесь горад і раён атрымоўвалі ўсяго 20—25 газет і 4—10 журналаў у дзень. Гэту літаратуру большасць атрымоўвалі ў горадзе, а некалькі экземпляраў, якія прыпадалі на раён, яны аддаваліся папам і ксяндзам... Зараз у райаддзеле сувязі атрымоўваецца і адпраўляецца для працоўных мае Быхаўшчыны 13 тысяч перыядычных выданняў газет і журналаў, што складае ў сярэднім па адной газеце на кожны двор. У 1920 годзе было толькі адно паштовае аддзяленне ў адным толькі Быхаве. У сучасны мо-мант па нашаму раёну адкрываюцца і прыступаюць к рабоце 10 новых паштовых аддзяленняў сувязі. У 1920 годзе па раёну мелася 92 кіламетры ліній, 769 км правадоў і тэлефонных апаратаў 0; па гораду Быхаву ліній 5 км, правадоў 15 км, тэлефонных апаратаў 15 штук. У 1937 годзе маецца ліній па раёну 345 км, правадоў 2089 км і тэлефонных апаратаў 51 шт. Па гораду Быхаву ліній 9,5 км, правадоў 146 км і тэлефонных апаратаў 170 штук... У сучасны момант на тэрыторыі Быхаўскага раёна маецца дзесяткі эфірных радыёўстановак. У нас ёсць больш як 700 радыёточак. У нас ёсць свае лепшыя працаўнікі-сувязісты, калгасныя пісьманосцы (Вузнікі — Курбацкі; тэлефаністкі — Кільчыцкая і другія), якія аддана работаюць і змагаюцца за чоткую і культурную сувязь у раёне. Нач. раённага аддзела сувязі Лебедзеў. ВОСЬ КІМ ЯНЫ СТАЛІ ПРЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЗЕ ...Свабодны беларускі народ вылучыў са сваіх нетраў таленавіцейшых арганізатараў, кіраўнікоў, работнікаў сацыялістычнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У адным толькі Быхаўскім раёне з сем'яў, раней прыгнечаных і бяспраўных, выраслі выдат-нейшыя людзі: урачы, прафесары, камандзіры Чырвонай Арміі, артысты, інжынеры і г. д. У калгасніка калгаса «Рэвалюцыя» Быхаўскага гарсавета Карыцкага Рамана маецца 7 дзяцей. Большасць з іх скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы, з'яўляюцца савецкімі спецыялістамі. Старэйшы сын Іосіф працуе галоўным ваенным ветурачом у Ленінградзе. Ганна — урач-гінеколаг, працуе ў горадзе Саратаве. Даша працуе ўрачом-хірургам у Ленінградзе. Уладзімір — санурач, працуе ў горадзе Остраў. Грыгорый — перайшоў на трэці курс сельскагаспадарчага інстытута, камсамолец. Ён увесь час вучыцца толькі на «выдатна». Ліда — заатэхнік. I самая малодшая дачка Елена вучыцца ў медтэхнікуме. Усе дзеці Карыцкага спакойны за сваё будучае, яны атрымалі выдатную пуцёўку ў жыццё. Быўшы беспрытульны Кузьмін Павел (горад Быхаў) скончыў авіяшколу, зараз з'яўляецца лётчыкам. Капусценка Іван (Быхаў) сірата — студэнт хімфака... Вось Мельнікаў Віктар, сын селяніна-бедняка з вёскі Баркалабава — працуе эканамістам. Каршуноў Пётр, сын бедняка з вёскі Баркалабава — журналіст. Кульманаў Сямён, з гэтай жа вёскі, сын рабочага, скончыў Камуністычны ўніверсітэт народаў Усходу. Зараз працуе ў паўпрэдстве ў Манголіі. Мельнікаў Фёдар, сын селяніна-бедняка з вёскі Гарадзец Гарадзецкага сельсавета — прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Хуцкі Леанід (горад Быхаў) сын рабочага — артыст дзяржтэатра. Многа яшчэ можна было б пералічыць вырасшых і растучых савецкіх беларускіх кадраў з Быхаўскага раёна, якіх пры капіталістычным ладзе немінуча сустрэла б цемра і некультур'е... Люба Чарнова. Г. Кастрычніка Быхаўскі райкультмаг прыступіў да ўкамплектавання бібліятэчкі для працоўных Заходняй Беларусі і Украіны. У склад бібліятэчкі ўжо падабрана звыш 600 кніг, куды ўваходзяць Канстытуцыя СССР і БССР — 300 экземпляраў, кнігі «Савецкая Беларусь» — 120 штук, звыш 50 кніг народнага пісьменніка Якуба Коласа і іншыя. Гэтымі днямі падборка кніг для працоўных Заходняй Беларусі заканчваецца і літаратура будзе накіравана па прызначэнню. Таксама распачалі падборку кніг для школ Заходняй Беларусі педкабінет і бібліятэка райкома саюза пачатковых і сярэдніх школ, а таксама 1-я сярэдняя Быхаўская школа. Свірыд. Лістапада АВАЛОДВАЮЦЬ НОВЫМ МЕТАДАМ РАБОТЫ Шырокі размах набыло сацыялістычнае спаборніцтва сярод рабочых шклозавода «Ільіч». Перайшоўшы з 1-га лістапада на новы метад выдування шклопасуды пры дапамозе трубак-самадувак, майстры- шкладувы паспяхова авалодваюць гэтым складаным працэсам работы. Прымяняючы механізаваны працэс, майстры-шкладувы таварышы Свінціцкі, Стукачоў, Барысевіч, Сяброўскі і другія дзённыя заданні перавыконваюць на 15—20 працэнтаў. 3 увядзеннем трубак-самадувак зараз могуць выдуваць шклопасуду і жанчыны. Для гэтай работы ў якасці вучаніц шкладуваў вылучана 4 жанчыны з ліку чорнарабочых.. А. Цароў. Снежня
НОВАЯ ВЁСКА, НОВЫЯ ЛЮДЗІ
Калісьці ў вёсцы Студзёнкі жыў пан Славінскі, які ў сваім карыстанні трымаў некалькі фальваркаў з прыгоннымі сялянамі. Пазней гэта зямля перайшла пад уладанне пана Гартынскага. На яго зямлі ад цямна да цямна гнулі свае спіны працоўныя сяляне. На былых панскіх землях у 1930 годзе арганізаваўся калгас «Заветы Ільіча». 1014 гектараў зямлі замацавана за калгасам навечна. За кароткі час вёска Студзёнка змяніла сваё аблічча. Калгас мае ўзорную малочна-таварную ферму, якая налічвае 107 галоў буйной рагатай жывёлы, аўцагадоўчую і свінагадоўчую фермы. Пабудаваны кароўнік, цялятнік, два амбары, млын, кузня і школа. Ліквідавана непісьменнасць калгаснікаў. Вёска Студзёнка дала краіне двух інжынераў, 5 медыцынскіх работнікаў, 9 настаўнікаў, 7 камандзіраў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, 4 трактарыстаў і другіх работнікаў сельскай гаспадаркі. У сям'і калгасніка Кузькова Рыгора адзін сын лётчык, другі настаўнік, трэці дарожны майстар, чацвёрты вучыцца ў дзесяцігодцы. Дзеці калгасніка Сазоненкі Паўла таксама вучацца. Дачка ў гэтым годзе канчае медыцынскі інстытут, сын працуе настаўнікам. Другі сын аграном і чацвёрты навучаецца ў сярэдняй школе. Калгас вырасціў знатных людей сацыялістычнай працы. Радавая калгасніца Суклета Сілкаўна Яўменава зараз вылучана загадчыцай малочна-таварнай фермы калгаса, абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Саюза ССР. Былы радавы калгаснік Яроменка Андрэй вылучан старшынёй калгаса і за добрую пастаноўку работы ў калгасе прэміраван Наркамземам. Лепшыя наватары сацыялістычнай працы Яўменаў Іван, Шыблоўскі, Яроменка, Пестуноў і рад другіх у гэтым годзе ўзначальвалі барацьбу за атрыманне сталінскага ўраджаю. Павялічыўся даход калгаса і значна павялічылася каштоўнасць працадня. В. Апенка.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|