ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
МАКСІМ СЯМЁНАВІЧ СІВАГРАКАЎМ. С. Сівагракаў нарадзіўся ў 1898 г. ў в. Вузніца (цяпер Чырвоная Слабада) Быхаўскага р-на. 3 1918 г. ў Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску, быў сакратаром сельсавета. У 1929 г. арганізаваў і ўзначаліў калгас «Новы свет». Гаспадарка па тым часе дабілася добрых паказчыкаў. Хутка М. С. Сівагракава прызначылі загадчыкам будаўнічай канторы райкалгассаюза, потым дырэктарам саўгаса «Ударнік». На пачатак 1934 г. склалася цяжкае становішча ў калгасе «Рэвалюцыя». Як вопытнага кіраўніка райком партыі рэкамендаваў М. С. Сівагракава старшынёй. 11 лютага 1935 г. М. С. Сівагракаў прадстаўляў землякоў на 2-м Усесаюзным з'ездзе калгаснікаў, дзе быў выбраны ў камісію па выпрацоўцы Прыкладнага статута сельскагаспадарчай арцелі, выступаў на адным з пасяджэнняў. Натхнёны рашэннямі з'езда, з яшчэ болышай энергіяй узяўся за работу. Неўзабаве калгас «Рэвалюцыя» стаў адным з лепшых у вобласці, да яго далучылі землі калгаса «Шлях Леніна». Клопатаў прыбавілася, але справы ладзіліся. Добрага гаспадара-старшыню хутка перавялі дырэктарам МТС, потым намеснікам загадчыка райземаддзела, старшынёй планавай камісіі, загадчыкам райземаддзела. 3 цягам часу справы ў калгасе «Рэвалюцыя» пагоршыліся. Забілі трывогу вяскоўцы, сталі прасіць назад былога старшыню. Многа бяссонных пачэй правёў М. С. Сівагракаў, каб выправіць становішча... Мірныя, стваральныя планы пераблытала вайна. На плечы ляглі клопаты па эвакуацыі калгаснай маёмасці, жывёлы. Напярздадні акупацыі раёна нямсцка-фашысцкімі захопнікамі Максім Сямёнавіч пайшоў на фронт. Змагаўся на Украіне. Трапіў у акружэнне. Перайсці лінію фронту не ўдалося. І ён прабіраўся на Быхаўшчыну. Вясной 1942 г. уступіў у партызанскую групу Стратона Мардашкіна. Быў камандзірам разведкі, пасля палітруком роты партызанскага атрада «За Радзіму», камісарам дыверсійна-разведвальнай групы. Пасля вайны аднаўляў разбураную гаспадарку. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр 24.7.1964 г.
Раёнка паведамляла… Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|