ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў М. П. Куракіна, былога камандзіра 425-га партызанскага атрада, члена Быхаўскага падпольнага райкома партыі3-за лініі фронту ў Быхаўскі раён я прыбыў з групай таварышаў 15 кастрычніка 1941 г. Нашай задачай было ўстанавіць сувязь з адданымі Радзіме людзьмі, каб разам распаліць агонь партызанскай барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Людзі нас сустрэлі радасна, з надзеяй. Рызыкуючы сваім жыццём і жыццём блізкіх, на шлях барацьбы з моцным і каварным ворагам сталі сапраўдныя патрыёты Аляксандр Рудкоўскі і яго жонка Соф'я з в. Макранскія Хутары, Марыя Маліноўская з в. Людкоў, Трыфан Карпікаў, Акім Гарбачоў і Захар Краўчанка з в. Сарочына, Мікалай Караткевіч з в. Касічы, Настасся Хачкова з в. Глухі, Цімафей Зібераў і Іван Шындрык, жыхары в. Гарадзец наладзілі сустрэчу з настаўнікам, членам партыі з 1919 г. Мікалаем Носаравым, які знаходзіўся ў лесе з першых дзён акупацыі. Потым прыйшлі да нас з в. Гарадзец Фёдар Лукашоў, Трафім Міхасёў і акружэнец лейтэнант Носаў. Зброяй мы запасліся ў першыя ж дні прыбыцця ў Гарадзецкі лес. Іван Шындрык здабыў нават станковы кулямёт. Сувязному Зібераву ўдалося раздабыць радыёпрыёмнік. Мы рэгулярна пачалі прымаць зводкі Саўінфармбюро, перапісвалі іх і разам з нашымі заклікамі да насельніцтва распаўсюджвалі ў навакольных вёсках і ў Быхаве. Фашысты занепакоіліся. Здраднікі Радзімы амаль дакладна ўказалі ворагам месца нашай дыслакацыі. Ды не ўдалося ім знішчыць нашу групу. На пэўны час давялося змяніць стаянку, а ў красавіку 1942 г. зноў вярнуліся на ранейшую базу. Трымалі цесную сувязь з насельніцтвам, і ў гэтым была наша сіла. Разгром Глускага, Кіпяцкага і Лубяніцкага маслазаводаў, Касіцкага нарыхтоўчага пункта сельскагаспадарчых прадуктаў, паліцэйскіх участкаў у Гарадцы, Студзёнцы, Мокрым, Касічах і іншых вёсках — няпоўны пералік баявых дзеянняў нашага атрада. У распрацоўцы баявых аперацый і іх выкананні заўсёды самы актыўны ўдзел прымаў Ілья Яўменавіч Трылеснік, былы старшыня Студзёніцкага сельсавета, з якім мы разам прыйшлі з-за лініі фронту. Бой 14 ліпеня 1942 г. быў апошнім у жыцці партызана-камуніста. Кучынскі паліцэйскі гарнізон вырашана было знішчыць нашым атрадам і атрадам М. К. Марусава. Партызаны ноччу ўзялі вёску ў кальцо. Ілья Яўменавіч з групай партызан заняў пазіцыю паміж в. Кучын і шашэйнай дарогай. Не было сумнення, што ворагі будуць рвацца да шашы, каб выйсці з агнявога мяшка. Паліцаі жорстка супраціўляліся. У бой уступіла група Трылесніка, заціскаючы ворага ў клешчы. У схватцы партызаны не заўважылі, як адзін з паліцаяў схаваўся за пнём. I калі Ілья Яўменавіч падняўся ва ўвесь рост і з крыкам «Кідай зброю, рукі ўгору!» кінуўся на ворага, з-за пня пачалі страляць... Партызаны адпомсцілі за смерць смелага партызанскага важака, Кучынскі гарнізон быў разгромлены: 15 здраднікаў забіта, 28 паранена. На дапамогу паліцаям прыбыло падраздзяленне гітлераўцаў. Мясцовым жыхарам удалося пераканаць іх, што партызан у вёсцы не было, паліцэйскія самі ў п'яным выглядзе ўчынілі паміж сабой перастрэлку. Гітлераўцы, раззлаваўшыся на недысцыплінаванасць сваіх прыслужнікаў, расстралялі яшчэ дванаццаць паліцаяў. Маральнай сілай і падтрымкай партызан былі жыхары навакольных вёсак. Ад іх мы ведалі аб задумах ворага. Рызыкоўная і небяспечная работа патрабавала ад нашых людзей вялікай мужнасці. У 1942 г. арыштавалі ў в. Касічы Мікалая Караткевіча. Ён вытрымаў нечалавечыя катаванні, але аб месцы знаходжання партызан не сказаў ні слова. Загінулі таксама нашы сувязныя Вера Самалётава з в. Сядзіч, Ганна Бараноўская з в. Холстаў, Цімафей Зібераў і Іван Шындрык з в. Гарадзец, Ігнат Бараноўскі з в. Трасцівец і многія іншыя патрыёты. Гэтыя людзі выканалі свой грамадзянскі абавязак, ахвяравалі сваім жыццём у імя Перамогі.
Паўпрэды райкома Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Быхаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Ерафеевіч Падольцаў нарадзіўся ў 1897 г. ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Член КПСС з 1925 г. 3 1916 г. ў арміі, з 1918 г. працаваў у міліцыі, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела Гарадзецкага райвыканкома. 3 1925 г. на розных пасадах у сістэме спажыўкааперацыі, з 1934 г. ўпаўнаважаны Народнага камісарыята нарыхтовак па Быхаўскім раёне. 3 1940 г. С. Е. Падольцаў — другі сакратар Быхаўскага райкома КП(б)Б. Напярэдадні акупацыі гітлераўцамі Быхаўскага раёна быў пакінуты ў тыле для арганізацыі падпольнай работы і партызанскага руху разам з дырэктарам Кузькавіцкай МТС А. П. Тамілам. У ліпені 1941 г. на шклозаводзе «Ільіч» у в. Ветранка стварыў патрыятычную групу, якая ў жніўні 1941 г. выйшла ў Дабужскі лес і пачала свае баявыя дзеянні супраць фашысцкіх захопнікаў. Правёў работу па разгортванню партызанскага руху, арганізацыі падпольных партыйных камітэтаў. Разам з А. П. Тамілам дапамог камандаванню 3-й арміі выйсці з акружэння на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі. У 1942 г. пасля сканчэння спецшколы Цэнтральнага штаба партызанскага руху С. Е. Падольцаў і А. П. Таміла накіраваны ў Быхаўскі раён. Пры спробе пераправіцца на правы бераг Дняпра каля в. Янава трапілі на варожую засаду і загінулі. На месцы гібелі С. Е. Падольцава і А. П. Тамілы пастаўлены помнік. У гонар С. Е. Падольцава в. Сцяпанькава Быхаўскага раёна перайменавана ў Падольцава. Пра гібель паўпрэдаў райкома С. Е. Падольцава і яго вернага сябра А. П. Тамілу існуе некалькі версій. Адну з іх прапануем паводле ўспамінаў былога сакратара Быхаўскага падпольнага райкома партыі Ф. П. Падаляна. У пачатку ліпеня 1942 г. былы другі сакратар Быхаўскага райкома партыі і былы член райкома партыі дырэктар Кузькавіцкай МТС А. П. Таміла, якія па заданню ЦК КП(б)Б былі закінуты з савецкага тылу ў Быхаўскі раён, наважыліся пераправіцца на правы бераг Дняпра. Неабходна было ведаць і трымаць пад кантролем становішча і ў правабярэжнай частцы раёна. На супрацьлеглым беразе раскінуліся вёскі Тайманава, Янава. Сяргей Ерафеевіч добра ведаў многіх іх працаўнікоў яшчэ з даваеннага часу. Явачная кватэра знаходзілася непадалёку ад Дняпра. Пераправіўшыся на супрацьлеглы бераг, Падольцаў і яго сябар трапілі на засаду. «Жывым не здавацца!» — паспеў сказаць сакратар. «Я прыкрыю, адыходзь»,— адказаў яму Таміла. Беглі ў бок лесу, час ад часу залягаючы, каб выстраламі затрымаць пагоню. Сяргей Ерафеевіч кінуў гранату. У гэты момант яго моцна апякло, ён хацеў сказаць сябру, што паранены, ды не змог. Толькі ледзь прамовіў: «Бяжы!» Прагучаў выстрал з пісталета, у адказ — доўгая аўтаматная чарга... Паліцэйскія доўга здзекаваліся над целамі Падольцава і Тамілы. Потым на фурманцы павезлі загінуўшых у Быхаў. Там у двары ацэтонавага завода іх кінулі ў яму і закапалі...
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|