Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Да апошняга дыхання




У канцы верасня 1941 г. цёмнай ноччу прыйшлі ў вёску Віляга Іван Сідараў, Пётр Кубышкін і Якаў Курпачэнка. Былі яны ўсе акружэнцы, змораныя, галодныя і зусім без сіл. Прытулак ім дала маці жонкі Курпачэнкі — Марыя Еўдакімаўна. Крыху адпачыўшы, узяліся хлопцы за справу. Да пачатку зімы ў лесе ў розных тайніках у іх ляжалі сабраныя на месцы баёў вінтоўкі, кулямёты, гранаты, міны. Быў знойдзены няспраўны радыёпрыёмнік. Якаў адрамантаваў яго, і хлопцы сталі прымаць зводкі Саўінфармбюро. Лістоўкі перапісвалі ад рукі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва. 3 іх жыхары навакольных вёсак даведаліся аб разгроме фашыстаў пад Масквой.

Вакол чырвонаармейцаў збіралася ўсё больш патрыётаў: акружэнец Іван Каладзяжны, мясцовыя камсамольцы Церах Сяброўскі, Раман Шэбаў, Косця і Церах Падголіны, Косця і Іван Шмідавы, Аляксей Салаўёў, рабочы шклозавода “Ільіч” Нічыпар Міткевіч і іншыя. Вясной 1942 г. група перайшла ў лес. Камандзірам стаў Якаў курпачэнка. Партызаны пачалі дзейнічаць на шашы Магілёў — Гомель, імі былі падарваны некалькі варожых аўтамашын, паляцеў пад адхон эшалон на чыгунцы.

У чэрвені атрад Курпачэнкі ўвайшоў у склад левабярэжнай групы аб'яднаных атрадаў пад камандаванем Г. I. Сазонава. Партызаны разграмілі некалькі варожых гарнізонаў, пачасціліся дыверсіі на шашы і чыгунцы.

У верасні 1942 г. гітлераўцы буйнымі сіламі блакіравалі месцазнаходжанне партызан каля вёсак Воўкі і Хачынка. Асноўная частка партызан адышла ў Бранскія лясы. Атрад Курпачэнкі падзяліўся на дзве групы. Адна на чале з камісарам Я. С. Арцёменкам пайшла на Браншчыну, Курпачэнка з астатняй часткай атрада застаўся на Магілёушчыне і аб'яднаўся з групамі Ф. С. Тарасевіча — Г. А. Храмовіча. Камандзірам аб'яднанага атрада стаў Ф. С. Тарасевіч.

Набліжалася 25-я гадавіна Вялікага Кастрычніка. Партызаны рыхтаваліся адзначыць свята дыверсіямі на чыгунцы. У ноч з 6 на 7 і з 7 на 8 лістапада дыверсійная група ў складзе Якава Курпачэнкі (камандзір), Нічыпара Міткевіча, Косці Шмідава, Косці і Цераха Падголіных, Івана Каладзяжнага, Івана Сідарава і Аляксея Салаўёва на перагоне Быхаў — Рагачоў скінула пад адхон два варожыя эшалоны і накіравалася ў атрад. Па дарозе група заначавала ў вёсцы Рагі Клічаўскага раёна. На світанні вёска была акружана — на вуліцах з'явіліся бронетранспарцёры і танкеткі. Курпачэнка загадаў адыходзіць, а сам пачаў прыкрываць сяброў. Вораг таксама не шкадаваў куль. Упаў Нічыпар Міткевіч, потым Косця Падголін, не рухаўся Косця Шмідаў. Якаў, цяжка паранены, не спыняў агню, пакуль не скончыліся патроны. Калі наступіла цішыня, фашысты кінуліся да партызана, каб схапіць яго жывым. I раптам аглушальны выбух скалануў наваколле. Гэта Якаў узарваў пад сабой апошнюю гранату. Пахаваны герой-партызан у брацкай магіле ў в. Халадок Клічаўскага раёна.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных