ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
З успамінаў Кандрата Іванавіча Мяркулава, былога начальніка артылерыі 771-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі.Раніцай 12 ліпеня 1941 г. наш полк займаў абарону каля в. Сярэдзіная Буда. Тут праціўнік высадзіў дэсант. Для знішчэння яго былі кінуты першы батальён, кавалерыйскі эскадрон і палкавыя батарэі. Амаль увесь дэсант быў знішчаны, некалькі фашыстаў захапілі ў палон. Сярод іх асабліва запомніўся высокі рыжы яфрэйтар з закасанымі рукавамі. У яго планшэце ляжала карта, на якой стрэлкамі былі абазначаны маршруты на Маскву. Яфрэйтар на пытанні не адказваў, а толькі вадзіў па карце алоўкам у напрамку Масквы і крычаў: “Москаў капут!”, “Сталін капут!”. На досвітку наступнага дня полк з баямі выходзіў на рубеж Серадзінная Буда і Чырвоны Асавец. На гэтым участку завязаўся гарачы няроўны бой. Танкі праціўніка рваліся ўперад, а за імі на бронетранспарцёрах рухалася пяхота. Нашы артылерысты ўступілі ў адзінаборства з ворагам. Трапна стралялі байцы з дывізіёна Панамарова, батарэі Пахлябаева, Гарбушына, Цярэшчанкі, ствараючы магутную агнявую перашкоду праціўніку. Аднак вораг упарта паўтараў атаку за атакай. Нашы воіны праяўлялі цуды стойкасці, мужнасці і храбрасці. Пехацінцы з першай роты капітана Асадчага ў час танкавай атакі ўзбіраліся на танкі праціўніка, закрывалі плашч-палаткамі назіральныя шчыліны, аблівалі варожыя машыны гаручым і падпальвалі. У крытычны момант, калі быў забіты куляметчык, камандыр кулямётнай роты лейтэнант Паўлаў, які быў паранены ў галаву, лёг за кулямет. Трапным агнём ён адбіў атаку і з невялікай групай байцоў кінуйся ўперад і захапіў варожы бронетранспарцер з буйнакаліберным куляметам. Бой першага дня быў выіграны. Ледзь мінула ноч, як наша артылерыя і мінаметы адкрылі агонь па размяшчэнню праціўніка. Але і на нашы баявыя парадкі пасапаліся снарады і міны, а праз некалькі мінут на полі зноў паказаліся танкі, самаходкі і транспарцёры з пяхотай. Вораг сканцэнтраваў ўдар на нашым флангу. На вялікай скорасці на наш назіральны пункт імчаўся танк. Радавы Чайка са звязкай гранат кінуўся яму насустрач. Некалькі напружаных секунд – і мы ўбачылі, як танк падскочыў, апісаў круг і спыніўся. Дзве нашы гарматы адкрылі агонь і падпалілі яго. З люка выскачылі гітлераўцы. Сяржант Радзюк і радавы Савін растралялі іх з аўтаматаў. Надвячоркам пад прыкрыццём агню з усіх відаў зброі мы пачалі наступленне. Праціўнік пачаў адыходзіць. Асабліва паспяхова наступаў трэці батальён капітана Гарбунова. Праз гадзіну нашы падраздзяленні наблізіліся да в. Чырвоны Асавец. Адтуль выскачыла нямецкая легкавая аўтамашына. Каля яе ўзарвалася некалькі снарадаў, выпушчаных нашай палкавой батарэяй. Машына спынілася. Нашы разведчыкі кінуліся да яе і захапілі. Праз некалькі мінут камандзір узвода разведкі прынес некалькі скураных партфеляў, ў якіх знаходзіліся ваенныя паперы і стратэгічныя карты. Два дні полк вёў бой са значна пераўзыходзячымі сіламі гудэрыянскіх часцей. Знішчыўшы каля пяцідзесяці танкаў, самаходных гармат і транспарцёраў, каля двухсот салдат і афіцэраў, мы да зыходу другога дня занялі Чырвоны Асавец. А асобныя падраздзяленні выйшлі ў раён в. Сідаравічы і прасоўваліся да Дняпра. 624-ы стралковы полк, які наступаў справа, паступова авалодаў Будай. У Чырвоным Асаўцы мы з палітруком Навумавым звярнулі ўвагу на абгарэлы танк праціўніка. Недалека ад яго ляжаў абпалены чырвонаармеец. Ён загінуў, але ворага не прапусціў. Мы знялі каскі, аддаючы даніну ўдзячнасці яго подзвігу… Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|