Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З дзеннікавых запісаў А Я. Слуцкага




Андрэй Яфімавіч Слуцкі нарадзіўся ў 1917 г. ў сяле Багадухаўка Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобласці. Скончыў педтэхнікум у г. Залатаноша. У 1938 г. прызваны ў Чырвонаю Армію. У 1940 г. дэмабілізаваўся і працаваў памочнікам бухгалтара ў саўгасе. 28 мая 1941 г. старшыну запаса А.Я. Слуцкага прызвалі на 45-сутачныя вайсковыя сборы ў 519-ы стралковы полк. Там ён быў прызначаны камандзірам санітарнага ўзвода 3-га батальёна. У нядзелю, 22 чэрвеня 1941 г., ён пойшоў у роту мінаметчыкаў другога батальёна наведаць роднага брата Міхаіла Яфрэмавіча, які служыў палітруком. Хутка пачуўчя сігнал баявой трывогі. Быў пастроены полк, і салдатам аб’явілі аб вераломным нападзе фашысцкай Германіі. Вечарам 28 чэрвеня першым парадкам полк рушыў з летніх лагераў. Атрымалі боепрыпасы і накіраваліся на фронт. Хутка полк прыбыў на Быхаўшчыну і заняў агнявыя пазіцыі ў раёне Хатоўня – Іскань. Воін вёў дзённікавыя запісы. Калі фашысты ўзялі ў палон кантужанага Слуцкага, у яго ўжо не было ў кішэнях нічога – фатаграфіі, дакументы, дзеннік Андрэй Яфімавіч закапаў пад куст бульбы. Іх потым знайшла настаўніца Марыя Якаўлеўна Дварэцкая і захавала да канца вайны. Пасля адаслала іх на радзіму воіна. Родны брат А.Я. Слуцкага палітрук роты Міхаіл Яфімавіч Слуцкі загінуў у тых цяжкіх баях за вёску Іскань. А андрэй Яфімавіч вярнуўся з вайны ў родную Багадухаўку. Працаваў бухгалтарам, потым сакратаром у мясцовай школе. Памёр у 1986 г.

…Занялі абарону на палях вёскі Іскань. Першы і другі батальёны размешчаны да самай Хатоўні. Цэлы дзень нічога не елі. На лінію абароны немагчыма дастаўляць харчаванне. У ноч на 20 ліпеня фашыст спрабаваў некалькі разоў атакаваць нас, але страціў многа забітымі і параненымі. Ёсць страты і у нас. Але мы не адступілі.

22 ліпеня 1941 года. Ноч прайшла добра, пакуль ва ўзводзе ўсе жывыя, некалькі лёгкараненых. Уранку немец зноў пайшоў у наступленне. Пачалася моцная артылерыйская падрыхтоўка. Няспынныя разрывы снарадаў і мін не давалі падняць галаву. Стаяў суцэльны дым і пыл. Карыстаючыся дымавой завесай, наш санузвод дзейнічаў на перадавой, выносілі параненых. Наша артылерыя ад Хатоўні сваім агнем штурмавала нямецкую лінію абароны.

23 ліпеня. З раніцы немцы пачалі артылерыйскі і мінамётны абстрэл. У адказ адкрывала агонь наша артылерыя.

Да поздняга вечара рабілі перавязкі, з поля бою прынеслі ў Іскань палітрука, пахавалі каля школы…

25 ліпеня 1941 года. Усю ноч вывозілі параненых, адпачыць давялося гадзіны паўтары. Ідзе дождж. З раніцы зацішша. Мы трымаемся, але лінія абароны перасуналася бліжэй да Іскані. Стральба ўзмацнілася. Вечарам падышло падмацаванне. Частка мясцовых, частка з Краснадарскага краю.

26 ліпеня. Субота. Начаваў наш санузвод у Іскані. Яшчэ не развіднела, як немцы пайшлі ў наступленне. Узвод накіроўваецца на перадавую. Тут сустрэл роднага брата Міхаіла, палітрука мінроты.

27 ліпеня. У вёсцы Іскань пажары. Становішча наша пагоршылася. У 2 гадзіны дня немцы пайшлі ў наступленне. У іх было больш людзей і тэхнікі. На левым і правым флангах немцы прарваліся. Пад прыкрыццем нашых гармат і мінамётаў адступаем на Журавічы.

На аўтамашынах, матацыклах немцы нарэшце ўварваліся ў Іскань. Але далей не прасунуліся ні на крок. Заняўшы акопы і траншэі нашых войск, устанавілі тут артылерыю. Вядуць агонь са сваіх гармат. Мы стаім насмерць…

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных