Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З успамінаў А. С. Дзямідава




 

Аляксандр Сяргеевіч Дзямідаў нарадзіўся 20.7. 1919 г. ў в. Базякова Багульмінскага раёна Татарскай АССР у сям'і селяніна. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. У 1941 г. скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. У ліпені 1941 г. ўдзельнічаў у абароне Магілёва. Са студзеня 1942 г. ў партыэанах: камандзір узвода, роты, атрада, з ліпеня 1943 г. камандзір 15-га партызанскага палка. Пасля вайны на савецкай рабоце ў Гродне. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Аўтар кнігі «У атаку падымаўся першым» (1967).

У красавіку 1943 г. з 208-га партызанскага палка імя I. В. Сталіна была вылучана 4-я рота, якой я камандаваў, і разгорнута ў 15-ы партызанскі атрад. Атрад атрымаў загад перадыслацыравацца з Клічаўскага раёна на левабярэжжа Дняпра ў Быхаўскі раён. У атрадзе ў той час было 100 байцоў, і мы ўжо мелі даволі багаты вопыт барацьбы з акупантамі.

У пачатку мая атрад прыбыў у новы раён дзеяння і размясціўся ў лесе каля в. Хачынка. Перш-наперш нам трэба было ўцягнуць як мага больш мясцовых жыхароў у актыўную барацьбу супраць акупантаў, ачысціць мясцовасць ад гарнізонаў праціўніка і разгарнуць дыверсіі на важнейшых камунікацыях ворага. 3 гэтага і пачалі.

У камісара атрада I. П. Ніжніка захаваліся запісы тых гадоў. Вось некаторыя з іх:

«6 мая група Леўчанкі на шашы Магілёў — Бабруйск знішчыла 4 аўтамашыны, забіла 9 фашыстаў і 6 — параніла. Захоплена 3 аўтаматы, 6 вінтовак, 4 пісталеты, тапаграфічныя карты, дакументы.

7 мая. Група Карнеева на шашы Прапойск — Крычаў узарвала 3 аўтамашыны, забіла 7 гітлераўцаў.

На шашы Магілёў — Быхаў аддзяленне Лісіцына разбіла легкавую аўтамашыну. Забіты генерал і 3 афіцэры. Захоплены зброя і дакументы.

За 11 і 12 мая дыверсійныя групы Шубадзёрава, Галкоўскага, Андрэева, Нікітчанкі і Завялава на шашы Магілёў — Быхаў і Прапойск — Доўск знішчылі 18 аўтамашын і ўсюдыход, узарвалі мост.

13 мая вярнуўся з баявога задання Н. Г. Пракапенка. Ён прывёў у атрад 97 чалавек. Прынесена 8 кулямётаў, 64 вінтоўкі, 2 аўтаматы...»

Актыўныя баявыя дзеянні высока ўзнялі аўтарытэт атрада, у яго няспынна ішло папаўненне. Прыходзілі адзіночкамі, цэлымі сем'ямі. У ліпені атрад налічваў ужо амаль тысячу чалавек і быў разгорнуты ў партызанскі полк.

Полк нарошчваў удары па камунікацыях 4-й і 9-й нямецкіх армій на ўчастках Быхаў — Магілёў, Прапойск — Доўск, Доўск — Магілёў. У жніўні 1943 г. нашы партызаны скінулі пад адхон 8 варожых эшалонаў, перабілі 920 рэек, спалілі на шашэйных дарогах 46 аўтамашын, разграмілі каля 10 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў. Ва ўсіх без выключэння аперацыях смела і рашуча дзейнічалі камсамольцы на чале са сваім баявым важаком Андрэем Клішковым.

У канцы верасня 1943 г. да раёна дыслакацыі палка наблізіўся фронт. Мы яшчэ больш узмацнілі ўдары па адступаючаму ворагу: «асядлалі» дарогі, узялі пад сваю ахову мірных жыхароў. Выключна смела дзейнічала рота Міхаіла Ханінава. Камандзір роты асабіста за няпоўны месяц скінуў пад адхон два варожыя эшалоны.

3 першага кастрычніка 1943 г. для нас пачаліся надзвычай цяжкія выпрабаванні. Наступленне Чырвонай Арміі спынілася на Сожы і Проні. Выкарыстаўшы сітуацыю, гітлераўскае камандаванне паставіла перад сабой задачу знішчыць партызан у сваім тыле. Невялічкі лес каля вёсак Хачынка і Дабужа быў адначасова акружаны з усіх бакоў. Пачаліся кровапралітныя баі. Над лесам, як хмара, віселі бамбардзіроўшчыкі, па лясных квадратах бесперапынна біла артылерыя, напралом лезла пяхота. Становішча з дня ў дзень усё больш ускладнялася. Упэўненасць надавала толькі суседства партызанскага палка «Трынаццаць», які насмерць абараняў свае пазіцыі. Полк меў багаты вопыт манеўранай вайны, не адзін раа прарываў блакады, намнога пераўзыходзіў нас па колькасці байцоў, узбраенню і вайсковай вывучцы. Семнаццаць доўгіх, як сама вечнасць, дзён і начэй працягваліся баі. Навечна засталіся тут мае баявыя сябры Л. Р. Пракапенка, I. I. Вішнеўскі, М. Р. Матусевіч, I. Ц. Каўшырка і многія-многія іншыя. Ніколі не забудзецца светлы вобраз настаўніцы з вёскі Папоўка партызанкі Тасі Барысенка. У самы цяжкі час блакады ёй было даручана прабрацца праз варожае акружэнне, разведаць абстаноўку і зноў вярнуцца ў полк, але Тася не вярнулася. Толькі праз год даведаліся пра яе лёс. Дзяўчыну схапілі карнікі і доўга катавалі. Мужная патрыётка вытрымала здзекі, загінула, але не выдала нас.

У час прарыву блакады полк панёс вялікія страты, выйшаў у Клічаўскі раён асобнымі групамі. Тут ён быў перафарміраваны і папоўніўся за кошт 208-га і 425-га палкоў і працягваў ваяваць з акупантамі да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 года.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных