Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў дэпутата ВярхоўнагаСавета СССР Іванова




Сам я з сям'і чыгуначніка. У юнацкія гады таксама працаваў на чыгунцы. Пасля вучыўся на настаўніка, быў інспектарам рана, з 1933 г.стаў дырэктарам Чырвонаасавецкай няпоўнай ся­рэдняй школы. Некаторы час быў адзіным членам партыі ў Чырвонаасавецкім сельсавеце. Праца­ваць было цяжка. Сельсавет адсталы, не давалі спакою кулакі і іх памагатыя. Бандытамі праз акно ў сваім доме быў забіты лепшы актывіст сельсавета старшыня калгаса тав. Башарымаў. Даводзілася весці масава-палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва. Хутка наш сельсавет выйшаў у перадавыя, атрымаў абласны пераходны Чырвоны Сцяг.

12 снежня 1937 года ў краіне прайшлі першыя выбары ў Вярхоўны Савет СССР. Быць дэпутатам пашчасціла і мне. Усхваляваны і радасны ехаў я ўпершыню ў Маскву на 1-ю сесію Вярхоўнага Савета СССР. Адкрыў сесію старэйшы дэпутат, вучоны Аляксей Мікалаевіч Бах...

Назаўсёды засталіся ў памяці і дні работы 10-й і 11-й сесій Вярхоўнага Савета СССР у час Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутатамі былі ўхвалены дзяржаўныя бюджэты краіны, накіраваныя на поўнае забеспячэнне фінансавымі рэсурсамі патрэб фронту, на аднаўленне разбуранай фашыс­тамі народнай гаспадаркі вызваленых раёнаў.

Пасля вызвалення Беларусі ЦК КП(б)Б і СМ БССР накіравалі мяне ў Быхаўскі раён для аказання дапамогі насельніцтву. Мне давялося пабываць у Чырвонаасавецкім сельсавеце праз некалькі дзён пасля яго вызвалення. Жахлівая карціна адкрылася вачам: школа, якую будавалі калгаснікі, спалена, разбураны калгасы, знішчана іх маёмасць. У вёсцы Давыдавічы ў першыя дні акупацыі фашысты расстралялі старшыню калга­са «Новае жыццё» Марка Левага і яго сям'ю. Вёску Гарадзец акупанты знішчылі цалкам, у тым ліку і прыгожую школу, адну з лепшых у раёне, закатавалі многіх яе жыхароў.

12-я сесія Вярхоўнага Савета СССР запомнілася асабліва. Пасля яе 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы адбыўся Парад Перамогі. На ім прысутнічалі ўсе дэпутаты. Такое не забываецца.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных