ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў М. А. Труснова,былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя Р. I. КатоўскагаУ ліпені 1941 г. пасля цяжкіх баёў частка нашай дывізіі на чале з камандзірам генерал-маёрам Маўрычавым адыходзіла на ўсход. У Быхаўскім раёне было загадана застацца групе з пяці чалавек для арганізацыі партызанскага руху. У яе склад трапіў і я, малодшы лейтэнант артылерыі, паколькі меў вопыт вядзення баявых дзеянняў яшчэ з часоў фінскай кампаніі. Мяне прызначылі старшым групы. У лесе паміж вёскамі Чырвоны Бераг, станцыяй Тошчыца і паўстанкам Залатое Дно мы развіталіся з байцамі і генералам. Фронт у той час праходзіў па Дняпры, і ў вёсках было поўна гітлераўцаў. Каля вёскі Чырвоны Бераг пазнаёміліся з камсамольцамі Васілём Каваленкам, Мікалаем Сідарэнкам і піянерам Пецем Каваленкам. Яны дапамаглі ўстанавіць сувязь з былым старшынёй сельскага Савета П. П. Федзячэнкам, акружэнцам Іванам Вараб'ёвым. 3 іх дапамогай правялі першыя баявыя аперацыі: падарвалі на станцыі Тошчыца аўтамашыну з гітлераўцамі, на дарозе Камарычы — Чырвоны Бераг аўтамашыну з боепрыпасамі, перарэзалі тэлефонную сувязь. Гітлераўцы занепакоіліся, на прачоску навакольных лясоў кінулі палявую жандармерыю. П. Качуеўскаму, С. Розенбергу, С. Праскурыну, М. Андрушкевічу і мне давялося перайсці ў лясы Чэрыкаўскага і Прапойскага раёнаў. На Быхаўшчыну вярнуліся вясной 1942 г. Аднавіўшы сувязь са сваімі старымі знаёмымі, пачалі ствараць партызанскі атрад. Людзі да нас ішлі ахвотна. 3 дапамогай сялян адшукалі каля в. Лазаравічы гаўбічныя снарады, потым здабылі магнета ад трактара, тэлефонны провад. Стварылі дыверсійную групу з дзесяці чалавек. Разведалі подступы да 15-га раз'езда, станцыі Тошчыца і паўстанка Залатое Дно. I вось мы, дзевяць чалавек — К. Кораткаў, В. Крывашэеў, А., Таўстапятаў, В. Салаўёў, М. Зямлянаў, Д. Аўчыннікаў, I. Бабкоў, В. Кузьмін і я — першы раз на чыгунцы. Хваляваліся і за самаробны ўзрывальнік і за дзеянні кожнага з нас. Аднак усё прайшло ўдала, пад адхон паляцеў першы варожы цягнік. На працягу чэрвеня — жніўня 1942 г. мы падарвалі 12 фашысцкіх эшалонаў. Апошні з іх складаўся з 12 класных вагонаў і 6 платформ, на якіх стаялі легкавыя машыны. Пазней мы даведаліся, што ў ім пераязджаў штаб танкавага корпуса. Пры падрыве «штабнога» эшалона вызначыліся Крывашэеў, Кораткаў і Таўстапятаў. Гітлераўцы не маглі дараваць нам такога. На знішчэнне партызан былі кінуты карніцкія атрады. Уступаць у адкрыты бой з такой сілай невялікай жменьцы партызан не было сэнсу, і мы адышлі ў Клічаўскія лясы.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|