Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Дз. А. Смагіна




 

Дзмітрый Анісімавіч Смагін нарадзіўся 5.5.1908 г. ў в. Смагіна Лівенскага раёна Арлоўскай вобл. ў сялянскай сям'і. Член КПСС з 1930 г. У Чырвонай Арміі з 1930 г.— курсант палкавой школы, артылерыйскага вучылішча, з жніўня 1935 г. — палітрук батарэі. На фронце з першых дзён вайны, інструктар палітаддзела 5-й стралковай дывізіі. У чэрвені 1942 г. накіраваны ў варожы тыл, камісар 8-й Круг-лянскай партызанскай брыгады. У ліпені 1943 г.— сакавіку 1944 камісар 810-га атрада, а потым палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. Пасля вайны на партыйнай, гаспадарчай рабоце, працаваў выкладчыкам у школе. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Жыве ў г. п. Кіраўск.

У ліпені 1943 г. Магілёўскі падпольны абком партыі накіраваў мяне і Якава Міхайлавіча Рыжкевіча ў Быхаўскі раён для ўзмацнення партыйнапалітычнай работы сярод партызан і насель-ніцтва. 17 ліпеня, у дзень нашага прыезду, адбылося пасяджэнне бюро падпольнага райкома партыі, на якім разгледзелі пытанне аб стварэнні Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. Мяне за-цвердзілі камісарам 810-га партызанскага атрада.

Пачаў са стварэння і пярвічных партыйных і камсамольскіх арганізацый ва ўзводах і ротах. У хуткім часе склікалі партыйную канферэнцыю, на якой выбралі партбюро атрада. Сакратаром партбюро стаў М. М. Балыкін. На наступны пасля канферэнцыі дзень атрад выйшаў на баявую аперацыю. Было ўзарвана каля двух кіламетраў чыгуначнага палатна паміж станцыяй Тошчыца і пятнаццатым раз'ездам. Пасля вяртання з задання нас чакаў загад па ваенна-аператыўнай групе: на базе атрада прапаноўвалася стварыць партызанскі полк. Атрад разгарнуўся ў трохбатальённы полк. Камандзірам палка быў прызначаны Максімаў-Лебедзеў, камісарам — я, начальнікам штаба — А. Р. Феакцістаў. Начальнікам асобага аддзела стаў Вароніч, начальнікам разведкі —Сібрын. На пасяджэнні партбюро памочнікам камісара палка па камсамолу зацвердзілі П. М. Дамброўскага.

У верасні 1943 г. сфарміравана санчасць з трох урачоў і трох медсясцёр. Начальнікам санчасці была назначана Л. М. Собалева, урачамі — Каран, Ягоранкава, медсёстрамі — Ясінецкая, Пшыркова, Мяцельская.

Полк штодзённа вёў баявыя аперацыі. 3 жніўня 1943 г. па люты 1944 г. былі знішчаны варожыя гарнізоны ў вёсках Новы Быхаў, Крушынаўка, Вішчын, Мадора, на пятнаццатым раз'ездзе (гарнізоны ў вёсках Лудчыцы, Камарычы і Тайманава былі разбіты за адну ноч). Нашы падрыўныя групы пусцілі пад адхон 11 варожых эшалонаў, спалілі больш за 50 аўтамашын, узарвалі 13 мастоў, пашкодзілі не адзін дзесятак кіламетраў сувязі. Бясстрашна дзейнічалі ў баях з ворагам камандзіры аддзяленняў Усцінаў і Радчанка, наводчык гарматы К. Ф. Бандарэнка, камандзір роты Шэрсцінаў, камандзір батальёна Някрасаў і многія іншыя.

3 прыбліжэннем фронту насельніцтва раёна пайшло ў лясы. Былі арганізаваны чатыры ся-мейныя лагеры, абсталяваны зямлянкі, у кожнай з іх жыло па 10 сем'яў. Гэта былі ў асноўным дзеці, жанчыны і старыя.

23 лютага 1944 г. полк правёў баявую аперацыю па разгрому нямецкай гаспадарчай часці ў в. Крушынаўка Рагачоўскага раёна. А на наступны дзень у раёне в. Дзедава мы злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных