ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў А. А. ГарчаковаУ лясным лагеры на беразе вірастай рачулкі Ухлясць заканчвалася падрыхтоўка да буйной аперацыі — адначасовага разгрому пяці варожых гарнізонаў на мяжы нашай маленькай «Хачын-скай партызанскай рэспублікі». Найбольшы з іх быў Ніканавіцкі гарнізон (у гэтым апорным пунк-це ворага стаяла каля васьмідзесяці гітлераўцаў на чале з фельдкамендантам). У тую ноч, 28 жніўня 1942 г., я, васемнаццацігадовы партызан, упершыню камандаваў групай разведкі. Да нашага галаўнога атрада Сазонава далучыліся партызаны 620-га асобнага атрада імя В. I. Чапаева. У поўнач у Ніканавічы ўвайшлі, скарыстаўшы тактыку «партызанскіх абцугоў», штурмавыя групы Кухарчанкі з захаду і Дзюбы з усходу. Бой завязаўся на правым флангу ў Кухарчанкі. Праз паўгадзіны мы, разведчыкі і кулямётчыкі, далучыліся да атрада Дзюбы і пачалі выбіваць гітлераўцаў з двароў. 3 Валодзем Шчаўкуновым кінулі гранаты ў цёмныя праёмы разбітых вокнаў аднаго дома і самі нырнулі ў іх. Ліхтарыкамі высвецілі жоўты чамадан, на стале стос дакументаў. Хуценька засунуўшы іх у чамадан, падалі яго праз акно палітруку Палявому. Тры гадзіны прайшло пасля першага выстралу. Фашысты ўпарта супраціўляліся, засеўшы ва ўцалелых дамах, чакалі раніцы, а з ёй і дапамогі (яны не ведалі, што чатыры бліжэйшыя гар-нізоны таксама былі ахоплены агнём). Кальцо вакол ворагаў сціскалася ў цэнтры вёскі. Байцы Кухарэнкі і Дзюбы падпальвалі дамы бутэлькамі з гаручай сумессю. Але моцны агонь з дзота пры-мусіў байцоў Дзюбы залегчы. — Уперад! — крыкнуў Жорка Яўсеенка.— Бі гадаў! У гэты момант каля яго ўпалі дзве нямецкія гранаты. Яўсеенка імгненна падхапіў іх і адкінуў назад. Не паспеў ён упасці на зямлю, як трэцяя граната з доўгай ручкай ударыла яго ў грудзі і, адскокваючы, узарвалася. Мяне адкінула, абдаўшы калючым гарачым пылам. Калі падняўся, убачыў партызан з баявой групы Кухарчанкі і Палявога, з якімі непрыкметна злучыліся ў цэнтры вёскі. «Уперад!» — паднімае байцоў Палявы. I тут мы ўбачылі такое, што на ўсё жыццёўрэзалася ў памяць. На краі дарогі раптам падняўся ва ўвесь рост чалавек з вінтоўкай. Стральба прыціхла, і мы пачулі словы «Это есть наш последний и решительный бой...». Партызаны ўслед за ім узняліся ў атаку. Аднак агонь з амбразуры дзота на тым баку вуліцы зноў прыціснуў усіх да зямлі. На дарозе застаўся ляжаць адзін наш партызан. «Коцікаў! Коцікаў!» — крычыць Палявы. Але той, хто ўзнімаў нас у атаку, не рухаецца. I тады на дарогу выбег яшчэ адзін партызан. Ён павярнуўся да нас, узняў вінтоўку. У ім я пазнаў Коцікава, Коцікава-сына. «Уперад!» — крычыць малодшы Коцікаў. Кароткая чарга — і з рук выпадае вінтоўка. Яны ляжаць на дарозе побач партызаны з рабочага пасёлка Ветранка, былы шкловыдзімальшчык Яфім Іванавіч Коцікаў і яго сын камсамолец Дзмітрый Коцікаў. Мы зноў паднімаемся, і зноў кулямётныя чэргі не даюць рухацца наперад. Толькі санінструктар Вера Мурашова, родная сястра нашага ўрача Ю. М. Мурашова, паўзе да бацькі і сына Коцікавых. Затаіўшы дыханне, сочым за адважнай дзяўчынай. Вера падпаўзла да Коцікавых, адкрыла санітарную сумку... 3 дзота ў гэты момант прагучаў выстрал, адзіны выстрал. Галава дзяўчыны схіляецца да зямлі... Усе крычаць, і я таксама крычу. У варожы дзот ляцяць нашы апошнія гранаты, мы з крыкам кідаемся цераз дарогу смерці. Фашысты ўцякаюць, маўчыць варожы дзот. Ішла чацвёртая гадзіна бою, калі я падпоўз да апошняй хаты, занятай фашыстамі. Абліўшы бензінам глухую сцяну, падпаліў яе. У тую секунду быццам жалезным ломам ударыла мяне ў левае плячо. За некалькі крокаў ад сябе ўбачыў гітлераўца з аўтаматам. Ён біў у мяне з «шмайсера». Адскочыўшы, я ўбачыў, як зялёныя светлякі трасіруючых куль праляцелі паміж мной і палаючым бярвеннем. На маё шчасце гэта былі апошнія патроны ў ражку яго аўтамата. Над вёскай узняліся тры чырвоныя ракеты сігнал аб заканчэнні бою. Урач Мурашоў перавязаў маю рану, пасадзіў на фурманку побач з паміраючым Жорам Яўсеенкам. Сам жа ўсю дарогу ішоў, трымаючыся за фурманку, на якой ляжалі бацька і сын Коцікавы і яго сястра Вера …
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|