Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Ф. П. Падаляна




Фядот Пракопавіч Падалян нарадзіўся 17.7.1909 г, ў в. Русо-Крыклівец Крыжопальскага раёна Вінніцкай вобл. ў сям'і селяніна. Член КПСС з 1938 г. Завочна скончыў Магілёўскі педінстытут (1956). 3 1928 г. на культурна-асветнай і гаспадарчай рабоце. 3 1931 г. ў Чырвонай Арміі. Вайну сустрэў пад Слонімам, з 1942 г. ў партызанах — радавы, камандзір узвода, роты. У красавіку 1943 г. назначаны камандзірам 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады ў ліпені — лістападзе 1943 г. камандзір Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. 3 лістапада 1943 г. па люты 1944 г. сакратар Быхаўскага падпольнага райкома партыі. У 1944 —1965 гг. на партыйнай і савецкай рабоце ў Бабруйскай і Магілёўскай абласцях Ф. П. Падалян узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровы грамадзянін г. Быхаў. Памёр 4.1.1971 г. Яго імем названа вуліца ў Быхаве.

Раненне ў першыя дні вайны, няўдалая спроба дагнаць сваіх, знясіленне і дапамога насельніцтва пераважна жанчын і падлеткаў — усё гэта давялося перажыць не толькі мне, але і сотням байцоў якія пасля жорсткіх працяглых баёў вымушаны былі адступаць.

У саўгасе «Зарэчча» Барысаўскага раёна мяне, паколькі далей я ісці не мог, прытуліў конюх саўгаса Васіль Сахончык. Калі раны загаіліся стаў шукаць сувязь з акружэнцамі, якіх нямала засталося ў навакольных вёсках. Усе яны былі надзейнымі таварышамі, гатовымі ў любы момант перайсці да партызанскай барацьбы. Група расла і ў снежні 1941 г. сорак шэсць чалавек пайшлі ў лес. Мы былі ўзброены (яшчэ раней выявілі склад са зброяй, якую перавезлі ў лес на аўтамашыне, што Эдуард Буцвілоўскі ўгнаў у немцаў) Група стала прабірацца на Клічаўшчыну, дзе разгортвалася партызанская барацьба. Тут мы ўліліся ў 208-ы партызанскі полк пад каманда-ваннем палкоўніка У. I. Нічыпаровіча. Пачынаў я артылерыстам, потым быў камандзірам дывер-сійнай групы, камандзірам узвода, з верасня 1942 г,— камандзірам роты. У сакавіку 1943 г. мяне выклікалі ў Магілёўскі падпольны абком партыі. У зямлянцы знаходзіўся і сакратар ЦК КП(б)Б I. П. Ганенка. Псля размовы з ім я быў зацверджаны камандзірам 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады. Тут жа сустрэўся і пазнаёміўся з сакратаром Быхаўскага падпольнага райкома партыі Е. Ц. Андрэенкам, які толькі што прыляцеў з Масквы. Родам з Быхаўскага раёна, у мінулым чырвонагвардзеец, ён шмат працаваў у раёне і добра ведаў людзей.

Брыгада разгортвалася на базе 425-га і 810-га партызанскіх атрадаў, камандзірамі якіх у той час былі ваеннаслужачыя Д. I. Фядотаў, М. Л. Максімаў-Лебедзеў. У атрадах налічвалася 546 байцоў, абстраляных партызан, якія да таго часу мелі багаты баявы вопыт. На першым па-сяджэнні Быхаўскага падпольнага райкома партыі вырашылі выпусціць да 1 Мая 1943 г. першы нумар раённай газеты «Партізан Быховщины», былі прыняты ў рады ВКП(б) дзесяць нашых таварышаў, у іх ліку камандзір 425-га атрада Д. I. Фядотаў і будучы яго пераемнік Ф. Ф. Сухаў.

8 сакавіка брыгада рушыла ў зону свайго дзеяння — Быхаўскі раён. У Быхаўскіх лясах нас сустрэў цёплы веснавы дождж. Настрой быў прыўзняты, усе радаваліся наступленню цёплых дзён. Падпольны райком і камандаванне брыгады сабраліся на нараду. Перш за ўсё неабходна было аднавіць сувязь з людзьмі, якія раней дапамагалі партызанам, а таксама забяспечыць асабовы склад брыгады харчаваннем. У першыя ж дні было створана дзесяць падпольных груп, зацверджана 50 агітатараў — лепшых камуністаў і камсамольцаў. У красавіку — маі ў вёсках раёна пабывалі партызанскія агітатары — член КПСС з 1919 г. М. А. Носараў, сакратар партарганізацыі 425-га атрада Ф. I. Лукашоў, Васіль Андрэенка, Цімафей Ляўшынскі, Васіль Гадуноў, Марк Філімонаў.

1 Мая выйшаў першы нумар падпольнай раённай гааеты «Партизан Быховщины». Газета ў дзесяць экземпляраў была склеена з чатырох аркушаў паперы і напісана ад рукі. Сціплыя старонкі пераходзілі з падраздзялення ў падраздзяленне, газету бралі з сабой агітатары ў вёскі. Трэба было бачыць твары людзей, калі чыталі на роднай мове орган падпольнага райкома партыі. Значыць, жыве, дзейнічае наша Савецкая ўлада!

А каб экземпляраў з сотню, ды адціснутых друкарскім спосабам! Гэта думка не давала спакою. I праз тыдзень пасля выхаду першага нумара рэдактар газеты М. П. Куракін і яе адказны сакратар В. Ц. Андрэенка накіраваліся ў Клічаўскі падпольны райком, які меў сваю друкарню. Вярнуліся яны праз пяць дзён з 200 экземплярамі газеты «Партизан Быховщины» і стосам лістовак. Газета і лістоўкі пайшлі па сёлах раёна, узнімаючы людзей на барацьбу з ворагам.

Да самага вызвалення людзі атрымлівалі з Клічаўскай друкарні нумары партызанскай газеты. Шырокая агітацыя, смелыя баявыя дзеянні яшчэ вышэй узнімалі аўтарытэт народных мсціўцаў. У брыгаду ішлі новыя людзі. Толькі за тры дні мая 1943 г. ў 425-ы атрад уступіла са зброяй і боепрыпасамі 85 чалавек. За чэрвень — жнівень ініцыятыўныя групы І. Вараб'ёва, А. Бархозава, У. Дзянісава, М. Кісялёва выраслі ў самастойныя атрады. У жніўні ў брыгадзе было 7 атрадаў, якія кантралявалі ўсё правабярэжжа Быхаўшчыны. Партыйныя арганізацыі ў іх сталі асноўнай арганізуючай сілай. Кола дзейнасці іх было шырокім і разнастайным, прыём у партыю лепшых партызан і партызанак, кіраўніцтва камсамолам, выхаванне асабовага саставу, баявая падрыхтоўка, распрацоўка баявых аперацый, агітацыйна-палітычная работа ў вёсках, арганізацыя вольнага часу партызан. Камуністы ганарыліся сваімі важакамі Ф. I. Лукашовым, М. М. Балыкіным, М. А. Нароўскім, I. Д. Юрчанкам. Гэта былі людзі вялікага жыццёвага вопыту, моцнай партыйнай загартоўкі. Аб аўтарытэце камуністаў сведчыць і такі факт. У момант стварэння брыгады ў партарганізацыі 810-га атрада было 28 камуністаў, а праз два месяцы — 59.

У рады партыі ў той грозны час уступілі камандзір узвода Арцём Салодышаў, які пазней стаў Героем Савецкага Саюза, камандзір партызанскай гарматы Канстанцін Бандарэнка, раз-ведчык Яфім Балотнікаў, камбаты Сяргей Рамакін, Платон Цагельнікаў і Іван Альховікаў, партызанкі Раіса Каранкевіч, Марыя Каваленка, камсамольскія важакі Павел Караленка, Ганна Вараб'ёва, Рыгор Казлоў і многія іншыя.

У ліпені 1943 г. наша брыгада была пераўтворана ў Быхаўскую ваенна-аператыўную групу. Многае зрабілі падпольны райком і пярвічная партарганізацыя па падбору і расстаноўцы каманднага і палітычнага саставу злучэння. Іх узначалілі смелыя і рашучыя камандзіры Ф. Ф. Сухаў, М. Л. Максімаў-Лебедзеў, М. Д. Грыцан, А. X. Бархозаў, С. П. Рамакін, П. М. Цагельнікаў, І. Л. Альховікаў, І. I. Вараб'ёў, Ф. М. Някрасаў, I. Г. Ермаліцкі, А. I. Салодышаў,Г. С. Самцоў. Выхаваннем асабовага складу ў духу бязмежнай адданасці Радзіме займаліся вопытныя, па-партыйнаму прынцыповыя камуністы В. Ц. Гадунцоў, I. С. Зычкоў, К. Н. Шыбанаў, Ц. I. Ляўшынскі, Д. А. Смагін, I. Д. Стральцоў, М. Ф. Філімонаў, Ц. М. Полаўцаў, Д. М. Сапожнікаў. Пад іх кіраўніцтвам было праведзена 85 баявых аперацый.

У лістападзе 1943 г. Е. Ц. Андрэенкаў быў адкліканы ў распараджэнне ЦК КП(б)Б. Сакра-таром Быхаўскага падпольнага райкома партыі зацвердзілі мяне. Камандзірам злучэння стаў начальнік штаба I. П. Федзячэнка.

У лютым 1944 г. ў нас пачаў адчувацца востры недахоп боепрыпасаў. 50 партызан на-кіраваліся за лінію фронту, у іх былі разведданыя пра гарнізон на станцыі Тошчыца.

Камандзір 5-й Арлоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай дывізіі палкоўнік Міхаліцын накіраваў у тыл ворага лыжны батальён капітана Б. Я. Каваленкі. Праваднікамі былі нашы партызаны. Батальён скрытна перайшоў лінію фронту і пасля жорсткага бою 23 лютага захапіў станцыю Тошчыца. А на наступны дзень у в. Дзедава сустрэліся партызаны з воінамі 80-га стралковага корпуса. 26 лютага 1944 г. ў 12 гадзін дня ў в. Шапчыцы адбыўся партызанскі парад. На гэтай незабыўнай урачыстасці былі прадстаўнікі 3-й і 50-й армій, пісьменнік Ф. I. Панфёрaў і кінааператар I. Н. Вейняровіч. Прыехаў Е.Ц. Андрэенкаў, якога прызначылі першым сакратаром райкома партыі на вызваленай частцы Быхаўшчыны.

Наперадзе чакала нялёгкая і такая ж радасная праца на свабоднай вызваленай зямлі.

 

Ад групы да палка

Міхаіл Лявонавіч Максімаў-Лебедзеў нарадзіўся 23.5.1917 г. ў в. Верхняя Тошчыца Быхаўскага раёна. Пасля сканчэння ў 1937 г. педвучылішча працаваў настаўнікам у Новакубанскім раёне Краснадарскага краю. Скончыў Растоўскі настаўніцкі інстытут (1939). Восенню таго ж года прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 г. скончыў стралкова-кулямётнае вучылішча, вайну сустрэў на пасадзе камандзіра роты. 3 лютага 1942 г. ў партызанах: камандзір групы, з красавіка 1942 камандзір 810-га атрада, з кастрычніка 1943 г. па люты 1944 г. камандзір 810-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.

Пасля вайны на гаспадарчай рабоце ў Мінску. Уэнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр у 1960 г.

Іван Хахлоў, Міхаіл і Ніна Максімавы з вёскі Ліпавы Рог, Міхаіл Асіпенка, Аляксандр Арцёменка, двое байцоў Чырвонай Арміі (імёны невядомы) аднымі з першых увайшлі ў патрыятычную групу лейтэнанта Чырвонай Арміі Міхаіла Максімава. Вёска Вялікі Лес, куды вярнуўся Міхаіл Лявонавіч пасля няўдалай спробы перайсці лінію фронту і дагнаць сваіх, стала своеасаблівым штабам патрыётаў у тыле ворага. Аляксандр Арцёменка дапамог раздабыць радыёпрыёмнік, пачалі збіраць зброю. У лютым 1942 г. сем патрыётаў на чале з Максімавым праклалі першую партызанскую сцяжынку ў лесе. Адважны камсамолец Уладзімір Гінжук звязаў іх з групай Васіля Цімафеевіча Гадунцова, ураджэнца в. Ніжняя Тошчыца, як і Максімаў, ён выходзіў з акружэння, застаўся на Быхаўшчыне і стварыў падпольную групу ў в. Рыхартава. Вясной дзве групы аб'ядналіся ў атрад. Камандзірам стаў Максімаў (узяў сабе псеўданім Лебедзеў), камісарам — Гадунцоў. Пасля дыверсіі на чыгунцы і разгрому некалькіх паліцэйскіх упраў атрад пачаў хутка расці. У яго ўступілі былы лётчык Мікалай Тамашоў, Адам Вараб'ёў, Сцяпан Шаблаўнёў і яго сын Сцяпан, Яфім Кордычаў, Аляксандр Кавалёў, Цімафей Радчыкаў і іншыя. Арцём Салодышаў з дна Каплічнага возера дастаў тры кулямёты, больш трыццаці вінтовак, узброіў патрыётаў і прывёў у атрад.

Летам 1942 г. атрад стаў значнай сілай. На яго баявым рахунку дзесяткі спаленных мастоў і аўтамашын, пяць скінутых пад адхон эшалонаў. Народныя мсціўцы кантралявалі ўсю заходнюю частку раёна. Партызаны настойліва авалодвалі баявым майстэрствам. Лепшымі падрыўнікамі ў атрадзе лічыліся камсамольцы Васіль Каваленка, Мікалай Сідарэнка і Васіль Антоненка. Умелымі і знаходлівымі разведчыкамі сталі Апанас Сідарэнка і Дзмітрый Гадунцоў, бясстрашнымі кулямётчыкамі — Ліснеўскі і Шаблаўнёў, мінамётчыкам — Іван Марчанка. Нязмерна вырас сярод партызан і мясцовага Насельніцтва аўтарытэт камандзіра атрада Максімава-Лебедзева. Асабістая адвага, жалезная вытрымка і самадысцыпліна, высокая патрабавальнасць камандзіра да сябе і падначаленых сталі вытокамі гэтай любві і павагі.

У жніўні 1942 г. гітлераўцы кінулі на разгром партызан карны атрад. Манеўруючы, партызаны перадыслацыраваліся ва Усакінскія лясы.

У красавіку 1943 г. 810-ы атрад, які ўжо налічваў 313 партызан, уліўся ў 11-ю Быхаўскую партызанскую брыгаду. У час «рэйкавай вайны» 3 жніўня 1943 г. партызаны атрада Максімава-Лебедзева на чыгуначным участку Рагачоў-Быхаў падарвалі 290 рэек. У верасні разграмілі варожы апорны пункт у вёсцы Лудчыцы, падарвалі шэсць эшалонаў, зрабілі на грунтавых дарогах завалы. У кастрычніку атрад разгарнуўся ў полк. Яго камандзірам быў зацверджаны Максімаў-Лебедзеў. Полк яшчэ болыш узмацніў удары па ворагу ў прыфрантавой паласе. За адзін дзень 26 лістапада 1943 г., напрыклад, было падарвана 8 аўтамашын, перакапаны і замініраваны многія стратэгічна важныя дарогі. Пазней было разгромлена шмат валасных упраў, гарнізонаў, у тым ліку ў вёсках Дручаны, Новы Быхаў, Тайманава, Камарычы, Асоўшчына, Савічаў Рог, Крушынаўка і іншых.

Камандаванне палка прадпрымала рашучыямеры па выратаванню насельніцтва ад карнікаў. У раёне тылавых баз палка былі створаны чатыры сямейныя лагеры, дзе пад аховай партызан знаходзілася каля чатырох тысяч чалавек.

24 лютага 1944 г. 810-ы полк злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі. У палку налічвалася 1006 партызан, баявы шлях болышасці якіх працягваўся да пераможнага 1945-га.

Г. Е. Барысаў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных