Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў Восіпа Сяменавіча Ярошкі, жыхара в. Чырвоны Асавец.




Гэта было 12 ліпеня 1941 г. На ўскраіне вёскі Рыжкаўка, каля балотца Крачык, зарослага хвойнікам, размясцілася артылерыйская батарэя адной з часцей 45-га стралковага корпуса. Яна рыхтавалася сустрэць агнём наступаўшага ворага. На дарозе Рыжкаўка – Красніца спачатку з’явіўся нямецкі матацыкліст, а потым цэлая калона танкаў. Батарэя адкрыла агонь. Ад першых жа снарадаў узляцеў у паветра матацыкліст, спыніліся і закруціліся на месцы некалькі падбітых фашысцкіх танкаў. А адзін з снарадаў трапіў прама ў аўтамашыну, у якой ехаў якісьці ваенаначальнік. Фашытсы адкрылі агонь. Пачаўся жорсткі бой жменькі савецкіх байцоў з танкавай часцю. Сведкай яго сталі многія жыхары Рыжкаўкі. На полі боя засталося многа забітых нямецкіх салдат і афіцэраў, пабітай тэхнікі. Чырвонаармейцы-артылерысты біліся з ворагам да апошняга патрона. Сярод іх была жанчына, мабыць, медык. Кінутай з-за ўкрыцця бутэлькай з гаручай вадкасцю яна падпаліла нямецкі танк, а потым забіла з пісталета афіцэра, які выскачыў з палаючай машыны. З такой жа мужасцю змагаліся і іншыя. Лейтэнант-артылерыст заняў абарону ў пустой хаце. Ад яго трапных выстралаў знайшоў магілу не адзін фашыст. Ворагі ніяк не маглі ўзяць храбрага лейтэнанта. Тады яны зайшлі з тылу і падпалілі хату. Афіцэр герой згарэў, але ворагу жывым не здаўся. Гэтак жа паступіў і радавы чырвонаармеец, які засеў у другой пустой хаце. Каля дарогі ў кювеце малады лейтэнант з перабітай нагой біў ворага, пакуль хапіла патронаў, а апошні пакінуў сабе.

Вось так гераічна і самааддана абаранялі савецкія байцы нашу зямлю. Толькі цяжкапараненныя трапілі ў рукі ворагаў. Раз’юшаныя фашысты растралялі іх группамі і па аднаму тут жа, у Рыжкаўцы.

15 радавых байцоў і малодшых камандзіраў пахаваў жыхар вёскі А. Д. Рабычын. Ён узяў іх дакументы, але яны не захаваліся, згарэлі разам з хатай. Каля хаты Е. Е. Шылікава фашысты растралялі 5 чырвонаармейцаў і сярод іх тую жанчыну ў медыцынскай форме. Яна ішла на растрэл з горда паднятай галавой і ў перадсмертную хвіліну крыкнула: “Памятайце, вораг будзе пераможаны!”.

 

Генерал Магон.

 

Эрман Якаўлевіч Магон нарадзіўся 15.10.1898 г. ў Кулдігскім раёне Латвійскай ССР. У 1919 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, у складзе 2-й латышскай дывізіі мужна замагаўся за ўладу Саветаў. Член КПСС з 1921 г.. У 1924 г. яго накіравалі на вучобу ў ваенную акадэмію. Камандаванне дало яму такую характарыстыку: “Добры страявік, з незвычайнай працаздольнасцю, шырокай і разумнай ініцыятывай. У любой абстаноўцы свабодна і хутка разбіраецца. Валодае здольнасцю ўмела падысці да чырвонаармейцаў, любімы імі. Цверды партыец. Просты, дысцыплініраваны, патрабавальны камандзір”.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Э. Я. Магон камандаваў 45-м стралковым корпусам, які стаяў у Чарнігаве. Быў атрыманы загад выйсці да Дняпра і тут сустрэць ворага, а дакладней, трэба было абараняць усходні бераг Дняпра на фронце Баркалабава – Новы Быхаў і не дапусціць гітлераўцаў цераз раку. Пачаліся жорсткія баі. Воіны корпуса не толькі адбівалі атакі ворага, але і конратакавалі. Так, 8 ліпеня 1941 г. разведатрад 187-й стралковай дывізіі захапіў паўночную ўскраіну г. Быхава. 9 ліпеня часці гэтай жа дывізіі выбілі фашыстаў з Новага Быхава. Але вораг падцягваў сілы. Таму новая контратака ў раёне Быхава не ўдалася. 10 ліпеня ў 10 гадзін 30 мінут пачалося фарсіраванне Дняпра гітлераўцамі на поўдзень ад Быхава і ў раёне Баркалабава.

Да 13 гадзін групе нямецкіх танкаў і бронемашын удалося прарвацца праз наш пярэдні край і авалодаць вёскамі Следзюкі і Сідаравічы. У гэтай складавай абстаноўцы Эрман Магон не толькі праяўляў уменне кіраваць войскамі, але і уласны гераізм: у крытычны момант бою ён стаў да гарматы і ва ўпор растрэльваў фашысцкія танкі, што прарваліся цераз мост. Часці 187-й стралковай дывізіі абараняліся на фронце ў 70 км. Дывізія за 10 гадзін баёў панесла вялікія страты, але байцы мужна змагаліся з ворагам на новым рубяжы: Сідаравічы – Грудзінаўка – Рыжкаўка – Сутокі.

Знаходзячыся ў раёне Грудзінаўкі з аператыўнай групай штаба Э. Я. Магон трапіў у акружэнне. Але ён хутка падрыхтаваў прарыў і здзейсніў яго.

Неяк праязджаючы ноччу праз вёску, генерал заўважыў групу нямецкіх разведчыкаў. “Нельга дазваляць вылюдкам беспакарана гуляць на нашай зямлі”, -- сказаў ён байцам, якія суправаджалі яго, і рвануўся ў атаку. Ад яго гранаты было забіта трое фашыстаў, байцы застрэлілі яшчэ пяцёра.

У баях на Дняпры, Сажы пад Крычавам і Рослаўлем, у час абароны і контратак, выхаду з акружэння Э. Я. Магон вёў сябе надзвычай мужна, спакойна, быў прыкладам для салдат.

За ўмелае кіраўніцтва войскамі, за асабістую мужнасць, праяўленую ў баях на Быхаўскім плацдарме, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 9.8.1941 г. Э.Я. Магон быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Загінуў Магон 11.9.1941г. каля в. Малашкавічы Клімавіцкага раёна.

 

Сямёра з Ветранкі.

Камсамольцы Раман і Станіслаў Багінскія, Васіль Квартальны, Віктар і Леанід Безабразавы, Зося Лабкоўская, Ліда Цітова з вескі Ветранка ў першыя ж дні акупацыі сталі памочнікамі нашых байцоў і камандзіраў, якія выходзілі з акружэння і імкнуліся прарвацца праз лінію фронту. Адна з груп, каля 120 чалавек, на чале з камандзірам 61-га корпуса генерал-маёрам Ф.А. Бакуніным ішла з-пад Магілева. Сярод байцоў былі параненыя. Чырвонаармейцы спыніліся ў лесе каля Ветранкі на кароткі адпачынак. Камсамольцы насілі байцам харчы, медыкаменты. Аднойчы “баця”, так называлі яны паміж сабой Ф.А. Бакуніна, паклікаў Зою Лабкоўскую і Ліду Цітову і папрасіў разведаць шлях да Сожа. Дзяўчаты накіраваліся ў в. Гайшына да свайго знаёмага, які паабяцаў да месца пераправы прыгнаць некалькі чаўноў. Разам з байцамі пайшлі на ўсход і сямёра ветранскіх камсамольцаў. Ішлі праз вёскі Смаліца, Кульшыцы, днём перачакалі ў лесе, а ноччу ўдала пераправіліся праз Сож. І зноў Ліда і Зося пад выглядам жабрачак ішлі ў разведку, каб знайсці далейшы, менш небяспечны шлях. Часам на шляху группы сустракаліся склады, абозы, варожыя гарнізоны, якія нельга было абыйсці, і тады байцы іх знішчалі.

Засталіся ззаду родныя прасторы Беларусі, рэкі Сож, Іпуць, з дзесятак малых рэк. Наперадзе была Дзясна. Каля в. Стружанка дзяўчаты разведалі падыходы да чыгуначнага маста цераз раку, а ноччу дыверсійная група і група прыкрыцця былі на чыгунцы. Пад раніцу паляцеў пад адхон варожы эшалон. У час гэтай аперацыі загінуў Раман Брагінскі, першы з ветранскай сямеркі. Шмат было праведзена аперацый, у якіх камсамольцы-ветранцы праявілі сапраўдны гераізм. Аб гэтым сведчыць і баявая характарыстыка Лідзіі Цітовай, падпісаная Ф.А. Бакуніным: “Цітова Лідзія Аляксандраўна з ліпеня па снежань 1941 года знаходзілася ў баявой групе савецкіх байцоў. За гэты час яна праявіла сябе дысцыплінаваным, смелым і мужным воінам, выканала рад адказных баявых заданняў. У баях вяла сябе смела і стойка. Неаднаразова хадзіла ў разведку і прыносіла вельмі каштоўныя звесткі аб праціўніку. Пры яе дапамозе былі арганізаваны пераправа цераз Сож, падрыў мастоў на чыгунках і шашэйных дарогах, разбураны лініі сувязі і г. д.”

Снежаньскай ноччу 1941 г. пад градам куль і снарадаў група Бакуніна прарвалася да “зброевай майстэрні Расіі” – Тулы. У час прарыву загінуў Вася Квартальны. Пазней смерцю храбрых загінулі на фронце Віктар і Леанід Безабразавы. Толькі пасля вайны вярнулася на родную Быхаўшчыну Ліда Цітова (Сідарава), стала працаваць на торфабрыкетным заводзе “Дняпроўскі”

 

Партызанскі фронт

 

10 і 11 ліпеня 1941г. 24-ы матырызаваны корпус ворага фарсіраваў Дняпро, і на наступны дзень гітлераўцы пачалі займаць леваберажную частку раёна. Жорсткія баі за пераправы пакінулі цяжкі след на быхаўскай зямлі – яна ляжала знявечаная супрацьтанкавымі рвамі, траншэямі, варонкамі бомбаў і снарадаў, сярод вывернутых дзотаў і разбураных бліндажоў.

Доўгі час Быхаўшчына заставалася франтавым перакражываннем нямецкіх войск. Да сярэдзіны жніўня яе запаўнялі палявыя пяхотныя, артылерыйскія войскі, аўтатранспартныя калоны, будаўнічыя батальёны, аэрадромныя і лётныя часці. Тэрыторыя раёна да самага вызвалення знаходзілася ў межах армейскага тылу групы армій “Цэнтр”.

Паводле загаду Гітлера ад 17 ліпеня 1941 г. уся паўната ўлады на акупіраванай тэрыторыі належала ваеннаму камандаванню. Яшчэ адным загадам, выдадзенным у той жа дзень, паліцэйская ахова тэрыторыі ўскладалася на рэйхсфюрэра Гімлера. Паўсюдна насаджаўся акупацыйны апарат, тэрор і грабеж. Каб кантраляваць і трымаць у страху насельніцтва, акупанты асталявалі свае гарнізоны ў Быхаве, вёсках Гарадзец, Студзёнка, Мокрае, па два-тры паліцэйскія гарнізорны ў валасцях і іншых буйных населенных пунктах. Стварылі таксама два мабільныя карныя атрады, якія размясцілі ў Быхаве і ў в. Чачэвічы. Зімой 1941 г. быхаўскі гарнізон папоўніўся мадзьярамі (160 чалавек), а ў 1942 г. ў раён аэрадрома перабазіраваўся 2-і палявы вучэбны полк ВПС.

Рэпрэсіі пачаліся адразу. Гітлераўцы абрушылі іх перш за ўсё на партыйна-савецкі актыў і патрыётаў, якія не жадалі супрацоўнічаць з акупантамі. Першымі іх ахвярамі сталі старшыня калгаса вёскі Уюн Сцепанцоў, які схаваў калгаснае дабро ад ворага, настаўнік Апенка. Ад рук карнікаў загінулі сакратар Быхаўскага райкома партыі Серы, старшыня Навабыхаўскага сельсавета Дзмітрый Альховік і інш. У верасні карнікі сагналі жыхароў в. Студзёнка ў цэнтр і на іх вачах павесілі 7 савецкіх воінаў. Чырвонаармейцы адсталі ад сваіх часцей у раёне Слоніма. Група пад камандаваннем афіцэра 121-й стралковай дывізіі выходзіла на ўсход, нападаючы на невялікія падраздзяленні, адзіночныя машыны. Чырвонаармейцы былі акружаны і разбіты, а 7 воінаў захоплены ў палон.

Восенню 1941 г. нямецкія ўлады аднавілі дэманціраваны перад акупацыяй раёна шклозавод у в. Ветранка. На работу зганялі мясцовых жыхароў, акружэнцаў, што жылі ў вёсцы, палонных. Па меры знаёмства расла салідарнасць рабочых. У канцы лютага 1942 г. 28 рабочых, пераважна былыя ваеннаслужачыя, сабраліся на сход каля в. Смаліца, каб абмеркаваць пытанне аб партызанскай барацьбе. 27 красавіка з надыходам весновага цяпла ў лес выйшла першая група ваеннаслужачых з 6 чалавек: лейтэнант Я. А. Курпачэнка, слухач вышэйшых афіцэрскіх курсаў у г. Вініца, камуністы Е. С. Арцёменка, П. А. Кабушкін з Яраслаўля, Фёдар Парыцкі з Ленінграда, Мікалай Емельянаў з Мардовіі і Ваня(прозвішча не устаноўлена, мабыць Іван Сямёнаў). З дапамогай жыхароў вёсак Дабужа, Радзькаў, Папоўка партызаны змянілі сваё зусім зношаннае адзенне на новую ваенную форму, здабылі вінтоўку, 2 наганы, некалькі гранат, 500 патронаў. Група, камандзірам якой выбралі Я. А. Курпачэнку, размяшчалася ў Хачынскім лесе. Праз патрыётаў в. Грудзінаўка 1 ліпеня яны ўстанавілі сувязь с даваенным сакратаром Быхаўскага РК КП(б)Б С. Е. Падольцавым і дырэктарам грудзінаўскай МТС А. П. Тамілам, якія былі перакінуты на самалёце па заданню ЦК КП(б)Б з савецкага тылу.

У красавіку штабам Заходняга фронту каля в. Дабужа была дэсантавана група з 4 чалавек, якая мела радыёстанцыю. Праз некаторы час у Хачынскім лесе з’явілася група капітана Г. І. Сазонава, таксама закінутая штабам Заходняга фронту. Пазней сюды прыйшлі група ваеннаслужачых з в. Дабужа на чале з малодшым палітруком 26-й танкавай дывізіі М. П. Фёдаравым і група патрыётаў з в. Рыжкаўка на чале з І. П. Памятнёвым, ураджэнцам в. Косцінка Магілёўскага раёна. Спачатку ўсе групы аб’ядналіся, а 18 чэрвеня 1942 г. сарганізаваліся ў атрад. Камандзірам быў выбраны старшы па воінскім званні афіцэр Г. І. Сазонаў, камісарам – батальённы камісар М. І. Палявы, начальнікам штаба – І. П. Памятнёў. Атрад меў радыёстанцыю, быў звязаны са штабам Заходняга фронту і выконваў яго заданні. Партызаны зрабілі налёт на гарнізон у в. Вейна і разбілі яго, забраўшы зброю, грузавую аўтамашыну, 12 коней. 30 чэрвення арганізавалі засаду на групу гітлераўскіх салдат, якія рухаліся па дарозе з в. Кузькавічы на Ветранку. У баі праціўнік быў амаль поўнасцю знішчаны. У якасці трафеяў партызанам дасталіся кулямёт, аўтамат, пісталеты і патроны. Пасля гэтага бою партызаны атрада прыйшлі ў в. Ветранка. Убачыўшы іх, паліцыя і гітлераўцы разбегліся. Разам з партызанамі з вёскі пайшлі 97 рабочых завода “Ільіч”. На наступны дзень з жыхароў Ветранкі быў створаны новы атрад, камандзірам якога прызначылі майстра цэха шклозавода С. П. Мардашкіна. Пры атрадзе Г. І. Сазонава стварылі шпіталь, які ўзначаліў ваенны ўрач Ю. М. Мурашоў. Праз некалькі дзён арганізаваўся яшчэ адзін атрад, ядро якога склалі партызаны групы Я. А. Курпачэнкі, вылучаныя з атрада Г. І. Сазонава, і жыхары в. Смаліца. Камандзірам стаў Я. А. Курпачэнка. Амаль адначасова ў Хачынскі лес з варожай блакады, што праводзілася ў Кіраўскім раёне, выйшлі 7 партызан 620-га атрада імя В. І. Чапаева. Групу ўзначальваў Фралоў. Яна папоўнілася людзьмі і зброяй з ліку мясцовых партызан і рэзерву і была аформлена ў атрад Фралова. Гэтак жа былі сфарміраваны атрады І. П. Памятнёва, І. С. Сямёнава. У жніўні 1942 г. з вылучаннага асабовага складу атрада С. П. Мардашкіна аформіўся новы атрад пад камандаваннем І. П. Дзюбы. Такім чынам утварылася група аб’яднаных атрадаў на чале з галоўным атрадам пад камандаваннем Г. І. Сазонава – 1-я Быхаўская брыгада. У прыбярэжнай, заходняй часці Быхаўскага раёна з першых сфарміраваўся 255-ы партызанскі атрад, месцам зараджэння якога стаў Кучынскі лес. 28 красавіка 1942 г. да в. Кучын выйшла група ваеннаслужачых – А. А. Бірукоў, М. К. Марусаў, Дз. А. Залатароў, М. А. Канстанцінаў, А. Е. Галашчапаў і інш. Гэта быў ужо згуртаваны падпольнай работай калектыў. Тут група папоўнілася па папярэдняй дамоўленнасці моладдзю вёсак Кучын, Цвёрдаў, Алень, Камуна, Фрунзе і аформілася ў атрад, камандзірам стаў М. К. Марусаў, камісарам - А. А. Бірукоў. У хуткім часе ў атрад увайшла група камуністаў з в. Залатва: К. Л. Адасёў, Т. І. Ляўшынскі і інш. Да ліпеня 1942 г. атрад называўся па прозвішчы камандзіра.

У Гарадзецкім лесе пачаў фарміравацца 425-ы партызанскі атрад. 5 мая тут з’явіліся былыя ваеннаслужачыя Ф. Ф. Сухаў, С. В. Скокаў і Г. І. Чарнышоў. Праз 2 дні яны сустрэліся з камуністамі М. П. Куракіным і І. Я. Трылеснікам, якія 24 верасня 1941 г. прыбылі з савецкага тылу па заданні ЦК КП(б)Б. Групу ўзначаліў М. П. Куракін. У ходзе баёў партызаны ўзброіліся, да іх прыйшлі акружэнцы з вёсак Лубянка, Гарадзец, а таксама групы М. В. Бабкова і партыйнага актыву на чале з К. Л. Адасёвым, што значна ўмацавала партызанскі калектыў. Былі створаны камсамольскія і партыйная арганізацыі, павысілася баявая актыўнасць. Ў чэрвені 1942 г. група аформілася ў атрад. Камандзірам партызаны выбралі М. П. Куракіна.

У Ніжнятошчыцкім сельсавеце ў канцы красавіка 1942 г. сфарміраваўся трэці атрад на правабярэжжы Быхаўшчыны, які з 20 жніўня стаў называцца 810-м. У вёсках Вялікі Лес і Жыліхаўка жылі члены групы партыйна-савецкага актыву В. Ц. Гадунцоў, М. Л. Максімаў, І. К. Казлоў, Павел Шэйбус, Леанід Лістраценка, Арцёменка і інш. Вясной вакол іх згуртаваліся патрыёты. Збіраць узбраенне камуністу Арцёменку дапамагалі браты Дзмітрый і Павел Гадунцовы, Леанід і Сева Навумавы, Андрэй Барадзіноў, Дзмітрый Аўсяннікаў і інш. Артад хутка рос, аднак стварыць моцную баявую адзінку не ўдавалася – спачатку з яго ў атрад “Другія” перайшлі 13 партызан, 2 ліпеня яшчэ 46 чалавек далучыліся да роты капітана М. П. Калечанкі, які збіраўся ісці за лінію фронту.

Першыя партызанскія групы і дробныя атрады спачатку дзейнічалі разрознена, у адпаведнасці са сваімі сіламі, не мелі сувязі з партыйнымі і аператыўнымі органамі кіраўніцтва. На пачатку барацьбы партызанскія групы накіроўвалі свае дзеянні ў асноўным супраць паліцыі і іншых здраднікаў, а таксама супраць дробных гарнізонаў праціўніка, яго нарыхтоўчых пунктаў і рабочых каманд.

Група М. П. Куракіна пачала партызанскія дзеянні 5 чэрвеня 1942 г. нападзеннем на малочны пункт у в. Глухі. Былі разбіты прыёмны і вытворчыя цэхі, сепаратары, сапсавана каля тонны сыру, каля 10 тысяч яек, знішчана дакументацыя. Праз 2 дні такую ж аперацыю здзейснілі партызаны атрада М. К. Марусава ў в. Лубянка, дзе таксама быў знішчаны малочны пункт. 10 чэрвеня Ф. Ф. Сухаў з двума таварышамі разагналі паліцыю ў в. Гарадзец, забілі іх начальніка, вызвалілі арыштаваных.

Атрады М. П. Куракіна і М. Л. Максімава-Лебедзева на працягу лета разагналі паліцыю і невялікія варожыя гарнізоны акупантаў у шэрагу вёсак правабярэжнай часткі, а таксама ў суседніх раёнах.

Аднак больш актыўна развіваліся падзеі ва ўсходняй, левабярэжняй частцы раёна, дзе смела і рашуча дзейнічалі партызаны 1-й Быхаўскай партызанскай брыгады. На ўзбраенні партызан былі вінтоўкі, аўтаматы, 5 станковых, 47 ручных кулямётаў, 2 пушкі, гарматы, больш за 300 снарадаў да іх, 12 мінамётаў. Баявыя дзеянні атрады вялі ў асноўным на шашэйных і грунтавых дарогах у Быхаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Рагачоўскім раёнах. Яны ліквідавалі ў 27 населенных пунктах невялікія ваенныя гарнізон, паліцэйскія пасты і валасныя ўправы. З засад знішчылі каля 200 аўтамашын з рознымі грузамі, 13 мастоў. У жніўні 1942 г. ў ходзе аперацыі разграмілі адначасова 2 нямецкія гарнізоны – у вёсках Ніканавічы і Кузькавічы. Атрады Г. І. Сазонава і частка партызан атрадаў І. С. Сямёнава, І. П. Дзюбы напалі на гарнізон вёскі Ніканавічы і штаб вайсковай часці, які спыніўся ў вёсцы нанач. Пасля працяглага бою гарнізон і штаб былі разгромлены. Атрады С. П. Мардашкіна і Я. А. Курпачэнкі ў той самы дзень разграмілі нямецкі гарнізон у в. Кузькавічы. На чыгунцы дыверсійныя групы атрадаў падарвалі 7 эшалонаў праціўніка. Партызаны атрада С. П. Мардашкіна збілі варожы самалёт каля вёскі Красніца. Непадалёку ад Быхава знаходзіўся дзеючы аэрадром, дзе адначасова базіравалася 45-50 самалётаў. Аднойчы, па даных партызанскай разведкі, наша авіяцыя зрабіла налёт на гэты аэрадром і знішчыла больш як 25 самалётаў.

У канцы ліпеня 1942 г. ў Быхаўскім раёне дзейнічала 9 атрадаў, агульная колькасць партызан не перавышала 900.

З ростам і арганізацыйным ўмацаваннем партызанскага руху народныя мсціўцы пашыралі раёны баявых дзеянняў, выцясняючы праціўніка з “абжытых” ім тэрыторый. Перанос партызанскіх баявых аперацый летам 1942 г. на транспартныя камунікацыі ствараў рэальную пагрозу зрыву ваенных перавозак па чыгуначных і шашэйных дарогах. Немалы ўрон быў нанесены эканамічнай палітыцы акупантаў. Вымушаныя перайсці пад ударамі партызан у буйныя гарнізоны, яны пазбаўляліся значнай часткі сельскай тэрыторыі, трацілі кантроль над насельніцтвам. На вызваленай тэрыторыі былі гаспадарамі партызаны. Сяляне, абапіраючыся на ўзброеную падтрымку партызан, праяўлялі акты масавага сабатажу – ухіляліся ад сельгаспаставак, працоўнай павіннасці, актыўна дапамагалі партызанам усім неабходным. Тыл нямецкай арміі станавіўся вельмі неспакойным і нестабільным. Для яго аховы камандаванню даводзілася адцягваць усё больш і больш сіл з фронту.

Каб засцерагчы ад небяспекі тылавы раён групы армій “Цэнтр”, нямецкае камандаванне правяло супраць партызан Клічаўскай зоны, якая ахоплівала вялікую тэріторыю, дзве буйныя карныя аперацыі: “Майскі жук” і “Арол”. У аперацыі “Майскі жук” (1 – 19 ліпеня) удзельнічалі войскі 203-й ахоўнай дывізіі, батальёны “Ост”, “Днепр”, “Бярэзіна”, у аперацыі “Арол” (2 – 7 верасня) – 286-я ахоўная дывізія, два артдывізіёны, узмоцненыя каманды тайнай паліцыі і СД, 2-і паліцэйскі полк, спецкаманды па захопу рабочай сілы і дзве гаспадарчыя каманды для вывазу нарабаванай маёмасці.

Галоўны ўдар карнікі накіравалі супраць Клічаўскага злучэння (з 2 верасня 1942 года Клічаўскі аператыўны цэнтр), якім камандаваў палкоўнік У.І. Нічыпаровіч, камандзір 208-га атрада імя І.В. Сталіна. У Быхаўскім раёне ў разгар карнай аперацыі “майскі жук” 13 ліпеня каля вёсак Кучын, Брадок і Лубянка з’явілася ўзмоцненая рота карнага батальёна Барчыка. Аб’яднаўшы свае намаганні атрады М.П. Куракіна і М.К. Марусава арганізавалі абарону. У гераічна напружаным баі партызаны забілі 23 карнікаў, многіх паранілі, захапілі стралковую зброю. Пасля бою па даносу здрадніка карнікі арыштавалі і павесілі ў Быхаве старасту в. Рэзкі Ягора Сталярова, які актыўна дапамагаў партызанам і насельніцтву. У дальнейшым Быхаўскія атрады імкнуліся ўхіляцца ад сустрэч з праціўнікам. Атрад М. К. Марусава перайшоў у Рагачоўскі раён, дзе аб’яднаўся з атрадам Рагачоўскага падпольнага райкома партыі. Атрады М. П. Куракіна і М. Л. Максімава пэўны час хаваліся ў быхаўскіх і клічаўскіх лясах, дзе 20 жніўня былі падпарадкаваны аператыўнаму кіраўніцтву галоўнага 208-га атрада імя І. В. Сталіна з прысваеннем ім адпаведна нумароў 425-ы і 810-ы. Яшчэ раней, 18-21 ліпеня, атрад М. К. Марусава пад нумарам 255 таксама быў падпарадкаваны кіраўніцтву 208-га партызанскага атрада. Перад атрадамі была пастаўлена задача перанесці асноўныя намаганні на зрыў варожых перавозак у раёне Быхава, Рагачова і Жлобіна.

У левабярэжнай частцы раёна карная экспедыцыя супраць партызан пад кодавай назвай “Паўночнае мора” пачалася 2 верасня. Гітлераўцы сканцатравалі тут войскі 14-га палка СС і паліцыі, батальён “Днепр” і іншыя падраздзяленні. Галоўны удар нацэльваўся на партызан у Хачынскім лесе, дзе, акрамя партызан 1-й Быхаўскай брыгады, знаходзіўся 620-ы атрад імя В. І. Чапаева, які толькі што прыбыў. Первшае сутыкненне з ворагам адбылося 4 верасня. Раніцай на дарозе з Быхава ў в. Ветранка паказаўся перадавы атрад карнікаў на грузавых машынах у суправаджэнні лёгкага танку. Другая калона карнікаў рухалася ў бок в. Дабужа. З’яўленне праціўніка для партызан было нечаканым. Пасля кароткіх, не звязанных паміж сабой абарончых баёў атрады пакінулі свае базы і пачалі самастойна адыходзіць за р. Проня, потым – у Клятнянскія лясы, дзе атрады Г. І. Сазонава і І. П. Дзюбы засталіся ў падпарадкаванні штаба Заходняга фронту, атрымалі загад перадыслацыравацца ў новыя раёны дзення. Атрады Фралова, І. Ц. Сямёнава, С. П. Мардашкіна, І. П. Памятнёва ў Клятнянскіх лясах у канцы кастрычніка – лістападзе 1942 г. ўліліся ў партызанскае злучэнне чарнігаўскіх партызан на чале з А. Ф. Федаравым. Атрад Я. А. Курпачэнкі пасля бою з карнікамі каля в. Дабужа да сярэдзіны верасня знаходзіўся ў Хачынскім лесе, потым атрымаў заданне рухацца на злучэнне з асноўнымі сіламі ў Клятнянскі раён. У дарозе атрад раздяліўся – адна частка пайшла ў Клятнянскі раён, дзе таксама ўлілася ў злучэнне А. Ф. Фёдарава. Другая на чале з камандзірам Курпачэнкам і начальнікам штаба М. П. Фёдаравым вярнулася ў Хачынскі лес. Тут яна сустрэлася з групай капітана Ф. С. Тарасевіча, што аддзялілася ад 620-га атрада імя В. І. Чапаева. Групы накіраваліся ў Клічаўскі аператыўны цэнтр для атрымання новых заданняў, у дарозе аб’ядналіся ў атрад, які быў уключаны ў Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 760.

Наступала другая ваенная зіма, а з ёй – нялёгкае выпрабаванне для партызан ва ўмовах ляснога жыцця. Засталіся ззаду цяжкія летнія блакадныя баі з карнікамі. Партызаны падлічвалі свае страты. 1-я Быхаўская брыгада, разбіўшыся на невялікія падраздзяленні, многія з якіх уліліся ў атрады і злучэнні арлоўскіх і чарнігаўскіх партызан, перастала існаваць. 425-ы і 810-ы атрады знаходзіліся ў Клічаўскіх лясах побач з больш моцнымі ў баявых і арганізацыйных адносінах партызанскімі фарміраваннямі. На тэрыторыі Быхаўскага раёна не засталося ніводнай сваёй групы. Аднак сюды часта заходзілі партызанскія падраздзяленні іншых атрадаў, у асноўным з Клічаўскай партызанскай зоны, дзе існавала Савецкая ўлада, стварыліся падпольныя райкомы партыі, і кіруючы ваенны орган – Клічаўскі аператыўны цэнтр, які ахапіў сваім уплывам і Быхаўскі раён, меў пастаянную авія- і радыёсувязь са штабам Заходняга фронту і Цэнтральным штабам партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Усё гэта мела вялікі палітычны рэзананс, згуртоўвала і натхняла савецкіх людзей, накіроўвала іх ў адзінае рэчышча народнага партызанскага руху. Атрады пад кіраўніцтвам аператыўнага цэнтра ў 1942 г. (па падліках гісторыка П.С. Паўлаўца) разграмілі 112 варожых гарнізонаў. У другой палове лета паводле загаду камандавання Заходняга фронту ад 25 ліпеня 1942 г. аператыўны цэнтр правёў перагрупоўку партызанскіх сіл зоны. За атрадамі замацоўваліся пэўныя раёны баявых дзеянняў. Удары партызан пераносіліся на чыгунку і шашэйныя дарогі. Яны атакоўвалі чыгунку на ўчастках Барысаў – Крупкі, Асіповічы – Жлобін, Магілёў – Жлобін, поўнасцю вывелі са строю чыгунку на ўчастку Магілёў – Асіповічы. 425-ы, 810-ы і 255-ы атрады, выцесненыя праціўнікам з Быхаўскага раёна ў час блакадных баёў, атрымалі загад дзейнічаць на транспартных, камунікацыях у раёнах Быхава і Рагачова. Восенню і зімой 1942 – 1943 гг. падрыўнікі 255-га атрада пусцілі пад адхон больш як 10 паяздоў, на ўчастку Быхаў – Жлобін у студзені 1943 г. яны падарвалі і пусцілі пад адхон 6 эшалонаў. 11 лістапада 1942 г. партызаны 620-га атрада імя В. І. Чапаева паміж раз’ездамі 15-ы і Залатое Дно падарвалі паравоз і разбілі 5 вагонаў. Вясной 1943 г. ў Быхаускі раён заходзілі дыверсійныя групы 537-га, 539-га, 100-га, 277-га, 345-га, 128-га і 115-га атрадаў. 3 пачатку лютага і да 20 сакавіка 1943 г. толькі каля станцыі Тошчыца яны падарвалі або пусцілі пад адхон 11 паяздоў праціўніка з ваеннымі грузамі. 27 сакавіка 1 5 красавіка ў гэтым жа месцы пусщлі пад адхон паязды падрыўнікі 277-га I 100-га атрадаў.

Партызаны 61-га атрада, які базіраваўся у в. Падлоззе, акрамя баявых дзеянняў у Клічаускім раёне, разбурылі масты на дарогах Лубянка — Рэзкі, Гута — Гарадзец, спалілі мост каля в. Глухская Сяліба. 9 жніўня 1942 г. ўзвод лейтэнанта Каўшыркі гэтага атрада вёў цяжкі бой з карнікамі каля в. Кучын. Гераічна абараняліся байцы, знішчылі шмат варожых салдат, аднак і самі загінулі смерцю герояў.

425-ы атрад у лістападзе 1942 г. базіраваўся ў Сіпайлаўскім лесе Бялыніцкага раёна, дзе быў уключаны ў 6-ю Магілёўскую брыгаду. Удзельнічаў у разгроме гарнізонаў у вёсках Падзевічы, Вендараж, Вугольшчына, на торфазаводзе Ямнае. 13 красавіка ў складзе 6-й Магілёўскай брыгады ўдзельнічаў у арганізаванай аперацыі па адначасовым разгроме 8 варожых гарнізонаў, размешчаных уздоўж шашэйнай дарогі Мінск — Магілёў. Усе гарнізоны былі разгромлены, у выніку пар­тызаны адкрылі падыход да шашы, па якой ішло інтэнсіўнае забеспячэнне войск 4-й нямецкай арміі.

Вясной 1943 г., у сувязі з рашэннем лютаўскага Пленума ЦК КП(б)Б «Аб становішчы і задачах работы партыйных органаў і партыйных арганізацый у акупіраваных раёнах Беларусі», у тыле ворага разгарнулася шырокая палітыка-масавая і арганізатарская работа. У дапамогу Магілёўскім камуністам на месцах ЦК КП(б)Б прыслаў некалькі арганізатарскіх груп, якія прайшлі курс навучання ў партызанскіх школах ЦШПР. 16 сакавіка 1943 г. на Клічаўскім аэрадроме прызямліўся самалёт з Вялікай зямлі з членам ЦК КП(б)Б намеснікам начальніка Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) I. П. Ганенкам і арганізатарская партыйная група на чале з даваенным сакратаром Магілёўскага абкома партыі Д. Ц. Маўчанскім. Яшчэ раней, 7 сакавіка, упаўнаважаны ЦК КП(б) Б па Магілёўскай вобласц I. М. Кардовіч стварыў Быхаўскі падпольны райком партыі. Яго сакратаром быў прызначаны адзін з арганізатараў партызанскага руху ў раёне К. Л. Адасёў, а потым Е. Ц. Андрэенкаў, прысланы з савецкага тылу (з 15 лістапада 1943 г. ў сувязі з вяртаннем у савецкі тыл Е. Ц. Андрэенкава сакратаром быў зацверджаны Ф. П. Падалян). Падпольны райком выдаваў сваю газету «Партізан Быховщины» (рэдактар М. П. Куракін).

Пастановай Магілёўскага абкома партыіі загадам яго ваенна-аператыўнай групы 8 красавіка 1943 г. была створана 11-я Быхаўская партызанская брыгада. Яна аб'яднала 810-ы асобны (187 чалавек) і 425-ы (131 чалавек) атрады з 6-й Магілёўскай брыгады. 20 красавіка абодва атрады, кіраўніцтва брыгады і падпольны райком партыі злучыліся каля в. Ізбенка.

Вяртанне быхаўскіх атрадаў у свой раён азначала новы этап у развіцці партызанскага руху на Быхаўшчыне. Яны перанеслі свае базы непасрэдна ў раён баявых дзеянняў. Праз мясцовых партызан падпольны райком партыі здолеў хутка наладзіць масавую і палітычную работу сярод насельніцтва, накіраваць людзей на канкрэтную і ўсямерную дапамогу партызанам. У далейшым райком выпрацаваў шэраг пастаноў, якія вызначалі ўзаемаадносіны насельніцтва і партызан, а таксама замацоўвалі населеныя пункты за партызанскімі атрадамі. Гэта абавязвала аказваць сялянам неабходную дапамогу і забяспечваць іх ахову ад акупацыйных улад. Акрамя таго, самым найлепшым чынам вырашалася задача росту партызанскіх сіл. Аднак на першым часе брыгадзе не ўдавалася замацавацца пастаянна на адным мес­цы. За час адсутнасці партызанскіх атрадаў у раёне праціўнік зноў стварыў густую сетку гарнізонаў і невялікіх пастоў. Да таго ж з 3 па 7 мая 1943 г. была праведзена яшчэ адна карная аперацыя супраць партызан Клічаускай зоны. 11-й Быхаўскай брыгадзе давялося манеўраваць у лясах Быхаўскага, Юраўскага і Рагачоўскага раёнаў і на працягу мая 1943 г. партызаны брыгады ўвесь час знаходзіліся на маршы. У час паходу падрыўнікі брыгады праводзілі дыверсіі на дарогах, байцы атрадаў вялі баі ў засадах, тэрарызавалі праціўніка нечаканымі налётамі на гарнізоны. У баях сілы брыгады раслі, павышалася яе баяздольнасць. У маі 1943 г. падрыўнікі пусцілі пад адхон 5 эшалонаў. Былі знішчаны 2 паравозы, 6 вагонаў з жывой сілай праціўніка, 21 — з рознымі грузаміі 3 платформы з тэхнікай. Нарошчванне партызанскіх удараў зноў прымусіла праціўніка адмовіцца ад суцэльнага кантролю тэрыторыі ў раёне. Акупацыйная адміністрацыя скараціла дробныя гарнізоны, сканцэнтраваўшы ўсе сілы ў буйных апорных пунктах. Так, у ноч на 1 чэрвеня 1943 г. праціўнік вывеў свае гарнізоны з вёсак Тайманава, Новы Быхаў, Тошчыца, 15-ы раз'езд, Хамічы, Вязьма, Гарадзец, Балонаў Сялец. Партызаны разбурылі ўмацаванні пакінутых гарнізонаў, каб вораг зноў не выкарыстаў іх у барацьбе з імі. 6 ліпеня 1943 г. брыгада авалодала чыгуначнай лініяй паміж станцыяй Тошчыца і 15-м раз'ездам, пашкодзіла 400 метраў палатна, падарвала мост і 90 рэек. Пасля гэтага сіламі 425-га атрада быў разгромлены гарнізон торфазавода Ямнае. 17 ліпеня 1943 г. Магілёўскі падпольны абком партыі прыняў пастанову аб стварэнні ваенна-аператыўнай групы (ВАГ) пры Быхаўскім падпольным райкоме партыі. У яе склад увайшлі сакратар райкома Е. Ц. Андрэенкаў, камандзір злучэння Ф. П. Падалян, начальнік штаба I. П. Федзячэнка. Пры фарміраванні ВАГ камандаванне брыгады было скасавана, а яе атрады 425-ы, 810-ы, 225-ы ўвайшлі ў падпарадкаванне ВАГ самастойнымі баявымі адзінкамі. Адначасова ваенна-аператыўнай групе перадаваўся 152-і атрад (у наступным у складзе ВАГ былі арганізаваны новыя 820-ы і 830-ы атрады). 425-ы, 810-ы, 152-і атрады, якія выраслі колькасна і ў баявых адносінах, былі разгорнуты ў палкі над тымі ж нумарамі.

Летам 1943 г. на цэнтральным участку савецка-германскага фронту разгарнулася Курская бітва. 3 абодвух бакоў былі прыцягнуты велізарныя сілы. У сувязі з гэтым на дарогах рэзка пабольшала напружанасць грузавых патокаў. Вораг выкарыстоўваў чыгуначныя, шашэйныя і грунтавыя дарогі Магілёўскай вобласці для падвозу і перагрупоўкі жывой сілы, тэхнікі і сродкаў матэрыяльнага забеспячэння войск 4, 9, 2-й палявых і 2-й танкавай арміі. Для аховы ваенных транспартаў ад удараў партызан акупанты стваралі новыя і узмацнялі існуючыя гарнізоны. Па даных штаба Магілёўскай (абласной) ВАГ, колькасць войск гарнізона ў Быхаве павялічылася да 4 тыс. салдат і афщэраў нямецкіх і здрадніцкіх фарміраванняў, на станцыі Тошчыца — да 200, у в. Ямнае — 400 гітлераўцаў, Балонавым Сяльцы — 170, у Гарадцы, Баркалабаве і іншых населеных пунктах колькасць праціўніка дасягала ад 75 да 120 чалавек.

У хутказменлівай ваенна-аператыунай абстаноўцы мянялася і ўдасканальвалася тактыка барацьбы партызан на камунікацыях і ў гарнізонах праціўніка. Асноўнымі ў баявых дзеяннях становяцца арганізаваныя аперацыі — узгодненыя па часе і месцы дзеяння. Такі метад барацьбы пазбаўляў праціўніка манеўранасці і магчымасці аказваць дапамогу суседнім гарнізонам.

Летам і восенню 1943 г. быхаўскія партызаны ўдзельшчалі ў аперацыях «Рэйкавая вайна», «Канцэрт». Акрамя асноўных удараў, яны сістэматычна праводзілі дыверсіі на чыгунцы, дарогах, разбуралі масты, станцыйныя збудаванні. Першы ўдар па чыгунцы ў Быхаўскім раёне быў нанесены ў ноч на 3 жніўня сіламі 14 атрадаў Бярэзінскай, Быхаўскай і часткай сіл Магілёўскай і Бялыніцкай ваенна-аператыўных груп агульнай колькасцю 2,5 тыс. партызан. Гэтай ноччу атрады 345, 340, 120, 130. 113. 121, 122, 600, 810, 425, 152, 225, 435, 820-ы атакавалі чыгуначную лінію на ўчастку станцыя Дашкоўка — пасёлак Чырвоны Араты, знішчылі дзоты, патрульныя вартавыя пасты і падарвалі 3598 рэ­ек. Разбурылі мост, асобныя станцыйныя збудаванні, знішчылі некалькі кіламетраў правадной сувязі.

Быхаўская ВАГ, якая напярэдадні базіравалася ў 2-м лесахімічным участку каля в. Гамарня, у ноч на 3 жніўня дзейнічала ў раёне станцыі Тошчыца. Да месца дзеяння партызаны выйшлі непрыкметна і размясціліся ўздоуж чыгуначнай лініі. Апоўначы пачалася атака. Штурмуючыя групы агнём з аўтаматаў і кулямётаў падаўлялі варожыя бункеры. Авалодаўшы чыгункай, народныя мсціўцы перабілі 1117 рэек, у некалькіх месцах знішчылі тэлефонна-тэлеграфную сувязь.

Фронт набліжаўся. Праціўнік працягваў нарошчваць сілы сваіх гарнізонаў. Сюды ж адводзіліся разбітыя часці і падраздзяленні, тылавыя службы і будаўнічыя каманды. Гітлераўцы, занепакоеныя актывізацыяй баявых дзеянняў партызан, перайшлі да больш рашучых мер супраць іх — рабілі засады, распачалі адчайныя спробы забяспечыць нармальны перавоз войск па дарогах. Тылавыя службы і падраздзяленні рабавалі насельніцтва, гналі працаздольных людзей на будаўніцтва но­вых абарончых збудаванняў, грабілі новы ўраджай. Гаспадарчыя каманды пры падтрымцы вайсковых падраздзяленняў прарываліся ў аддаленыя вёскі і забіралі з палёў хлеб у снапах. У сувязі з гэтым Магілёўскі падпольны абком партыі звярнуў увагу кіраўнікоў райкомаў і партызанскіх фарміраванняў на ўмацаванне дзеянняў атрадаў па выратаванню насельніцтва і ўраджаю. Абком прапанаваў перадаць у дапамогу сялянам на час уборачных работ коней і транспартныя сродкі. Атрады павінны былі забяспечыць масавыя разбурэнні дарог, каб вораг не змог выкарыстаць іх ні для ваенных, ні для гаспадарчых патрэб.

Не аслабляючы дзеянняў на чыгунцы, партызаны на працягу жніўня знішчылі або разагналі гарнізоны ў населеных пунктах Тайманава, Балонаў Сялец, Кучын і інш. 8 жніўня паліцэйскі гарнізон у в. Касічы пры з'яўленні партызан атрадаў 152-га, 435-га, «Слаўны» разбегся. Партызаны знішчылі казармы, умацаванні, забралі прадукты і пакінутую зброю. Гэтай жа ноччу адначасова 810-ы атрад напаў на гарнізоны ў вёсках Тайманава і Камарычы. У Тайманаве пасля нечаканага для праціўніка артылерыйскага і мінамётнага абстрэлу стралковыя роты атакавалі вёску з флангаў. Стральба прамой наводкай па дзотах і імклівая атака завяршылі бой за некалькі мінут. Абодва гарнізоны былі падаўлены, разбураны іх ўмацаванні. Партызанам дасталіся стралковая зброя, мінамёт, прадукты харчавання і рэчавая маёмасць. На наступную ноч 425-ы атрад, які разам з 820-м партызанскім атрадам прыкрываў магчымыя шляхі падыходу падмацавання праціўніка, напаў на гарнізон торфазавода Ямнае. Захапіўшы 3 ручныя кулямёты, 22 вінтоўкі, прадуктовы склад, 7 коней з падводамі, разбурыў умацаванні, зшшчыў машыну для сушкі торфу. 11 жшуня 152-і і 435-ы атрады разагналі гар­нізон у в. Балонаў Сялец — разбурылі ўмаца­ванні, спалілі трактар і малатарню, прывезеныя сюды для абмалоту нарабаванага ў сялян ура­джаю. 425-ы атрад у раёне в. Гамарня 17 жніўня завязаў бой з гітлераўцамі шго прыбылі для захопу рабочай сілы. Праціўнік адступіў. У в. Чырвоны Бераг у пачатку верасня 1943 г. правёў бой 152-і атрад супраць каманды, якая імкнулася захапіць жыхароў вёскі для адпраўкі ў Германію.

Барацьба за выратаванне людзей, вырашчанага ўраджаю спалучалася з дыверсіямі і аперацыямі партызан на дарогах. Так, 14 жніўня 425-ы атрад напаў на чыгунку каля станцыі Тошчыца. 18 жніўня ўзвод Баранава з 820-га атрада падарваў мост на дарозе паміж вёскамі Новы Быхаў і Адаменка. Адначасова 225-ы атрад разграміў гар­низон у в. Новы Быхаў. На наступны дзень 11 пар­тызан гэтага атрада на чале з камандзірам узвода Смірновым паміж станцыяй Тошчыца і Емяльянавай будкай (мясцовая назва) падарвалі 34 рэйкі.

Восенню і зімой 1943 г. барацьба партызан яшчэ больш актывізавалася. У верасні партызаны зрабілі налёты на гарнізоны на станцыі Тошчыца, у вёсках Новы Быхаў, Гарадзец, Новы Гарадок, Сарочына, на 14-м, 15-м раз'ездах. 152-і партызанскі атрад удзельшчаў у арганізаванай аперацыі па адначасовым разгроме 10 гарнізонаў. 5 верасня партызанскія групы Быхаўскай ВАГ удзельнічалі ў разгроме гарнізона на станцыі Тошчыца.

Партызанскі рух ва ўсходняй, левабярэжнай частцы раёна па-ранейшаму развіваўся самастойна. Пасля выхаду 1-й Быхаўскай брыгады з Хачынскага лесу ў верасні 1942 г. сюды прыйшлі на зімоўку невялікія атрады М. М. Іванова, М. Ц. Перапечкіна, I. В. Кананыхіна, I. I. Бажыкава (Бажукова) і інш. Аднак большую частку зімы яны знаходзіліся ў Гіжанскіх і Чачэрскіх лясах. Вясной 1943 г. Магілёўскі падпольны аб­ком партыі і яго ВАГ арганізавалі і накіравалі ў Слаўгарадскі раён 15-ы атрад. 5 мая атрад прыбыў з Клічаўскай зоны ў Хачынскі лес і размясціўся каля в. Александрова. Невялікі колькасна, аднак добра зладжаны і валявы партызанскі калектыў хутка асвоіў новы раён дыслакацыі. Атрад хутка рос з ліку мясцовага насельніцтва Быхаўскага і Слаўгарадскага раёнаў. 3 жніўня 1943 г. атрад быў разгорнуты у 15-ы полк двухбатальённага складу. У станаўленні і ўмацаванні баяздольнасці палка немалую ролю адыграла мясцовае насельніцтва. За перыяд станаўлення атра­да і палка савецкія патрыёты передалі партызанам 62 кулямёты, 3 аўтаматы, 460 вінтовак, 4 гарматы і шмат боепрыпасаў. Партызаны палка дзейнічалі ў асноўным метадам дыверсій і засад на чыгунцы і шашэйных дарогах Быхаўскага, Слаў­гарадскага і Чавускага раёнаў. Асабліва адчувальнымі былі ўдары партызан у час Курскай бітвы. 20 ліпеня, напрыклад, на чыгунцы Магілёў — Крычаў, паміж в. Атрожжа і в. Вілейка падарвалі 426 рэек, на аўтамабільных дарогах у жніўні знішчылі 46 аўтамашын, падарвалі 8 чыгуначных эшалонаў. К лету 1943 г. у Хачынскі лес перайшоў Смаленскі полк «Трынаццаць», адзін з самых лепшых высока арганізаваных партызанскіх палкоў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Яго асабовы склад валодаў высокімі маральнымі і баявымі якасцямі. Пачатак арганізацыі палка адносіцца да лістапада 1941 г., калі ў в. Фаміно Дарагабужскага раёна з ваеннаслужачых, якія не змаглі выйсці з варожага тылу, быў створаны невялікі партызанскі атрад. Адным з першых яго арганізатараў быў на той час малодшы лейтэнант танкіст С. У. Грышын. К лету 1942 г. атрад колькасна вырас, устанавіў сувязь з Заходнім штабам партызанскага руху (ЗШПР) і па яго загаду ў канцы чэрвеня разгарнуўся ў полк. Дзейнічаў у аператыўным тыле 3-й, 2-й танкавых і 4-й палявой армій. Увесь час знаходзіўся на рэйдзе. На тэрыторыю Беларусі полк прыйшоў 22 красавіка 1943 г., з баямі адарваўшыся ад карнікаў у Манастыршчынскім раёне. Полк наносіў моцныя ўдары па чыгунцы Орша — Крычаў, Магілёў — Крычаў. Ноччу 14 мая ўсім складам ажыццявіў налёт на станцыі Чавусы і Верамейкі, раз'езд Шашына. 8 жніўня партызанам удалося здзейсніць масавыя разбурэнні на чыгунцы Ма­гілёў — Чавусы. 18 верасня батальёны палка нанеслі адначасовы ўдар па чыгунцы Орша — Крычаў і Магілёў — Крычаў, падарваўшы паўтары тысячы рэек.

25 верасня полк «Трынаццаць» атрымаў загад ЦШПР пакінуць на месцы палкавыя рэзервы і частку маёмасці, параненых пераправіць цераз лінію фронту ў савецкі тыл, а асноўны баявы склад вывесці за Дняпро — далейшы баявы шлях палка павінен быў прадаўжацца ў Беластоцкай вобласці. 27 верасня полк выступіў на марш. Тым часам часці Чырвонай Арміі ўступілі на беларускую зямлю — былі вызвалены Хоцімск, Клімавічы, Крычаў, Чэрыкаў. Перадавыя часці выйшлі да ракі Сож, потым да Проні і спыніліся. Праціўнік адразу ж выкарыстаў перапынак і ча­стку сваіх сіл разгарнуў фронтам на захад, супраць партызан, якія апынуліся ў тылавой паласе 4-й нямецкай арміі паміж Дняпром і Проняй. Акрамя таго, камандаванне групы арміі «Цэнтр» арганізавала тут самастойную карную аперацыю (каля 25 тыс. салдат і афщэраў 707-й грэнадзёрскай дывізіі і прыдадзеных ей артылерыйскіх і пяхотных часцей). Становішча партызан, заціснутых паміж Сожам і Дняпром, з кож­ным днём ускладнялася. Канчаліся боепрыпасы, расла колькасць параненых байцоў. Мірнае насельніцтва партызанскай зоны стрымлівала манеўр падраздзяленняў — фактар няўлоўнасці перастаў «працаваць» на партызан. Праціўнік кантраляваў усялякае перамяшчэнне партызан і пастаянна атакаваў іх ў нечаканых месцах. Полк «Трынаццаць» за 2 дні маршу далёка адысці не змог. На шляху ад в. Іванішчавічы да в. Кудзіна ён двойчы завязваў бой, адбіваючыся ад пагоні варожай пяхоты. Разведка Дняпра наказала, што заходні бераг ракі і населеныя пункты кішаць нямецкімі войскамі і што фарсіраваць Дняпро магчыма толькі з боем. Вырашылі перапраўляцца на плытах. Пра становішча на маршы і рашэнні фарсіраваць Дняпро камандаванне палка далажыла ў ЗШПР. 30 верасня прыйшла радыёграма, у якой выхад за Дняпро адмяняуся — палку бы­ло прапанавана выходзіць за лінію фронту, у савецкі тыл.

У гэты час 15-ы полк, які базіраваўся ў Хачынскім лесе, ідучы насустрач Чырвонай Арміі, 29 верасня 1943 г. выйшаў да в. Студзянец Слаўгарадскага раёна. Тут ужо знаходзіліся 17-я партызанская брыгада, атрад «Перамога» з палкавым шпіталем. Разам партызаны напалі на Студзянецкі гарнізон з мэтай прарвацца ў гэтым месцы на левы бераг р. Сож. Атака не ўдалася. На зваротным шляху партызаны правялі бой каля вёсак Дубраўка, Хоцішча Прапойскага раёна. 2 ка-стрычніка калоны партызан прыйшліў Хачынскі лес. На наступны дзень у Грабаўскі лес вярнуўся полк «Трынаццаць». Пачаліся гераічныя блакадныя баі (4—19 кастрычніка), якія ўвайшлі ў гісторыю партызанскага руху як Боўкінская абарона.

У Хачынскім, Боўкінскім, Грабаўскім лясах к гэтаму часу сканцэнтраваліся палкі «Трынац­цаць», 15-ы, 17-я партызанская брыгада (без 124-га атрада), асобныя атрады 48-ы Прапойскі, 19-ы, 3-я рота 720-га атрада, рота з 14-й Цемналескай брыгады, дыверсійна-разведвальная група Варажышчава агульнай колькасцю больш за 4 тыс. партызан (без рэзервовага падраздзялення палка «Трынаццаць»), а таксама мірнае насельніцтва партызанскай зоны.

Байцы занялі кругавую абарону на правым беразе ракі Ухлясць (шпіталь, гаспадарчыя падраздзяленні і насельніцтва знаходзіліся ў глыбіні лесу). Праціўнік размясціў буйныя сілы ў вёсках Хоцішча, Хачынка, Александрова, Боўкі, Трылесіна, Дабужа, Смаліца, Ліпаўка і інш. Вызначыўшы прыкладныя межы партызанскай абароны, варожая авіяцыя і артылерыя абрушылі свае ўдары на асаджаных. Да 13 кастрычніка парты­заны паспяхова адбівалі атакі пяхоты. За гэты час праціўнік канчаткова вызначыў стан парты­занскай абароны і перайшоў да рашучага на­ступлення па ўсім яе перыметры. Атакі пяхоты, паветраная бамбардзіроўка і артылерыйская стральба з самалётнай карэкціроўкай прыносілі абаронцам вялікія страты. Сітуацыя абвастралася з кожным новым націскам ворага. Дапамога, якую чакалі з фронту, зацягвалася, а праціўнік нарошчваў сілы і ўдары. У другой палове дня 13 кастрычніка адбыўся сход каманднага складу партызанскіх фарміраванняў. Дамовіліся правесці дадатковыя арганізацыйныя меры ўнутры пал­ка і атрадаў і змяніць пазіцыю, каб хоць на нейкі час звесці ў зман варожую артылерыю і авіяцыю. Ноччу батальёны і атрады пакінулі першую лінію абароны і глыбей уцягнуліся ў лес. Аднак праціўнік хутка вызначыў перадавыя пазіцыі партызан і біў цяпер па меншых па плошчы шчыльных радах партызан. Страты сярод байцоў і мірнага насельніцтва ўвесь час раслі. 15-ы полк, амаль поўнасцю растраціўшы патроны, у ноч на 15 кастрычніка стаў прарывацца праз кальцо блакады на ўчастку Смаліца — Радзькава. 1-ы батальён штурмам змёў праціўніка. Аднак наперадзе яго чакалі новыя выпрабаванні — уздоўж дарогі Ветранка — Ліпаўка былі арганізаваны засады з танкаў, бронемашын з пяхотай праціўніка. Адступаць было некуды, партызаны ўступілі ў жорсткі няроўны бой. Многія загінулі, у тым ліку начальнік штаба палка I. I. Вішнеўскі, камісар батальёна I. Ц. Каўшырка, памочнік начальніка штаба А. I. Шубадзёраў. Камандзір 1-га батальёна М. Р. Пракапенка быў цяжка паранены, каб не абцяжарваць таварышаў, ён застрэліўся. 2-і батальён, штаб палка, штабныя і тылавыя падраздзяленні адышлі на зыходныя пазіцыі.

16 дзён і начэй працягвалася ўпартая і самаадданая абарона. Апошнія некалькі дзён партызаны і мірныя жыхары былі без ежы. На вінтоўку заставалася ўсяго па пяць патронаў. Ноччу 17 кастрычніка полк «Трынаццаць», сабраўшы апонішя сілы, пайшоў у атаку, адбіў свае першыя пазіцыі, якія займаў да 13 кастрычніка, і захапіў трафеі, у тым ліку 2 павозкі з патронамі. Цяпер кожны партызан меў па 20 патронаў на вінтоўку і па 200 на кожны трафейны кулямёт. У абароне іх хапіла б на 2 мінуты бою, а для прарыву блакады на вузкім участку можна было б расцягнуць на 7 — 8 мінут. Іншага выйсця не бы­ло. Выхад да Дняпра быў адрэзаны дзвюма лініямі блакіроўкі, заставаўся адзіны шлях — на ўсход, у бок фронту.

У ноч на 19 кастрычніка партызанскія палкі, брыгада і асобныя атрады разам з параненымі выйшлі з акружэння з Грабаўскага лесу. Раніцай партызаны дайшлі да Жалезінскага балота, дзе занялі кругавую абарону. Прылеглыя да балота вёскі былі заняты праціўнікам, які яшчэ раней поўнасцю заблакіраваў балота. Да позняга вечара не змаўкалі артылерыйская кананада і бомбавыя разрывы. У другой палове дня на сходзе камандзіраў было вырашана прарывацца (на шчасце, не так, як чакаў праціўнік). Полк «Трынаццаць» павінен быў выходзіць самастойнымі батальёнамі за Дняпро. Падраздзяленні 15-га палка намячалі прарыў у бок лесу, на захад ад в. Чырвоная Паляна. Мясцовым партызанам дазвалялася заставацца на месцы і манеўраваць дробнымі гру­памі, ухіляючыся ад сустрэч з ворагам. У балоце заставаліся таксама атрад «Перамога», штаб пал­ка «Трынаццаць» з каменданцкай ротай (пазней яны прарваліся ў Хачынскі лес) і рэзервовым падраздзяленнем. 17-я партызанская брыгада усім складам выйшла ў Камарынскі лес. Група пар­тызан (60 чалавек) з 19-га атрада і многія іншыя групы выйшлі асобна за Дняпро, дзе уліліся ў атрады Быхаўскай ВАГ. Канец кастрычніка і ўвесь лістапад 1943 г. партызаны працягвалі манеўраваць невялікімі групамі ў тылавой мяжы войск праціўніка паміж ракой Проняй і Дняпром, да злучэння з войскамі 46-га стралковага корпуса 50-й арміі.

Выконваючы загад камандзіра палка «Трынац­цаць», 3-і і 5-ы батальёны за двое сутак прарваліся да Дняпра ў раёне вёсак Старая Трасна і Бароўка, фарсіравалі яго і выйшлі да вёсак Вязьма Быхаўскага і Каменка Магілёўскага раёнаў. 1-ы і 2-і батальёны дайшлі да вёсак Кадзіна, Лёўкаўшчына, ўступілі каля Кадзінскага лесу ў бой з праціўнікам. Аднак да Дняпра не змаглі прайсці і доўгі час манеўравалі ў Камарынскім, Грабаўскім лясах. Сюды ж у пачатку лістапада прыбыў 6-ы батальён, які таксама не прайшоў да Дняпра. Не выйшлі з Жалезінскага балота камандзір палка з каменданцкай ротай, штаб палка на чале з начальнікам штаба, атрад «Перамога» і шмат іншых разрозненых груп. Камандзір палка С. У. Грышын вырашыў ноччу 22 кастрычніка ўсімі сіламі прарвацца на найбольш слабым участку блакады, праз вёскі Іванішчавічы і Малыя Боркі Слаўгарадскага раёна. Намер быў ажыццёўлены — партызаны выйшлі ў Грабаўскі лес, страціўшы ў баі 9 партызан, у тым ліку начальніка штаба палка М. В. Вузлова, афіцэра сувязі ЗШПР Кардаша. У канцы лістапада ўсе падраздзяленні палка злучыліся. 30 лістапада фарсіравалі р. Друць і размясціліся ў раёне вёсак Ядрына Слабада, Гарадзішча, Аляксандраўка, Гулы. Страты палка ў блакадных баях былі вялікія — 105 партызан забіта, 42 прапала без вестак, 110 паранена. Акрамя таго, невядомым застаўся лёс 96 параненых да блакады партызан і 74 партызан, якія былі вылучаны для аховы і медабслугоўвання параненых. Па даных ЗШПР на 1 лістапада 1943 г. ў савецкі тыл выйшла 485 партызан палка.

Моцна парадзелыя 2-і батальён і штабныя падраздзяленні 15-га палка прарваліся з блакіраванага Жалезінскага балота дробнымі падраздзяленнямі. Група камандзіра палка А. С. Дзямідава, каля 60 чалавек, на шляху да Дняпра сустрэлася з падраздзяленнямі 1-га батальёна. Разам яны фарсіравалі Дняпро і 7 лістапада былі ў в. Колбаўская Слабада. Да сярэдзіны снежня сюды выйшлі групы Каралёва, М. В. Ханінава і партызаны групы, якой да сваей гібелі камандаваў начальнік штаба палка I. I. Вішнеўскі. Асабовы склад палка на 1 лютага 1944 г.— 183 партызаны.

Чырвоная Армія адцясняла акупантаў на захад. 25 лістапада яе перадавыя часці вызвалілі райцэнтр Слаўгарад і амаль ушчыльную падышлі да Дняпра ў раёне в. Новы Быхаў, дзе знаходзілася пераправа праціуніка з бясконцым патокам ваенных грузаў.

26 лістапада партызаны Быхаўскай ВАГ распачалі аперацыю па масавым разбурэнні шашэйных і грунтавых дарог, каб ускладніць ворагу перагрупоўку войск, падвоз рэзерваў тэхнікі і боепры пасаў. Партызанскія палкі 810-ы, 425-ы, 152-і і асобныя атрады 225-ы, 435-ы, 820-ы, і 830-ы (агульнай кслькасцю больш за 3 тыс. партызан) занялі аўтамабільныя дарогі на ўчастках паміж населенымі пунктамі Тайманава — Новы Быхаў, Дзедава — станцыя Тошчыца, Дзедава — Хамічы, Быхаў — Рагачоў, зрабілі завалы, замініравалі, перакапалі дарожнае палатно, разбурылі 3 масты. У далейшым такія аперацыі праводзіліся асобнымі атрадамі і батальёнамі самастойна. Да канца года партызаны падарвалі, спалілі і разбілі больш за 100 аўтамашын з войскамі і ваеннымі матэрыяламі. Не аслабляліся ўдары партызан і на чыгунцы. Каля станцыі Тошчыца, напрыклад, у другой палавіне лістапада падрыўныя групы 152-га і 425-га палкоў пусцілі пад адхон 8 паяздоў. У снежні на гэтым жа месцы падрыўнікі Быхаўскай ВАГ арганізавалі 24 дыверсіі, у выніку было разбіта або пашкоджана 20 паравозаў, 220 вагонаў і платформ, 58 аўтамашын і бронемашын, 59 матацыклаў.

Партызаны 830-га атрада ў засадзе на дарозе Хамічы — Дзедава 11 студзеня 1944 г. напалі на абоз з 18 параконных фурманак і каля паўбатальёна пяхоты. Прапусціўшы галаўную ахову, партызаны адкрылі агонь, а потым атакавалі праціўніка. У баі, які працягваўся каля 40 мінут, вораг нёс вялікія страты забітымі, аднак працягваў супраціўляцца да падыходу чарговай калоны пя­хоты. Партызаны ўдала выйшлі з зоны агню.

На наступную ноч каля Гарэлай казармы (мясцовая назва) падрыўнікі 820-га атрада А. Б. Вараб'ёў, С. М. Кажамякін, М. М. Сяргеенка і інш. падлажылі тол і 152-міліметровы артыле-рыйскі снарад. На міне падарваўся воінскі эшалон, разбіты паравоз, 4 платформы з танкамі і 2 вагоны з рэчамі.

Сярод разбітых нямецкіх часцей за Дняпро накіроўвалася калона пяхоты 1-га батальёна 278-га грэнадзёрскага палка 95-й пяхотнай дывізіі. Батальён размясціўся ў в. Новы Гарадзец. Камандаванне 425-га партызанскага палка атрымала загад 14 снежня знішчыць батальён праціўніка, у якім засталося крыху больш як 200 салдат і афіцэраў. Ноччу полк непрыкметна заняў зыходныя пазщыі і ў 2 гадзіны ночы атакаваў гарнізон праціўніка. Бой працягваўся дзве з паловай гадзіны. Грэнадзёры страцілі 105 салдат забітымі, партызаны знішчылі 14 грузавых і 2 спецыяльныя аўтамашыны (у т. л. з радыёстанцыяй), 2 мінамёты, гармату, вывелі са строю бронемашыны, спалілі склады. Партызаны захапілі мінамёт, 196 мін, 65 аўтаматаў і вінтовак, патроны, 35 коней з павозкамі.

22 студзеня 1944 г. 810-ы і 152-і палкі адначасовым налётам разграмілі варожыя гарнізоиы ў вёсках Асоўшчына, Савічаў Рог. У вёсцы Савічаў Рог размяшчаўся штаб і 11-я рота 703-га чыгуначнага батальёна. За 20 мінут партызаны імгненным кідком падавілі неарганізаванае супраціўленне праціўніка (39 салдат было забіта, астатнія збеглі пад прыкрыццё бункераў чыгуначнай аховы). Партызаны знішчылі гарнізонныя ўмацаванні, склады, 3 грузавыя аўтамашыны, захапілі станковы кулямёт, мінамёт і 17 вінтовак. Такой жа рашучай атакай партызаны разбілі гарнізон у в. Асоўшчына (вораг страціў забітымі 78 салдат). Аднак праціўнік суседняга Няражскага гарнізона атакаваў нашы батальёны на адкрытай мясцовасці. Першы батальён 810-га палка, прыкрываючы адыход асноўных сіл партызан, завязаў бой з пяхотай і танкамі праціўніка. Партызаны з боем выйшлі з-пад агню. Пры раз­громе гарнізона і ў сустрэчным баі вызначыліся многія камандзіры і байцы. Стойка стрымлівала танкі рота М. С. Мельнікава. Радавы I. Сяржант прыкрываў кулямётным агнём адыход батальёна, пры моцнай атацы пяхоты, прапусціўшы танк, амаль ва упор стаў расстрэльваць варожы ланцуг за танкам. Радавы П. П. Мельнікаў, прыкрываючы адыход свайго ўзвода, знішчыў варожы кулямётны разлік, стрымліваў ворага, пакуль сам не загінуў. Камсамолец А. Г. Ткачоў ішоў у першых радах штурмуючых гарнізон Асоўшчына, у баі быў смяртэльна паранены ў грудзі і галаву. Адступаючы кароткімі перабежкамі, радавы Катляроў не заўважыў, як з боку на яго наязджаў танк, з адкрытага люка якога на байца глядзеў камандзір варожай машыны. Пасля хвіліннай збянтэжанасці партызан кулямётнай чаргой «перахрысціў» камандзіра і ўсе назіральнья шчыліны танка і пазбег пагоні. Гераізм і мужнасць дапамаглі партызанам з меншымі стратамі выйсці ў бяспечнае месца.

Становішча з кожным днём ускладнялася. Часці нашай 50-й арміі ў канцы лістапада ступілі на Быхаўскую зямлю ў раёне вёсак Хачынка, Чырвоная Слабада, Абідавічы. Вораг ператварыў Быхаўшчыну ў магутны вузел супраціўлення. Яго абарона праходзіла па абедзвюх частках раёна. Уздоўж правага берага Дняпра яна складалася з дзвюх палос з развітай сістэмай траншэй, дзотаў і іншых інжынерных збудаванняў. Тут дыслацыраваліся войскі 12-га армейскага корпуса 4-й арміі і 31-й пяхотнай дывізіі 9-й нямецкай арміі. Камандаванне Быхаўскай ВАГ імкнулася ўстанавіць сувязь з часцямі 50-й савецкай арміі. У лютым 1944 г. яно тройчы насылала сваіх разведчыкаў за лінію фронту. Аднак ні адна з груп не вярнулася назад — па той бок фронту рыхтавалася Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, і, як стала потым вядома, праваднікамі нашых войск у тыле ворага сталі быхаўскія партызанскія разведчыкі.

Ноччу 20 лютага партызанская разведка непры­кметна для праціўніка правяла ўзмоцнены лыжны батальён 5-й Арлоўскай стралковай дывізіі 3-й арміі цераз Дняпро і чыгунку каля вёсак Кісцяні і Асінаўка. Раніцай тым жа шляхам прайшоў стралковы полк гэтай жа дывізіі. Пасля злучэння з батальёнам яны перарэзалі чыгунку ў раёне станцыі Тошчыца. У ходзе гэтай аперацыі перад быхаўскімі партызанамі была пастаўлена задача авалодаць правым берагам ракі Друць на ўчастку вёсак Чыгірынка, Вязьма і не прапусціць туды праціўніка. Партызаны гэтай задачы выканаць не змаглі — 24 лютага нямецкае камандаванне кінула сюды на падмацаванне каля двух пяхотных палкоў. У такой сітуацыі партызаны вымушаны былі дзейнічаць з засад у напрамку вёскі Дзедава, дзе і злучыліся з войскамі 5-й Арлоўскай стралковай дывізіі. Партызанскія палкі і атрады Бы­хаўскай ВАГ былі выведзены ў Рагачоўскі раён і загадам камандуючага 50-й арміяй расфарміраваны. 3 перадавымі часцямі Чырвонай Арміі злучылася 3926 партызан. За ўвсь перыяд баявых дзеянняў Быхаўскай ВАГ страты склалі за­бітымі 179, без вестак прапаўшымі 48 партызан. 2499 партызан уліліся ў рады Чырвонай Арміі.

У астатняй частцы раёна, якая заставалася акупіраванай, дзейнічалі да поўнага вызвалення партызанскія палкі і атрады Кіраўскай, Магілёўскай, Клічаўскай ваенна-аператыўных груп. У сакавіку 1944 г., напрыклад, 537-ы полк разграміў гарнізон праціўніка у в. Хамічы, 21 мая 113-ы полк Магілёўскай ВАГ — у в. Балонаў Сялец.

У красавіку 1944 г. 15-му партызанскаму палку былі перададзены 153 партызаны з 425-га палка Быхаўскай ВАГ, што не выйшлі з варожага тылу ў час яе злучэння з часцямі Чырвонай Армі. На іх базе быў укамплектаваны 2-і батальён, які таксама выходзіў на дыверсіі і заса­ды на тэрыторыі Быхаўскага раёна. У пачатку красавіка полк удзельнічаў у разгроме буйнога варожага гарнізона ў в. Пагост. У маі 1944 г. партызаны палка разбілі 6 аўтамашын, 2 масты, разагналі паліцэйскі гарнізон у в. Гарэнь. 20 чэрвеня 1944 г. у аперацыі «Рэйкавая вайна» партызаны захапілі чыгуначную лінію ад станціыі Лотва да в. Цыркава ў Шклоўскім раёне, перабілі 155 рэек. Полк злучыўся з 348-й стралковай дывзіяй Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. каля в. Паплавы ў складзе двух батальёнаў (311 парты­зан). За перыяд баявых дзеянняў полк страціў забітыміі без вестак прапаўшымі 359 партызан. У баях было паранена 105 партызан, з якіх 5 памерлі ад ран, 30 эвакуіраваны ў савецкі тыл. 70 партызан былі вылечаны ў палкавым партызанскім шпіталі.

29 і 30 чэрвеня 1944 г. ў раёне вёсак Пупса, Эсьмоны, Заазер'е, Цількаўка і інш. сустрэлася з часцямі Чырвонай Арміі партызанскае злучэнне «Трынаццаць» у складзе 1-й, 3-й і 5-й брыгад і 11-га, 12-га, 13-га асобных атрадаў. Партызаны злучэння ў апошшя месяцы перад вызваленнем дзейнічалі ўздоўж чыгунак Орша — Магілёў, Орша — Барысаў, шашы Магілёў — Мінск (раней, у лютым 1944 г., вёў баі супраць карнікаў). 20 чэрвеня ў апераціі «Рэйкавая вай­на» на чыгунцы паміж станцыямі Крупі — Бобр перабіў 1388 рэек, на аўтамабільных дарогах Дзяніскавічы — Бобр, Дзяніскавічы — Сакаловічы партызаны разбурылі 2 масты.

1 ліпеня злучэнне выйшла маршам з Бялыніцкага раёна ў Смаленск, дзе 23 ліпеня было расфарміравана. За перыяд баявых дзеянняў страты забітымі і без вестак прапаўшымі склалі 873 партызаны, у тыл эвакуіраваны 172 цяжкапараненыя партызаны. У баях, засадах і дыверсіях партызаны падарвалі, пусцілі пад адхон або пашкодзілі 333 воінскія эшалоны, 2 бронепаязды, 97 мастоў. Разграмілі 25 вайсковых гарнізонаў, 20 паліцэйскіх участкаў і валасных упраў, 5 воінскіх штабоў. Захапілі трафеі: 768 вінтовак. 51 аўтамат, 123 кулямёты розных сістэм, 9 мінамётаў, 4 гарматы, самаходную гармату.

За пряўлены гераізм і асабістую доблесць у баях Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР камандзіру злучэння паўкоўніку С.У.Грышыну і партызану П.А.Галецкаму (пасмяротна) прысвоена высокае званне Героя Савекага Саюза.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных