ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Ы ПАРТЫЗАНСКІ ПОЛК КЛІЧАЎСКАЙ ВАГСфарміраваны 3 жніўня 1943 г. У канцы ліпеня 1942 г. з 208-га асобнага атрада імя I. В. Сталіна вылучана ініцыятыўная група на чале з А. С. Дзямідавым для арганізацыі 4-й роты. Група аб'яднала партызан мясцовай самаабароны вёсак Стаялы, Маркаўшчына Клічаўскага і Колбава, Галынка Кіраўскага раёнаў (пазней далучылася група партызан з 760-га атрада імя М. Беразоўскага). У красавіку 1943 г. 4-я рота разгорнута ў 15-ы партызанскі атрад. Дзейнічаў у Быхаўскім, Прапойскім, Чавускім, Кармянскім раёнах. Камандзір атрада Дзямідаў Аляксей Сяргеевіч (красавік — ліпень 1943). Камісар Ніжнік Іван Пракопавіч (красавік — ліпень 1943). Начальнік штаба Вішнеўскі Іван Іванавіч (красавік — ліпень 1943). У пачатку жніўня 1943 г. атрад паводле загаду ВАГ пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б разгорнуты ў 15-ы полк. У баях з карнікамі ў кастрычніку 1943 г. полк (760 чалавек) панёс вялікія страты. У снежні 1943 г. палку была перададзена група партызан 208-га палка імя I. В. Сталіна, у красавіку — маі 1944 г. ў яго ўвайшлі падраздзяленні Быхаўскай ВАГ, якія адсталі ад асноўных сіл у час злучэння іх з часцямі Чырвонай Арміі. Полк дзейнічаў самастойна ў Быхаўскім, Прапойскім раёнах, у снежні 1943 г. падпарадкаваны Клічаўскай ВАГ. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. ў складзе 2 батальёнаў, 311 партызан. 3 іх членаў ВКП(б) 19, кандыдатаў у члены ВКП(б) 30, членаў ВЛКСМ 60, беспартыйных 202. Камандзір палка Дзямідаў Аляксандр Сяргеевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944). Камісар Ніжнік Іван Пракопавіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944). Начальнікі штаба Вішнеўскі Іван Іванавіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Віліткевіч Пётр Антонавіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944). 1-ы батальён арганізаваны 3 жніўня 1943 г. з асабовага складу 1-й стралковай і кулямётнай рот 15-га атрада. У баях з карнікамі ў кастрычніку 1943 г. панёс вялікія страты. У красавіку 1944 г. ўкамплектаваны партызанамі 15-га палка і зноў аформлены ў баявую адзінку. На 15 чэрвеня 1944 г. батальён налічваў 119 партызан. Камандзіры батальёна Пракапенка Мікалай Рыгоравіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Кастадыцкі Рыгор Аляксеевіч (май — чэрвень 1944). Камісар Шаміга Еўдакім Гапеевіч (жнівень — кастрычнік 1943). Начальнікі штаба Матусевіч Міхаіл Рыгоравіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Красноў Андрэй Дзянісавіч (чэрвень 1944). 2-і батальён створаны 3 жніўня 1943 г. з партызан 2-й і 3-й стралковых рот 15-га атрада. У баях з карнікамі панёс вялікія страты. У красавіку 1944 г. ўкамплектаваны партызанамі (153 чалавекі) з 425-га палка Быхаўскай ВАГ і зноў аформлены ў баявую адзінку. Камандзіры батальёна Шубадзёраў Антон Іванавіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Альховікаў Іван Лаўрэнцьевіч (красавік — чэрвень 1944). Камісары Каўшырка Ігнат Цімафеевіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Савін Фёдар Паўлавіч (красавік — чэрвень 1944). Начальнікі штаба Шубадзёраў Аляксей Сяргеевіч (жнівень — кастрычнік 1943, загінуў), Апосталаў Даніла Сямёнавіч (красавік — чэрвень 1944).
На шлях барацьбы Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|