ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Камісар Іван Стралкоў
Іван Арсенцьевіч Стралкоў, былы работнік міліцыі, арганізатар знішчальнага атрада ў першыя дні вайны, удзельнік Смаленскай бітвы (атрымаў у ёй цяжкую кантузію), быў накіраваны ў ліпені 1941 Смаленскім абкомам партыі ў Рослаўскі раён для арганізацыі партызанскага атрада. У жніўні атрад ужо налічваў 60 чалавек. Аднак месца яго дыслакацыі было раскрыта. Пасля жорсткага бою 32 партызаны адышлі ў Касплянскі раён. У маі 1942 г. яны аб'ядналіся з атрадам «Трынаццаць». Іван Арсенцьевіч стаў палітруком 1-й роты, затым парторгам атрада, а з чэрвеня 1942 г., калі атрад разгарнуўся ў партызанскі полк «Трынаццаць»,— камісарам палка. Партызаны любілі свайго камісара за храбрасць, воінскае майстэрства і, напэўна, больш за ўсё за дабрату. Яна праяўлялася ва ўвазе да падначаленых, у клопаце аб параненых і хворых, у паўсядзённым імкненні аблегчыць фізічны і душэўны стан байцоў. Ад камісара партызаны нічога не ўтойвалі. Іван Арсенцьевіч заўсёды ўмеў выслухаць чалавека, увайсці ў яго становішча і зразумець матывы паводзін. Стралкоў быў прыкладам для партызан і ў баявой дзейнасці. У архіве Смаленскага абкома партыі захаваліся некаторыя дакументы, якія сведчаць пра гэта. ...12 верасня 1942 г. нямецка-фашысцкае камандаванне распачало буйную аперацыю супраць палка «Трынаццаць» пад кодавай назвай «Жоўты слон». Полк аказаўся ў надавычай цяжкім становішчы. Па даручэнню камандавання камісар Стралкоў адшукаў найлепшае месца выхаду палка з акружэння і падабраў новае месца яго ўкрыцця. 14 верасня 1942 г. камісар палка асабіста кіраваў боем 2-га батальёна. Бой працягваўся цэлы дзень. Ворагу нанесены вялікія страты, батальён без страт адведзены на больш выгадны рубеж... 3 студзеня 1943 г. полк прыняў адкрыты бой з немцамі. У выніку яго праціўнік страціў каля 300 чалавек. Стралкоў, знаходаячыся з 1-м батальёнам на перадавой лініі, асабіста кіраваў боем... 12 лютага 1943 г. I. А. Стралкоў, знаходзячысяў 3-м батальёне, кіраваў пяцігадзінным боем каля вёскі Таранкі... 12 сакавіка 1943 г. полк вёў бой каля вё'сак Бруханава і Шыркова. У выніку ўмелага абходнага манеўра праціўнік быў атакаваны адначасова ў лоб і з тылу і разгромлены. Атакай з фронту кіраваў камісар палка Стралкоў... 2 красавіка 1943 г. праціўнік прыціснуў полк да балота каля ракі Упакой. Палку трэба было неадкладна навесці пераправу цераз раку і пабудаваць гаць цераз балота. Стралкоў асабіста кіраваў пераправай і забяспечыў выхад палка з акружэння без страт... 14 мая 1943 г. тав. Стралкоў, знаходзячыся ў 3-м батальёне, сумесна з камбатам Звяздаевым распрацавалі план аперацыі па разгрому чыгуначнай станцыі Верамейкі. У пачатку бою Звяздаеў быў паранены. Аперацыю ўзначаліў Стралкоў... У ноч на 18 кастрычніка І943 г. ў самы крытычны момант Боўскай блакады ў Быхаўскім раёне камісар палка Стралкоў правёў у тыл ворага роту Шабанава, якая ўдарыла ў тыл нямецкай абароны ў момант агульнага пераходу палка на прарыў. У выніку ўмелай і дакладнай арганізацыі ўзаемадзеяння рот з тылу і палка з фронту ў начных умовах быў забяспечаны прарыў блакады і выхад палка з акружэння... 19 кастрычніка 1943 г. ў час акружэннн палка ў Жалезенскім балоце Стралкоў асабіста пайшоў у разведку і, рызыкуючы жыццём, знайшоў у нямецкай абароне слабае звяно, праз якое партыэаны выйшлі з акружэння... За заслугі па разгортванню партызанскага руху, за работу па ўмацаванню асабовага саставу палка, павышэнне яго баявой гатоўнасці, за асабісты ўдзел ва ўсіх баявых аперацыях Іван Арсенцьевіч Стралкоў у сакавіку 1943 г. быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Ганаровы грамадзянін Быхава. Жыве I. А. Стралкоў у Смаленску.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|