ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
БЫХАЎСКІ РАЁН У ПАЧАТКУ 30-Х ГАДОЎУ 1933г. ў выдавецтве Беларускай акадэміі навук выйшаў эканамічны даведнік «Усе раёны БССР», дзе прыводзяцца статыстычныя звесткіі па Быхаўскім раёне. На 1.10.1931г. ў раёне 30 сельсаветаў, насельніцтва складае 98597 чалавек, нацыянальны склад Яго (у%) такі: беларусаў 96,54, яўрэяў 1,25, палякаў 0,17, рускіх 0,42, латышоў 0,77, іншых 0,84. У 1932г. існавала 21 дзяржаўнае і 45 кааператыўных, а ўсяго 66 прамысловых прад прыемстваў, 13 з іх мелі рухавікі. Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі раёна былі: торфаарцель у в.Перакладавічы (46рабочых), торфазаводы «Чырвоная Беларусь», «Ленінскі шлях», «Бохань» (усяго 549 рабочых), арцель «Металіст» (83рабочых), арцель «Трудсмала-кура» (61рабочы), цагельна-бетонная арцель у Быхаве (50рабочых), швейная арцель «Маяк Камуны» (23рабочых), лесазаводы імя Калініна і «Чырвоны партызан» (усяго141рабочы), абутковая арцель «Чырвоны кустар» (41рабочы), арцель «Чырвоны карзіначнік» (33рабочых), шклозавод «Ільіч» (450рабочых), швейная арцель «Аб'яднанне» (38рабочых). Спажывецкая кааперацыя мае 23 сельпо з гандлёвай сеткай 79 адзінак (22922 пайшчыкі). Тэрыторыю раёна займаюць 8596 га балот. Сельская гаспадарка спецыялізуецца ў жывёла-гадоўча-бульбяным напрамку. У раёне 6 саўгасаў: «ЧырвоныМаяк» — са свінагадоўчым напрам-кам, з плошчай сенапахаці 856 га і 102 рабочымі; «Лудчыцы» — са свінагадоўчым напрамкам, 702,6 га сенапахаці, 55 рабочых, «Грудзінаўка» — малочнага кірунку, 657,7 га сенапахаці. 140 рабочых; «Ударнік» — садова-гароднінны. 250 га сенапахаці, 46 рабочых; «Вароніна» — лугаводны, 2300 га сенапахаці, 76 рабочых; «Чачэвічы» — насенны, з плошчай 1976 га. У раёне ёсць 15394 гаспадаркі, з іх на 1.1.1933г. калектывізавана 4917, што складае 31,9%.Усяго ў раёне 132 калгасы,якія паплошчы сенапа-хаці займаюць 27,4%. У калгасах 30 ферм буйной рагатай жывёлы з агульным пагалоўем на 10.9.1932г. 3473,19 малочнатаварных ферм (2234 каровы на 10.9.1932г.), 22 цялятнікі (1410 галоў на1.10.1932г.), 4 конефермы (173 кані на 1.10.1932г.). У калгасах ёсць таксама складаныя сельскагаспадарчыя машыны: 87сенакасілак, 109 жняярак, 32 бульбакапалкі, 7 трактароў, 89 конных грабель, 8 снопавязалак, 153 радковыя сеялкі, 6 складаных малатарняў. Пасяўная плошча раёна ў 1932 г. складала 75 936 га, у т. л. пад збожжавымі было занята ■69,3 %, бульбай 18,5, тэхнічнымі культурамі 5,4, палявымі травамі 4,3 %. У 1932 г. нарыхтавана 241 т ільновалакна, 322 т ільнасемя, 40 т пянькі, 29 т канапель, 1245 т саломы. Сетка навучальных устаноў раёна: 1 тэхнікум будвуч, дзе навучаецца 80 студэнтаў; 97 чатырох-годак, дзе 232 настаўнікі і 10476 вучняў; 19 ШКМ, дзе 133 настаўнікі і 5320 вучняў: 2ФЗС, дзе 21 настаўнік і 318 вучняў. Партарганізацыя раёна складаецца з 44 ячэек у якіх 338 членаў КП(б)Б і 233кандыдаты ў члены партыі. Налічваецца 56 камсамольскіх ячэек, які яаб'ядноўваюць 1039 камсамольцаў. У раёне ёсць палітаддзел пры саўгасе «Чырвоны Маяк». Выдаецца раённая газета «Маяк камуны». Друкуецца па кн.: Усе раёны БССР. Мн., 1993. С. 262-265.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|